https://bel.sputnik.by/20251008/tramp-nazva-nastupnyya-48-gadzn-vyrashalnym-dlya-stautsy-pa-gaze-1100588979.html
Трамп назваў наступныя 48 гадзін вырашальнымі для сітауцыі ў Газе
Трамп назваў наступныя 48 гадзін вырашальнымі для сітауцыі ў Газе
Sputnik Беларусь
Амерыканскі лідар раней прадставіў свой план урэгулявання сітуацыі і аднаўлення мірнага жыцця ў сектары Газа. 08.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-08T09:48+0300
2025-10-08T09:48+0300
2025-10-08T09:49+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
зша
дональд трамп
узброены канфлікт
генацыд
навіны
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/08/1100587247_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_5c64dbec0f0be25fc3259f37e38dea02.jpg
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Наступныя 48 гадзін перагавораў Ізраіля і ХАМАС у Егіпце будуць мець вырашальнае значэнне для перспектыў урэгулявання канфлікту ў сектары Газа, пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.Непрамыя перагаворы паміж дэлегацыямі руху ХАМАС і Ізраіля пры ўдзеле пасрэднікаў з Егіпта, Катара і Турцыі пачаліся ў панядзелак, 6 кастрычніка.Як паведамляе тэлеканал Fox News, Трамп паставіў задачу перад сваімі амерыканскімі прадстаўнікамі на перагаворах Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам перад іх паездкай у Егіпет дамагчыся заключэння здзелкі паміж бакамі канфлікту.Галоўная тэма перагавораў – умовы вызвалення заложнікаў-ізраільцян, іх абмен на палесцінскіх зняволеных, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах.Пры гэтым рух ХАМАС ужо заявіў у мінулую пятніцу, што гатоў адпусціць усіх заложнікаў і перадаць целы загінулых, як гэта прапанаваў прэзідэнт ЗША. Амерыканскі лідар таксама заяўляў, што Ізраіль павінен неадкладна спыніць удары па сектары Газа.План ТрампРаней прэзідэнт ЗША вызначыў шэраг крокаў урэгулявання канфлікту і аднаўлення мірнага жыцця ў сектары Газа. Адпаведны план, які складаецца з двух дзясяткаў пунктаў, апублікаваў Белы дом.У прыватнасці, ён прадугледжвае неадкладнае спыненне канфлікту, вывад ізраільскіх войск і спыненне баявых дзеянняў у абмен на вызваленне ізраільцян-заложнікаў, якія знаходзяцца ў палоне ў ХАМАС.У дакуменце таксама прадугледжваецца, што сектар Газа будзе "пазбаўлены тэрарызму" і перабудаваны. Па плане гаспадара Белага дома, ХАМАС і іншыя групоўкі павінны адмовіцца ад кіравання сектарам Газа як прама, так і ўскосна.Акрамя гэтага, Трамп прапанаваў амністыю для членаў ХАМАС – яна закране тых, хто здасць зброю.План таксама прадугледжвае часовае кіраванне сектарам Газа тэхнакратычнымі ўладамі пад наглядам спецыяльна створанага міжнароднага органа, які ўзначаліць Трамп, і іншыя моманты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251006/zral-apublkava-zvestk-ab-zagnulykh-vaennykh-za-dva-gady-kanflktu-1100528772.html
палесціна
ізраіль
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/08/1100587247_113:0:2844:2048_1920x0_80_0_0_c24e999bba90757ea4a81f4cbdc7df51.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, зша, дональд трамп, узброены канфлікт, генацыд, навіны , палітыка, бяспека, у свеце
палесціна, ізраіль, зша, дональд трамп, узброены канфлікт, генацыд, навіны , палітыка, бяспека, у свеце
Трамп назваў наступныя 48 гадзін вырашальнымі для сітауцыі ў Газе
09:48 08.10.2025 (абноўлена: 09:49 08.10.2025) Амерыканскі лідар раней прадставіў свой план урэгулявання сітуацыі і аднаўлення мірнага жыцця ў сектары Газа.
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Наступныя 48 гадзін перагавораў Ізраіля і ХАМАС у Егіпце будуць мець вырашальнае значэнне для перспектыў урэгулявання канфлікту ў сектары Газа, пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Непрамыя перагаворы паміж дэлегацыямі руху ХАМАС і Ізраіля пры ўдзеле пасрэднікаў з Егіпта, Катара і Турцыі пачаліся ў панядзелак, 6 кастрычніка.
Як паведамляе тэлеканал Fox News, Трамп паставіў задачу перад сваімі амерыканскімі прадстаўнікамі на перагаворах Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам перад іх паездкай у Егіпет дамагчыся заключэння здзелкі паміж бакамі канфлікту.
Галоўная тэма перагавораў – умовы вызвалення заложнікаў-ізраільцян, іх абмен на палесцінскіх зняволеных, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах.
Пры гэтым рух ХАМАС ужо заявіў у мінулую пятніцу, што гатоў адпусціць усіх заложнікаў і перадаць целы загінулых, як гэта прапанаваў прэзідэнт ЗША. Амерыканскі лідар таксама заяўляў, што Ізраіль павінен неадкладна спыніць удары па сектары Газа.
Раней прэзідэнт ЗША вызначыў шэраг крокаў урэгулявання канфлікту і аднаўлення мірнага жыцця ў сектары Газа. Адпаведны план, які складаецца з двух дзясяткаў пунктаў, апублікаваў Белы дом.
У прыватнасці, ён прадугледжвае неадкладнае спыненне канфлікту, вывад ізраільскіх войск і спыненне баявых дзеянняў у абмен на вызваленне ізраільцян-заложнікаў, якія знаходзяцца ў палоне ў ХАМАС.
У дакуменце таксама прадугледжваецца, што сектар Газа будзе "пазбаўлены тэрарызму" і перабудаваны. Па плане гаспадара Белага дома, ХАМАС і іншыя групоўкі павінны адмовіцца ад кіравання сектарам Газа як прама, так і ўскосна.
Акрамя гэтага, Трамп прапанаваў амністыю для членаў ХАМАС – яна закране тых, хто здасць зброю.
План таксама прадугледжвае часовае кіраванне сектарам Газа тэхнакратычнымі ўладамі пад наглядам спецыяльна створанага міжнароднага органа, які ўзначаліць Трамп, і іншыя моманты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"