Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Трамп: эпоха тэрору і смерці на Блізкім Усходзе падышла да канца

© AP / Evan VucciВыступленне Дональда Трампа ў Кнэсеце
Выступленне Дональда Трампа ў Кнэсеце - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2025
Падпісацца
Па словах амерыканскага лідара, устанаўленне міру ў Газе з’яўляецца "світаннем новага Блізкага Усходу".
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Эпоха тэрору на Блізкім Усходзе падышла да канца, заявіў у панядзелак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступлення ў Кнэсеце Ізраіля.
Кіраўнік Белага дома прыбыў у Тэль-Авіў раніцай 13 кастрычніка, каб сустрэцца з прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху і выступіць з прамовай у парламенце краіны.
Трамп адкрыў свай выступленне ў Кнэсеце словамі падзякі, назваўшы дзень свайго візіту ў Ізраіль днём вялікай радасці, надзеі і абноўленай веры.
"Пасля многіх гадоў няспыннай вайны сёння зброя замоўкла. Гэта не проста канец вайны, гэта канец эпохі тэрору і смерці, пачатак эпохі веры і надзеі. Гэта гістарычнае світанне новага Блізкага Усходу", - заявіў прэзідэнт ЗША.
Ён таксама адзначыў ролю свайго спецпасланніка Сціва Уіткафа ў дасягненні міру на Блізкім Усходзе.
"Я ведаю перагаворшчыкаў, якія сапраўды добрыя, але без яго (Сціва Уіткафа. - Sputnik) міру на Блізкім Усходзе б не было – цяпер мы ўжо былі б у Трэцяй сусветнай вайне", - сказаў Трамп.
У панядзелак палесцінскі рух ХАМАС перадаў супрацоўнікам Міжнароднага Чырвонага Крыжа дзве групы жывых ізраільскіх заложнікаў – усяго 20 чалавек, якіх затым ЦАХАЛ пераправіў на тэрыторыю Ізраіля. Цяпер у ХАМАС застаюцца целы яшчэ 28 ізраільцян, чакаецца, што іх перадача таксама пройдзе 13 кастрычніка.
Вызваленне заложнікаў было прадугледжана адным з пунктаў мірнага плана Трампа па Газе, які адміністрацыя Белага дома апублікавала 29 верасня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2025
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Лаўроў: Расія жадае поспеху саміту міру па Газе ў Егіпце
Стужка навiн
0