https://bel.sputnik.by/20251006/skulpturnuyu-kampaztsyyu-rossiyskie-zhurnalisty-adkryl--tsentry-maskvy-1100546852.html
Скульптурную кампазіцыю "Российские журналисты" адкрылі ў цэнтры Масквы
Скульптурную кампазіцыю "Российские журналисты" адкрылі ў цэнтры Масквы
Sputnik Беларусь
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі віцэ-прэм’ер Расіі Дзмітрый Чарнышэнка і афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. 06.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-06T17:19+0300
2025-10-06T17:19+0300
2025-10-06T17:19+0300
помнік
журналіст
навіны
масква
расія
смі
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/06/1100545403_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_6c70f3af9897b90b012e05070061d4a0.jpg
МІНСК, 6 окт – Sputnik. Цырымонія адкрыцця скульптурнай кампазіцыі "Российские журналисты" прайшла ў цэнтры Масквы, аб гэтым паведамілі ў панядзелак у Саюзе журналістаў Расіі.Аўтарам работы з’яўляецца скульптар Уладзімір Іваноў. Кампазіцыя ўяўляе сабой тры фігуры – карэспандэнт з мікрафонам, фотарэпарцёр і відэааператар. Яны адлюстроўваюць тры складальнікі працы журналістаў – атрыманне інфармацыі, фота- і відэаздымку падзей.У цырымоніі адкрыцця скульптурнай кампазіцыі бралі ўдзел віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Чарнышэнка, дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава, кіраўнік Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў, гендырэктар ТАСС Андрэй Кандрашоў.Марыя Захарава падкрэсліла, што журналістыка, асабліва ў апошнія гады, звязана з каласальнай рызыкай, таму важна, каб у самым цэнтры Масквы з’явіўся абагульнены помнік прадстаўнікам прафесіі.У сваю чаргу старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў выказаў упэўненасць, што, праходзячы міма гэтай скульптуры, людзі будуць успамінаць няпростую работу журналістаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251004/flm-paren-s-nashego-dvora-zhuravlev-upershynyu-pakazal--mnsku-1100499132.html
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/06/1100545403_0:0:1068:800_1920x0_80_0_0_c779f3aa2e1308d07063f15c22d8580b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
помнік, журналіст, навіны , масква, расія, смі, грамадства, палітыка
помнік, журналіст, навіны , масква, расія, смі, грамадства, палітыка
Скульптурную кампазіцыю "Российские журналисты" адкрылі ў цэнтры Масквы
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі віцэ-прэм’ер Расіі Дзмітрый Чарнышэнка і афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
МІНСК, 6 окт – Sputnik. Цырымонія адкрыцця скульптурнай кампазіцыі "Российские журналисты" прайшла ў цэнтры Масквы, аб гэтым паведамілі ў панядзелак у Саюзе журналістаў Расіі.
Аўтарам работы з’яўляецца скульптар Уладзімір Іваноў. Кампазіцыя ўяўляе сабой тры фігуры – карэспандэнт з мікрафонам, фотарэпарцёр і відэааператар. Яны адлюстроўваюць тры складальнікі працы журналістаў – атрыманне інфармацыі, фота- і відэаздымку падзей.
У цырымоніі адкрыцця скульптурнай кампазіцыі бралі ўдзел віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Чарнышэнка, дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава, кіраўнік Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў, гендырэктар ТАСС Андрэй Кандрашоў.
Марыя Захарава падкрэсліла, што журналістыка, асабліва ў апошнія гады, звязана з каласальнай рызыкай, таму важна, каб у самым цэнтры Масквы з’явіўся абагульнены помнік прадстаўнікам прафесіі.
"Некаторыя часткі кампазіцыі будуць зіхацець, як зіхацяць часткі скульптур у маскоўскім метро ад штодзённых дакрананняў тысяч чалавечых рук. На шчасце і на поспех", - адзначыла Захарава.
У сваю чаргу старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў выказаў упэўненасць, што, праходзячы міма гэтай скульптуры, людзі будуць успамінаць няпростую работу журналістаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"