https://bel.sputnik.by/20251009/lukashenka-adobry-pagadnenne-z-amanam-ab-atamablnykh-peravozkakh-gruza-1100617316.html
Лукашэнка адобрыў пагадненне з Аманам аб аўтамабільных перавозках грузаў
Лукашэнка адобрыў пагадненне з Аманам аб аўтамабільных перавозках грузаў
Sputnik Беларусь
Гэты праект дакумента стане асновай для правядзення далейшых перагавораў з аманскім бокам. 09.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-09T09:17+0300
2025-10-09T09:17+0300
2025-10-09T09:25+0300
аман
у беларусі
беларусь
указ
палітыка
эканоміка
грузаперавозкі
навіны
у свеце
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077079702_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_eee8f5c320dde5bfe4481de0313d7254.jpg
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Аманам аб міжнародных аўтамабільных перавозках грузаў, гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы №355 ад 6 кастрычніка, які афіцыйна апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Гэты праект дакумента стане асновай для правядзення далейшых перагавораў з аманскім бокам. Праводзіць іх беларускі лідар упаўнаважыў міністэрства транспарту і камунікацый.Спецыялісты ведамства таксама змогуць пры неабходнасці ўносіць у пагадненне карэкціроўкі, але яны не павінны мець прынцыповага характару. Таксама Лукашэнка ўпаўнаважыў Мінтранс падпісаць гэты міжнародны дагавор, калі бакамі будуць дасягнуты дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.Раней Лукашэнка таксама падпісаў указ, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Амана аб узаемнай адмене віз.Як адзначылі ў прэс-службе беларускага лідара, заключэнне гэтага пагаднення пасадзейнічае развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам, а таксама спрашчэнню ўзаемных паездак грамадзян.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251007/belarus--aman-planuyuts-adkryts-pasolstvy--maskatse--mnsku-1100567173.html
аман
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077079702_172:0:2901:2047_1920x0_80_0_0_cdd04f2c5189eb5d33f7504791e4cdb0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аман, у беларусі, беларусь, указ, палітыка, эканоміка, грузаперавозкі, навіны , у свеце, аляксандр лукашэнка
аман, у беларусі, беларусь, указ, палітыка, эканоміка, грузаперавозкі, навіны , у свеце, аляксандр лукашэнка
Лукашэнка адобрыў пагадненне з Аманам аб аўтамабільных перавозках грузаў
09:17 09.10.2025 (абноўлена: 09:25 09.10.2025) Гэты праект дакумента стане асновай для правядзення далейшых перагавораў з аманскім бокам.
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Аманам аб міжнародных аўтамабільных перавозках грузаў, гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы №355 ад 6 кастрычніка, які афіцыйна апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэты праект дакумента стане асновай для правядзення далейшых перагавораў з аманскім бокам. Праводзіць іх беларускі лідар упаўнаважыў міністэрства транспарту і камунікацый.
Спецыялісты ведамства таксама змогуць пры неабходнасці ўносіць у пагадненне карэкціроўкі, але яны не павінны мець прынцыповага характару. Таксама Лукашэнка ўпаўнаважыў Мінтранс падпісаць гэты міжнародны дагавор, калі бакамі будуць дасягнуты дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.
Раней Лукашэнка таксама падпісаў указ, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Амана аб узаемнай адмене віз.
Як адзначылі ў прэс-службе беларускага лідара, заключэнне гэтага пагаднення пасадзейнічае развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам, а таксама спрашчэнню ўзаемных паездак грамадзян.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"