https://bel.sputnik.by/20251008/parlamentary-sayuznay-dzyarzhavy-abmerkaval-kulturnyya-praekty-1100604886.html
Парламентарыі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі культурныя праекты
Парламентарыі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі культурныя праекты
Sputnik Беларусь
На нарадзе ў Гомелі дэпутаты выказалі неспакой "прабуксоўкай" культурных праектаў у кабінетах чыноўнікаў і прапанавалі прызначыць у міністэрствах Беларусі і... 08.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-08T16:43+0300
2025-10-08T16:43+0300
2025-10-08T16:43+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
культура
гомель
грамадства
палітыка
саюзныя праграмы
навіны
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
мікалай бурляеў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/08/1100603557_0:208:1280:928_1920x0_80_0_0_dfa6ddd1b51200b6cd422f5682c7a63e.jpg
ГОМЕЛЬ, 8 кас – Таццяна Федарэнка, Sputnik. У Гомелі адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры. У ім прынялі ўдзел расійскія і беларускія дэпутаты, яны абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.У СД неабходна прызначыць адказных за вядзенне праектаў – з такой прапановай выступіў старшыня Камісіі, першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай думы па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў Мікалай Бурляеў. Ён выказаў заклапочанасць тым, што з 29 прапанаваных і адобраных Парламенцкім Сходам праектаў у рабоце зараз толькі чатыры."Я чалавек творчы і не прывык да бюракратычных перашкод, з якімі сутыкаюцца творчыя людзі ў кабінетах. З-за нейкага пункта адпраўляюць праект на дапрацоўку, а некаторыя наогул ставяць на паўзу. З 29 прапанаваных намі праектаў ужо 25 адпадаюць па тых ці іншых прычынах. Вы пастаўце чалавека у міністэрствах Беларусі і Расіі, які возьме гэтыя працэсы на кантроль і будзе адказваць за іх рэалізацыю. Гэта трывожны званочак, так нельга", - сказаў Бурляеў.Ён пацікавіўся, хто тармозіць праект са стварэннем маладзёжнага саюзнага хору."У РФ падрыхтавалі праект, але атрымалі адмоўнае заключэнне з беларускага боку", - адказаў адзін з удзельнікаў сходу. Прадстаўнік ад Беларусі паабяцаў разабрацца з гэтым пытаннем.Пацікавіўся Бурляеў і лёсам 30 міні-фільмаў аб рэальных героях СВА. Беларускі і расійскі бакі павінны былі падрыхтаваць па 15 кароткаметражак, аднак рэалізацыю праекта так і не пачалі – дакументы "завіслі" ў кабінетах чыноўнікаў."Праект па міні-фільмах таксама завісае, зноў трэба нешта дапрацоўваць. Атрымліваецца, на 2026 год ужо не паспяваем, гэтак справа не пойдзе", - звярнуўся да прысутных старшыня Камісіі.Пагаварылі і аб перспектыўных праектах, якія паказваюць добрыя вынікі з году ў год. Сярод іх Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", бюджэт якога плануюць пашырыць, а конкурсную праграму зрабіць больш разнастайнай з дапамогай джаза. Прадоўжыць сваю работу культурна-адукацыйны праект "Цягнік Памяці": старшакласнікі з Беларусі, Расіі і краін СНД зноў адправяцца ў падарожжа па гарадах Саюзнай дзяржавы. Таксама будзе арганізаваны турыстычны злёт СД і, ужо па традыцыі, праведзены шэраг мерапрыемстваў у рамках Дзён Саюзнай дзяржавы.Член Камітэта Дзяржаўнай Думы па культуры Вольга Германава прапанавала паказваць ва ўсіх буйных гарадах Расіі і Беларусі канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў на сцэне Крамлёўскага палаца. Паводле яе слоў, Мінабароны выступіла з ініцыятывай паказваць у электронным выглядзе гэты канцэрт у воінскіх часцях."У цэлым работа ідзе дынамічна і аднадушна. Усе члены Камісіі ад Расіі і Беларусі адзіныя ў прасоўванні традыцыйных, духоўных і маральных каштоўнасцей. Мы практычна адзін народ, і яны ў нас аднолькавыя", - падсумаваў Мікалай Бурляеў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251004/flm-paren-s-nashego-dvora-zhuravlev-upershynyu-pakazal--mnsku-1100499132.html
гомель
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/08/1100603557_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_45db312a7032059969e18a0b4e32252b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, культура, гомель, грамадства, палітыка, саюзныя праграмы, навіны , парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, мікалай бурляеў, беларусь, у беларусі, расія
саюзная дзяржава, культура, гомель, грамадства, палітыка, саюзныя праграмы, навіны , парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, мікалай бурляеў, беларусь, у беларусі, расія
Парламентарыі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі культурныя праекты
На нарадзе ў Гомелі дэпутаты выказалі неспакой "прабуксоўкай" культурных праектаў у кабінетах чыноўнікаў і прапанавалі прызначыць у міністэрствах Беларусі і Расіі адказных, якія будуць адсочваць шлях ад заяўкі да яе рэалізацыі.
