https://bel.sputnik.by/20251008/putsn-ab-sva-strategchnaya-ntsyyatyva-tsalkam-zastaetstsa-za-voyskam-rf-1100588415.html
Пуцін аб СВА: стратэгічная ініцыятыва цалкам застаецца за арміяй РФ
Пуцін аб СВА: стратэгічная ініцыятыва цалкам застаецца за арміяй РФ
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт у дзень свайго нараджэння правёў нараду з вайскоўцамі, якія паведамілі яму аб аператыўнай абстаноўцы на франтах СВА. 08.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-08T09:17+0300
2025-10-08T09:17+0300
2025-10-08T09:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
уладзімір пуцін
навіны
палітыка
бяспека
украіна
расія
міністэрства абароны рф
узброеныя сілы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/07/1100584008_0:212:3075:1942_1920x0_80_0_0_06762ac80b71ccffceab1d4026903d39.jpg
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Стратэгічная ініцыятыва ў цяперашні час цалкам застаецца за Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін напярэдадні на нарадзе з вайскоўцамі, вынікае з відэа, апублікаванага прэс-службай Крамля.На відэа запісана частка нарады кіраўніка РФ з кіраўніцтвам Мінабароны і Генштаба, а таксама камандуючымі групоўкамі войск у зоне СВА. На гэтай сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў.Акрамя таго, прэзідэнт РФ адзначыў важнасць ролю абаронна-прамысловага комплексу ў садзейнічанні паспяховым дзеянням арміі. Паводле яго слоў, прадпрыемствы АПК забяспечылі ўсе патрэбнасці ваенных у боепрыпасах, тэхніцы і высокадакладнай зброі.У сваю чаргу, падчас даклада прэзідэнту начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў паведаміў, што групоўка "Днепр" наступае ў бок горада Запарожжа, ідуць баі за Прыморскае і Стэпнагорск.Групоўка "Усход", паводле яго слоў, працягвае наступленне ўглыб абароны праціўніка ў Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях.Войскі "Захаду" завяршаюць разгром падраздзяленняў УСУ ў паўднёвых кварталах Купянска. Працягваюцца масіраваныя ўдары па ўкраінскіх ваенных аб'ектах і па ваенна-прамысловым комплексе."Прыярытэт аддаецца паражэнню прадпрыемстваў па вытворчасці ракетных комплексаў і беспілотных лятальных апаратаў вялікай далёкасці", - заявіў Герасімаў.Вярнуўшыся з Пецярбурга ў Маскву, прэзідэнт РФ таксама правёў па відэасувязі аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі. Падрабязнасці гэтага мерапрыемства пакуль не раскрываюцца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251007/rasyskya-vayskotsy-vyzvall-dva-naselenyya-punkty--zone-sva-1100577225.html
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/07/1100584008_344:0:3075:2048_1920x0_80_0_0_6a0d534959742ad6fa0ce4d4fc3765d5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, уладзімір пуцін, навіны , палітыка, бяспека, украіна, расія, міністэрства абароны рф, узброеныя сілы
спецаперацыя, уладзімір пуцін, навіны , палітыка, бяспека, украіна, расія, міністэрства абароны рф, узброеныя сілы
Пуцін аб СВА: стратэгічная ініцыятыва цалкам застаецца за арміяй РФ
09:17 08.10.2025 (абноўлена: 09:26 08.10.2025) Расійскі прэзідэнт у дзень свайго нараджэння правёў нараду з вайскоўцамі, якія паведамілі яму аб аператыўнай абстаноўцы на франтах СВА.
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Стратэгічная ініцыятыва ў цяперашні час цалкам застаецца за Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін напярэдадні на нарадзе з вайскоўцамі, вынікае з відэа, апублікаванага прэс-службай Крамля.
На відэа запісана частка нарады кіраўніка РФ з кіраўніцтвам Мінабароны і Генштаба, а таксама камандуючымі групоўкамі войск у зоне СВА. На гэтай сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў.
"У гэтым годзе намі вызвалена амаль 5 тыс кв. км тэрыторыі і 212 населеных пунктаў. Вырашальная роля ў гэтым, безумоўна, належыць нашым салдатам і афіцэрам, якія праяўляюць лепшыя рысы расійскага воінства, такія як адданасць і любоў да радзімы", - заявіў Пуцін на нарадзе.
Акрамя таго, прэзідэнт РФ адзначыў важнасць ролю абаронна-прамысловага комплексу ў садзейнічанні паспяховым дзеянням арміі. Паводле яго слоў, прадпрыемствы АПК забяспечылі ўсе патрэбнасці ваенных у боепрыпасах, тэхніцы і высокадакладнай зброі.
У сваю чаргу, падчас даклада прэзідэнту начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў паведаміў, што групоўка "Днепр" наступае ў бок горада Запарожжа, ідуць баі за Прыморскае і Стэпнагорск.
Групоўка "Усход", паводле яго слоў, працягвае наступленне ўглыб абароны праціўніка ў Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях.
Войскі "Захаду" завяршаюць разгром падраздзяленняў УСУ ў паўднёвых кварталах Купянска. Працягваюцца масіраваныя ўдары па ўкраінскіх ваенных аб'ектах і па ваенна-прамысловым комплексе.
"Прыярытэт аддаецца паражэнню прадпрыемстваў па вытворчасці ракетных комплексаў і беспілотных лятальных апаратаў вялікай далёкасці", - заявіў Герасімаў.
Вярнуўшыся з Пецярбурга ў Маскву, прэзідэнт РФ таксама правёў па відэасувязі аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі. Падрабязнасці гэтага мерапрыемства пакуль не раскрываюцца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"