https://bel.sputnik.by/20251008/karpenka-nelga-marudzts-z-vyvuchennem-rol-sh-padchas-vybara-1100601385.html
Карпенка: нельга марудзіць з вывучэннем ролі ШІ падчас выбараў
Карпенка: нельга марудзіць з вывучэннем ролі ШІ падчас выбараў
Sputnik Беларусь
Новы электаральны цыкл у Беларусі пачнецца праз пяць гадоў – у 2029 годзе пройдзе Адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. 08.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-08T15:05+0300
2025-10-08T15:05+0300
2025-10-08T15:05+0300
ігар карпенка
цвк рэспублікі беларусь
навіны
штучны інтэлект
лічбавізацыя
грамадства
палітыка
бяспека
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093074944_0:113:2679:1620_1920x0_80_0_0_677f680f4f0bb68433fc1a4973549b38.jpg
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Нельга марудзіць з вывучэннем ролі штучнага інтэлекту ў выбарчых працэсах, аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.Карпенка бярэ ўдзел у ІІ Міжнародным электаральным форуме, які праходзіць у беларускай сталіцы.Кіраўнік ЦВК падкрэсліў, што многія краіны пераглядаюць ужо стратэгіі выкарыстання штучнага інтэлекту.Паводле яго слоў, вывучэнне ШІ, а таксама імплементацыю інфармацыйных тэхналогій арганізатары выбараў павінны разглядаць у кантэксце забеспячэння электаральнага суверэнітэту краіны.Адзначаючы важнасць і актуальнасць гэтай тэмы, Карпенка падкрэсліў, што сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ўжо на такім узроўні, што па зададзеных чалавекам крытэрыях аўтаматычныя сістэмы здольны генерыраваць і размяшчаць у сетцы не толькі тэксты, але і аўдыёвізуальныя матэрыялы, якія не адрозніваюцца ад рэальнасці.Пры гэтым трэба яшчэ ўлічваць хуткасць іх распаўсюджвання, калі практычна немагчыма змагацца з фэйкамі падчас выбарчых кампаній.Кіраўнік ЦВК Беларусі таксама лічыць важнай работу з моладдзю, стварэнне ўмоў для яе самарэалізацыі і раскрыцця патэнцыялу ў інтарэсах грамадства і дзяржавы."Вельмі важна паказваць маладым людзям значнасць іх удзелу ў кіраванні дзяржавай", - звярнуў увагу Карпенка.Пры гэтым ён адзначыў важнасць кансалідацыі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у распаўсюджванні ведаў аб выбарчай сістэме, ва ўсведамленні насельніцтвам значнасці ўдзелу ў выбарах.Новы электаральны цыкл у Беларусі пачнецца праз пяць гадоў – у 2029 годзе пройдзе Адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Потым на 2030 год намечаны прэзідэнцкія выбары.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250925/karpenka-da-2028-goda--vybarchae-zakanadastva-nyasuts-zmeny-1100193703.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1a/1093074944_0:0:2679:2009_1920x0_80_0_0_32a73e6cd7065ff23a304080e463af4d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, навіны , штучны інтэлект, лічбавізацыя, грамадства, палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі
ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, навіны , штучны інтэлект, лічбавізацыя, грамадства, палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі
Карпенка: нельга марудзіць з вывучэннем ролі ШІ падчас выбараў
Новы электаральны цыкл у Беларусі пачнецца праз пяць гадоў – у 2029 годзе пройдзе Адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў.
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Нельга марудзіць з вывучэннем ролі штучнага інтэлекту ў выбарчых працэсах, аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
Карпенка бярэ ўдзел у ІІ Міжнародным электаральным форуме, які праходзіць у беларускай сталіцы.
"(...) прамаруджванне ў гэтай гонцы (выкарыстанне ШІ - Sputnik) недапушчальна як у цэлым, так і ў электаральнай сферы ў прыватнасці", - заявіў ён.
Кіраўнік ЦВК падкрэсліў, што многія краіны пераглядаюць ужо стратэгіі выкарыстання штучнага інтэлекту.
"Расія, КНР, ЗША, еўрапейскія краіны сыходзяцца ў меркаванні, што ШІ ў найбліжэйшай будучыні стане базавай тэхналогіяй, якая вызначае становішча дзяржаў на сусветнай арэне", - адзначыў Карпенка.
Паводле яго слоў, вывучэнне ШІ, а таксама імплементацыю інфармацыйных тэхналогій арганізатары выбараў павінны разглядаць у кантэксце забеспячэння электаральнага суверэнітэту краіны.
Адзначаючы важнасць і актуальнасць гэтай тэмы, Карпенка падкрэсліў, што сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ўжо на такім узроўні, што па зададзеных чалавекам крытэрыях аўтаматычныя сістэмы здольны генерыраваць і размяшчаць у сетцы не толькі тэксты, але і аўдыёвізуальныя матэрыялы, якія не адрозніваюцца ад рэальнасці.
Пры гэтым трэба яшчэ ўлічваць хуткасць іх распаўсюджвання, калі практычна немагчыма змагацца з фэйкамі падчас выбарчых кампаній.
Кіраўнік ЦВК Беларусі таксама лічыць важнай работу з моладдзю, стварэнне ўмоў для яе самарэалізацыі і раскрыцця патэнцыялу ў інтарэсах грамадства і дзяржавы.
"Вельмі важна паказваць маладым людзям значнасць іх удзелу ў кіраванні дзяржавай", - звярнуў увагу Карпенка.
Пры гэтым ён адзначыў важнасць кансалідацыі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у распаўсюджванні ведаў аб выбарчай сістэме, ва ўсведамленні насельніцтвам значнасці ўдзелу ў выбарах.
Новы электаральны цыкл у Беларусі пачнецца праз пяць гадоў – у 2029 годзе пройдзе Адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Потым на 2030 год намечаны прэзідэнцкія выбары.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"