ГОМЕЛЬ, 8 кас – Таццяна Федарэнка, Sputnik. У Гомелі адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры. У ім прынялі ўдзел расійскія і беларускія дэпутаты, яны абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
У СД неабходна прызначыць адказных за вядзенне праектаў – з такой прапановай выступіў старшыня Камісіі, першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай думы па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў Мікалай Бурляеў. Ён выказаў заклапочанасць тым, што з 29 прапанаваных і адобраных Парламенцкім Сходам праектаў у рабоце зараз толькі чатыры.
"Я чалавек творчы і не прывык да бюракратычных перашкод, з якімі сутыкаюцца творчыя людзі ў кабінетах. З-за нейкага пункта адпраўляюць праект на дапрацоўку, а некаторыя наогул ставяць на паўзу. З 29 прапанаваных намі праектаў ужо 25 адпадаюць па тых ці іншых прычынах. Вы пастаўце чалавека у міністэрствах Беларусі і Расіі, які возьме гэтыя працэсы на кантроль і будзе адказваць за іх рэалізацыю. Гэта трывожны званочак, так нельга", - сказаў Бурляеў.
Ён пацікавіўся, хто тармозіць праект са стварэннем маладзёжнага саюзнага хору.
"У РФ падрыхтавалі праект, але атрымалі адмоўнае заключэнне з беларускага боку", - адказаў адзін з удзельнікаў сходу. Прадстаўнік ад Беларусі паабяцаў разабрацца з гэтым пытаннем.
Пацікавіўся Бурляеў і лёсам 30 міні-фільмаў аб рэальных героях
СВА. Беларускі і расійскі бакі павінны былі падрыхтаваць па 15 кароткаметражак, аднак рэалізацыю праекта так і не пачалі – дакументы "завіслі" ў кабінетах чыноўнікаў.
"Праект па міні-фільмах таксама завісае, зноў трэба нешта дапрацоўваць. Атрымліваецца, на 2026 год ужо не паспяваем, гэтак справа не пойдзе", - звярнуўся да прысутных старшыня Камісіі.
Пагаварылі і аб перспектыўных праектах, якія паказваюць добрыя вынікі з году ў год. Сярод іх Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", бюджэт якога плануюць пашырыць, а конкурсную праграму зрабіць больш разнастайнай з дапамогай джаза. Прадоўжыць сваю работу культурна-адукацыйны праект "Цягнік Памяці": старшакласнікі з Беларусі, Расіі і краін СНД зноў адправяцца ў падарожжа па гарадах Саюзнай дзяржавы. Таксама будзе арганізаваны турыстычны злёт СД і, ужо па традыцыі, праведзены шэраг мерапрыемстваў у рамках Дзён Саюзнай дзяржавы.
Член Камітэта Дзяржаўнай Думы па культуры Вольга Германава прапанавала паказваць ва ўсіх буйных гарадах Расіі і Беларусі канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў на сцэне Крамлёўскага палаца. Паводле яе слоў, Мінабароны выступіла з ініцыятывай паказваць у электронным выглядзе гэты канцэрт у воінскіх часцях.
"У цэлым работа ідзе дынамічна і аднадушна. Усе члены Камісіі ад Расіі і Беларусі адзіныя ў прасоўванні традыцыйных, духоўных і маральных каштоўнасцей. Мы практычна адзін народ, і яны ў нас аднолькавыя", - падсумаваў Мікалай Бурляеў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"