Жураўлі, журавіны і прыроднае хараство: восень у Ельні – фота
Жураўлі, журавіны і прыроднае хараство: восень у Ельні – фота
Sputnik Беларусь
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" ў апошнія гады становіцца ўсё больш папулярным у турыстаў – прырода сабрала тут больш за 400 відаў раслін і не менш... 13.10.2025, Sputnik Беларусь
Беларускія балоты называюць "лёгкімі" Еўропы, верхавое балота ў Ельні ўваходзіць у спісак як адно з самых чыстых месцаў планеты – адзін гектар балота вылучае ў 10 разоў больш кіслароду, чым адзін гектар лесу.На тэрыторыі, супастаўнай з памерам Мінска, ляжыць гіганцкі тарфяны пласт, шчыльна пакрыты мохам з журавінамі і верасам. Тут жа – больш за сотню азёр рознай велічыні.Тэрыторыя заказніка багатая рознымі раслінамі, з якіх 13 занесены ў Чырвоную кнігу. Тут жыве больш за 120 відаў птушак, з якіх 24 – таксама чырванакніжныя.Ганарыцца Ельня і сваімі багатымі запасамі журавін – кожны год у сезон тут збіраюць незлічоную колькасць багатай вітамінамі ягады.Восень – напэўна, самая лепшая пара года для таго, каб паехаць у Ельню і прагуляцца па пешаходным насціле ўздоўж балота і разгледзець гэтае прыроднае хараство ва ўсіх фарбах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" ў апошнія гады становіцца ўсё больш папулярным у турыстаў – прырода сабрала тут больш за 400 відаў раслін і не менш як 120 відаў птушак. Як выглядае адно з самых чыстых месцаў планеты – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Беларускія балоты называюць "лёгкімі" Еўропы, верхавое балота ў Ельні ўваходзіць у спісак як адно з самых чыстых месцаў планеты – адзін гектар балота вылучае ў 10 разоў больш кіслароду, чым адзін гектар лесу.
На тэрыторыі, супастаўнай з памерам Мінска, ляжыць гіганцкі тарфяны пласт, шчыльна пакрыты мохам з журавінамі і верасам. Тут жа – больш за сотню азёр рознай велічыні.
Тэрыторыя заказніка багатая рознымі раслінамі, з якіх 13 занесены ў Чырвоную кнігу. Тут жыве больш за 120 відаў птушак, з якіх 24 – таксама чырванакніжныя.
Ганарыцца Ельня і сваімі багатымі запасамі журавін – кожны год у сезон тут збіраюць незлічоную колькасць багатай вітамінамі ягады.
Восень – напэўна, самая лепшая пара года для таго, каб паехаць у Ельню і прагуляцца па пешаходным насціле ўздоўж балота і разгледзець гэтае прыроднае хараство ва ўсіх фарбах.