https://bel.sputnik.by/20251010/ldary-snd-prynyal-rashenne-ab-zasnavann-farmatu-snd-plyus-1100665995.html
Лідары СНД прынялі рашэнне аб заснаванні фармату "СНД Плюс"
Лідары СНД прынялі рашэнне аб заснаванні фармату "СНД Плюс"
Sputnik Беларусь
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў Садружнасці Незалежных дзяржаў прайшло ў Душанбэ, па яго выніках падпісана 19 дакументаў. 10.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-10T12:49+0300
2025-10-10T12:49+0300
2025-10-10T17:28+0300
снд
савет кіраўнікоў дзяржаў снд
саміт
таджыкістан
навіны
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0a/1100665277_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_750d376ce2cc47eb8c341b33c4e1b56a.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Лідары Садружнасці Незалежных дзяржаў прынялі рашэнне аб заснаванні фармату "СНД Плюс", паведамляецца на сайце Крамля.Гэтае рашэнне было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якое прайшло ў Душанбэ. Усяго на саміце было падпісана 19 дакументаў. Сярод іх – "Рашэнне "Аб заснаванні фармату "Садружнасць Незалежных Дзяржаў плюс".Як адзначыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Масква падтрымала рашэнне аб новым фармаце, паколькі ён дасць магчымасць больш актыўна ўключаць у інтэграцыйную структуру Садружнасці новыя краіны і міжнародныя структуры.У сваю чаргу памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў адзначыў, што ідэя аб новым фармаце "СНД плюс" вельмі карысная.Акрамя гэтага, адзін з дакументаў, якія сёння ў Душанбэ падпісалі лідары краін СНД, датычыцца надання ШАС статусу назіральніка ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.Падпісаны таксама дакументы з нагоды 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, аб "Аб Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД да 2030 года" і "Аб генеральным сакратару СНД", у адпаведнасці з якім Сяргей Лебедзеў яшчэ тры гады будзе генсакратаром СНД.Пасяджэнне Савета кіраўнікоў СНД прайшло ў пятніцу ў вузкім і шырокім фарматах. У ім прынялі ўдзел лідары Расіі, Азербайджана, Беларусі, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, а таксама прэм’ер Арменіі.У 2025 годзе ў СНД старшынствуе Таджыкістан, старшынства ў 2026 годзе ў Садружнасці пераходзіць да Туркменістана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251010/putsn-zapras-ldara-snd-na-nefarmalnuyu-sustrechu-perad-novym-godam-1100663954.html
таджыкістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0a/1100665277_22:0:2753:2048_1920x0_80_0_0_829928f57d35ebb61afd1d7339a2c8a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, савет кіраўнікоў дзяржаў снд, саміт, таджыкістан, навіны , палітыка, у свеце
снд, савет кіраўнікоў дзяржаў снд, саміт, таджыкістан, навіны , палітыка, у свеце
Лідары СНД прынялі рашэнне аб заснаванні фармату "СНД Плюс"
12:49 10.10.2025 (абноўлена: 17:28 10.10.2025) Пасяджэнне Савета кіраўнікоў Садружнасці Незалежных дзяржаў прайшло ў Душанбэ, па яго выніках падпісана 19 дакументаў.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Лідары Садружнасці Незалежных дзяржаў прынялі рашэнне аб заснаванні фармату "СНД Плюс", паведамляецца на сайце Крамля.
Гэтае рашэнне было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якое прайшло ў Душанбэ. Усяго на саміце было падпісана 19 дакументаў. Сярод іх – "Рашэнне "Аб заснаванні фармату "Садружнасць Незалежных Дзяржаў плюс".
Як адзначыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Масква падтрымала рашэнне аб новым фармаце, паколькі ён дасць магчымасць больш актыўна ўключаць у інтэграцыйную структуру Садружнасці новыя краіны і міжнародныя структуры.
У сваю чаргу памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў адзначыў, што ідэя аб новым фармаце "СНД плюс" вельмі карысная.
"Сама ідэя вельмі карысная. У залежнасці ад таго, які парадак дня будзе абмяркоўвацца на тым ці іншым пасяджэнні, то можна чакаць падключэнне той ці іншай дзяржавы", - падкрэсліў Ушакоў.
Акрамя гэтага, адзін з дакументаў, якія сёння ў Душанбэ падпісалі лідары краін СНД, датычыцца надання ШАС статусу назіральніка ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Падпісаны таксама дакументы з нагоды 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, аб "Аб Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД да 2030 года" і "Аб генеральным сакратару СНД", у адпаведнасці з якім Сяргей Лебедзеў яшчэ тры гады будзе генсакратаром СНД.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў СНД прайшло ў пятніцу ў вузкім і шырокім фарматах. У ім прынялі ўдзел лідары Расіі, Азербайджана, Беларусі, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, а таксама прэм’ер Арменіі.
У 2025 годзе ў СНД старшынствуе Таджыкістан, старшынства ў 2026 годзе ў Садружнасці пераходзіць да Туркменістана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"