https://bel.sputnik.by/20251015/asablvasts-valantsrskaga-praekta-prygazhosts-matsney-za-rak-u-belarus-1100779287.html
Асаблівасці валанцёрскага праекта "Прыгажосць мацней за рак" у Беларусі
Асаблівасці валанцёрскага праекта "Прыгажосць мацней за рак" у Беларусі
Sputnik Беларусь
У сераду, 15 кастрычніка, у 13:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: "Асаблівасці валанцёрскага праекта... 15.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-15T13:15+0300
2025-10-15T13:15+0300
2025-10-15T14:17+0300
відэа
відэа
меркаванне
рак
анкалогія
жанчыны
грамадства
беларусь
у беларусі
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0f/1100780186_0:0:3350:1884_1920x0_80_0_0_efd4468c7b99613f7530398bbc858b2d.jpg
Валанцёрскі праект "Прыгажосць мацней за рак" – адзін з пераможцаў конкурсу, аўтарамі якога выступілі тады яшчэ студэнты БДУКМ, валанцёры клуба "СЛОН" Зірка Анастасія і Ільічова Юлія.Ва ўсім свеце штодня дыягнастуюць некалькі выпадкаў раку у жанчын. За сухімі лічбамі дыягназу – жывыя людзі, іх страхі, боль і пачуццё, што хвароба адбірае ў іх не толькі здароўе, але і жаноцкасць, прыгажосць, упэўненасць у сабе.У кастрычніку, калі ўвесь свет гаворыць аб праблеме раку малочнай залозы, у Мінску пачаў сваю рэалізацыю праект "Прыгажосць мацней за рак". Яго мэта – падтрымаць жанчын, якія сутыкнуліся з анкалагічнымі захворваннямі, і дапамагчы ім зноў убачыць сваю прыгажосць і сілу.Арганізатарамі выступаюць валанцёрскі клуб "СЛОН" БДУКМ і суполка "Re.missya.bel" пры падтрымцы партнёраў, адным з якіх стала прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.Ідэя праекта простая, але глыбокая: калі жанчына праходзіць праз лячэнне раку, нароўні з фізічнымі выпрабаваннямі прыходзіць і страта ўпэўненасці ў сабе. Праект праз мастацтва фатаграфіі і прафесійную дапамогу візажыстаў і стылістаў закліканы вярнуць удзельніцам гэтае пачуццё.Для многіх жанчын, якія прайшлі праз хваробу, люстэрка становіцца крыніцай болю. Галоўная задача праекта – не проста зрабіць прыгожы кадр, а каб кожная ўдзельніца паглядзела на сябе і ўбачыла не пацыентку, а моцную, жанчыну, чыя прыгажосць знаходзіцца ў стойкасці і жыццялюбстве.Праект разлічаны на жанчын, якія знаходзяцца на лячэнні ці ў стадыі рэмісіі. Падрыхтоўка ўжо пачалася і ўключае ў сябе не толькі саму фотасесію, але і сур’ёзную псіхалагічную работу: сустрэчы з псіхолагамі, майстар-класы па стылі і пазіраванні. Гэта дапамагае ўдзельніцам разняволіцца, прыняць змены ў сваёй знешнасці і падысці да здымкаў у стане ўпэўненасці і спакою.Аб асаблівасцях праекта расказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.Удзельнікі:Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0f/1100780186_303:0:3034:2048_1920x0_80_0_0_e716fa293c7e7e8cc5682abe0da07d10.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, меркаванне, рак, анкалогія, жанчыны, грамадства, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, рассупрацоўніцтва, студэнты, бдукм, видео
відэа, меркаванне, рак, анкалогія, жанчыны, грамадства, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, рассупрацоўніцтва, студэнты, бдукм, видео
Асаблівасці валанцёрскага праекта "Прыгажосць мацней за рак" у Беларусі
13:15 15.10.2025 (абноўлена: 14:17 15.10.2025) У сераду, 15 кастрычніка, у 13:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: "Асаблівасці валанцёрскага праекта "Прыгажосць мацней за рак" у Беларусі".
Валанцёрскі праект "Прыгажосць мацней за рак" – адзін з пераможцаў конкурсу, аўтарамі якога выступілі тады яшчэ студэнты БДУКМ, валанцёры клуба "СЛОН" Зірка Анастасія і Ільічова Юлія.
Ва ўсім свеце штодня дыягнастуюць некалькі выпадкаў раку у жанчын. За сухімі лічбамі дыягназу – жывыя людзі, іх страхі, боль і пачуццё, што хвароба адбірае ў іх не толькі здароўе, але і жаноцкасць, прыгажосць, упэўненасць у сабе.
У кастрычніку, калі ўвесь свет гаворыць аб праблеме раку малочнай залозы, у Мінску пачаў сваю рэалізацыю праект "Прыгажосць мацней за рак". Яго мэта – падтрымаць жанчын, якія сутыкнуліся з анкалагічнымі захворваннямі, і дапамагчы ім зноў убачыць сваю прыгажосць і сілу.
Арганізатарамі выступаюць валанцёрскі клуб "СЛОН" БДУКМ і суполка "Re.missya.bel" пры падтрымцы партнёраў, адным з якіх стала прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Ідэя праекта простая, але глыбокая: калі жанчына праходзіць праз лячэнне раку, нароўні з фізічнымі выпрабаваннямі прыходзіць і страта ўпэўненасці ў сабе. Праект праз мастацтва фатаграфіі і прафесійную дапамогу візажыстаў і стылістаў закліканы вярнуць удзельніцам гэтае пачуццё.
Для многіх жанчын, якія прайшлі праз хваробу, люстэрка становіцца крыніцай болю. Галоўная задача праекта – не проста зрабіць прыгожы кадр, а каб кожная ўдзельніца паглядзела на сябе і ўбачыла не пацыентку, а моцную, жанчыну, чыя прыгажосць знаходзіцца ў стойкасці і жыццялюбстве.
Праект разлічаны на жанчын, якія знаходзяцца на лячэнні ці ў стадыі рэмісіі. Падрыхтоўка ўжо пачалася і ўключае ў сябе не толькі саму фотасесію, але і сур’ёзную псіхалагічную работу: сустрэчы з псіхолагамі, майстар-класы па стылі і пазіраванні. Гэта дапамагае ўдзельніцам разняволіцца, прыняць змены ў сваёй знешнасці і падысці да здымкаў у стане ўпэўненасці і спакою.
Аб асаблівасцях праекта расказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.
кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый МАКУШЫН;
кіраўнік валанцёрскага клуба СЛОН, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Анжаліка БАЙКО;
аўтар праекта "Прыгажосць мацней за рак", спецыяліст аддзела канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў і культурна-масавай работы "Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анастасія ЗІРКА;
аўтар праекта "Прыгажосць мацней за рак", спецыяліст па арганізацыйна-масавай рабоце Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства" Юлія ІЛЬІЧОВА.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"