https://bel.sputnik.by/20251009/mkalaykn-pragramu-na-pyatsgodku--parlamentse-dapratsuyuts-da-1-lstapada-1100625556.html
Мікалайкін: праграму на пяцігодку ў парламенце дапрацуюць да 1 лістапада
Мікалайкін: праграму на пяцігодку ў парламенце дапрацуюць да 1 лістапада
Sputnik Беларусь
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сабраліся, каб абмеркаваць праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады. 09.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-09T12:07+0300
2025-10-09T12:07+0300
2025-10-09T12:07+0300
грамадства
эканоміка
навіны
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
беларусь
у беларусі
усебеларускі народны сход
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0a/1098018650_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_ec8982713db581d57b92337c5da828b3.jpg
МІНСК, 9 окт – Sputnik. Дапрацоўка праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады павінна завяршыцца да канца месяца, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Віктар Мікалайкін, перадае карэспандэнт Sputnik.Адказваючы на пытанні СМІ, парламентарый запэўніў, што не плануецца ніякіх рэвалюцыйных рашэнняў."Тое, што напрацавана ўрадам, – гэта вельмі важна. І гэта ўзята за аснову", - акцэнтаваў увагу дэпутат.Застаецца ранейшы прыярытэт – сацыяльна арыентаваная дзяржава. Таксама гаворка ідзе аб пабудове моцнай эканомікі, лічбавізацыі і іншым.Меркаванні насельніцтва ўлічаць"Людзі ведаюць, што кіраўнік дзяржавы даручыў дапрацаваць дадзеную праграму. Яны праз сваіх прадстаўнікоў, праз дэпутатаў, якія прадстаўляюць адпаведныя акругі, па ўсёй краіне звяртаюцца да іх з тымі ці іншымі пытаннямі", - растлумачыў дэпутат.Ён дадаў, што ў чацвер дэпутаты сабраліся якраз для таго, каб абмеркаваць праект праграмы."Каб вось такім, магчыма, унутраным мазгавым штурмам выпрацаваць кансалідаваныя прапановы па дапрацоўцы гэтай праграмы", - сказаў Мікалайкін.Дэпутат уваходзіць у рабочую групу па дапрацоўцы пяцігадовага плана. Раней стварыць такую групу даручыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Працоўную групу ўзначаліў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка. У яе ўвайшлі дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, а таксама дзеючыя і былыя кіраўнікі дзяржорганаў, розных арганізацый, у тым ліку навуковых.Мікалайкін падкрэсліў, што яму, як члену групы, вельмі важна даведацца пра меркаванне калег па парламенце."Кожны з іх мае вопыт, кожны з іх прадстаўляе рэгіёны, кожны з іх мае зносіны са сваімі выбаршчыкамі", - падкрэсліў дэпутат.Ён нагадаў, што цэлкам канцэпцыя на пяць гадоў ухвалена прэзідэнтам, а праграма канчаткова будзе зацверджана Усебеларускім народным сходам. Такое зацвярджэнне адбудзецца ўпершыню."Мы (дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. - Sputnik) з’яўляемся дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу з аднаго боку. З іншага боку, мы прымалі і працягваем актыўна ўдзельнічаць у (распрацоўцы. - Sputnik) праекта праграмы", - таксама адзначыў Мікалайкін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251007/mnenerga-peragavory-ab-pastakakh-gazu--belarus-z-ras-yashche-vyadutstsa-1100575325.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0a/1098018650_27:0:1164:853_1920x0_80_0_0_ada4f1d305dee36c970ee4d99ca83d07.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, эканоміка, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, беларусь, у беларусі, усебеларускі народны сход, аляксандр лукашэнка
грамадства, эканоміка, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, беларусь, у беларусі, усебеларускі народны сход, аляксандр лукашэнка
Мікалайкін: праграму на пяцігодку ў парламенце дапрацуюць да 1 лістапада
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сабраліся, каб абмеркаваць праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады.
МІНСК, 9 окт – Sputnik. Дапрацоўка праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады павінна завяршыцца да канца месяца, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Віктар Мікалайкін, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да 1 лістапада завяршыць гэтую работу (дапрацоўку праграмы на пяцігодку. - Sputnik) і паведаміць яму аб выніках", - сказаў дэпутат.
Адказваючы на пытанні СМІ, парламентарый запэўніў, што не плануецца ніякіх рэвалюцыйных рашэнняў.
"Тое, што напрацавана ўрадам, – гэта вельмі важна. І гэта ўзята за аснову", - акцэнтаваў увагу дэпутат.
Застаецца ранейшы прыярытэт – сацыяльна арыентаваная дзяржава. Таксама гаворка ідзе аб пабудове моцнай эканомікі, лічбавізацыі і іншым.
Меркаванні насельніцтва ўлічаць
"Людзі ведаюць, што кіраўнік дзяржавы даручыў дапрацаваць дадзеную праграму. Яны праз сваіх прадстаўнікоў, праз дэпутатаў, якія прадстаўляюць адпаведныя акругі, па ўсёй краіне звяртаюцца да іх з тымі ці іншымі пытаннямі", - растлумачыў дэпутат.
Ён дадаў, што ў чацвер дэпутаты сабраліся якраз для таго, каб абмеркаваць праект праграмы.
"Каб вось такім, магчыма, унутраным мазгавым штурмам выпрацаваць кансалідаваныя прапановы па дапрацоўцы гэтай праграмы", - сказаў Мікалайкін.
Дэпутат уваходзіць у рабочую групу па дапрацоўцы пяцігадовага плана. Раней стварыць такую групу даручыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Працоўную групу ўзначаліў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка. У яе ўвайшлі дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, а таксама дзеючыя і былыя кіраўнікі дзяржорганаў, розных арганізацый, у тым ліку навуковых.
Мікалайкін падкрэсліў, што яму, як члену групы, вельмі важна даведацца пра меркаванне калег па парламенце.
"Кожны з іх мае вопыт, кожны з іх прадстаўляе рэгіёны, кожны з іх мае зносіны са сваімі выбаршчыкамі", - падкрэсліў дэпутат.
Ён нагадаў, што цэлкам канцэпцыя на пяць гадоў ухвалена прэзідэнтам, а праграма канчаткова будзе зацверджана Усебеларускім народным сходам. Такое зацвярджэнне адбудзецца ўпершыню.
"Мы (дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. - Sputnik) з’яўляемся дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу з аднаго боку. З іншага боку, мы прымалі і працягваем актыўна ўдзельнічаць у (распрацоўцы. - Sputnik) праекта праграмы", - таксама адзначыў Мікалайкін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"