https://bel.sputnik.by/20251015/belarus-zayavla-ab-nedapushchalnasts-paltyzatsy-mzhnarodnaga-krymnalnaga-prava-1100776450.html
Беларусь заявіла аб недапушчальнасці палітызацыі міжнароднага крымінальнага права
Беларусь заявіла аб недапушчальнасці палітызацыі міжнароднага крымінальнага права
Sputnik Беларусь
Вольнае трактаванне злачынстваў супраць чалавечнасці для звядзення палітычных рахункаў і аказання націску на суверэнныя дзяржавы, недапушчальны, перакананы... 15.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-15T11:31+0300
2025-10-15T11:31+0300
2025-10-15T11:31+0300
аан
генеральная асамблея аан
беларусь
навіны
міжнародны крымінальны суд
палітыка
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/89/1043078970_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_29cf38c7a6f2f7331508ccc700163fc5.jpg
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Палітызацыя тэмы барацьбы са злачынствамі супраць чалавечнасці пагражае міжнароднай бяспецы, з такой заявай выступілі прадстаўнікі Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН на пасяджэнні камітэта Генасамблеі па прававых пытаннях.Пасяджэнне было прысвечана барацьбе са злачынствамі супраць чалавечнасці.Беларускія дыпламаты заявілі, што палітычная ангажаванасць асабліва заўважная ў дзейнасці Міжнароднага крымінальнага суда, гэта дыскрэдытуе незалежнасць і бесстароннасць правасуддзя.Па іх словах, адвольнае зніжэнне парога прылічэння тых ці іншых дзеянняў да злачынстваў супраць чалавечнасці, абумоўленае палітычнымі матывамі, – не рэдкасць. Не лічачы саміх злачынстваў, гэта стварае пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы.Прадстаўнікі Беларусі звярнулі ўвагу на існуючыя сур’ёзныя разыходжанні пазіцый дзяржаў-членаў ААН па ключавых пытаннях, у тым ліку ў вызначэнні паняцця "злачынства супраць чалавечнасці", прымяненні ўніверсальнай юрысдыкцыі, імунітэтах службовых асоб ад замежнай крымінальнай юрысдыкцыі, механізмах урэгулявання спрэчак.І падкрэслілі недапушчальнасць рэгіянальнага драбнення міжнароднага права, бо гэта прыводзіць да міжнародна-прававых калізій, рознагалоссяў і канфліктаў.Беларусь цалкам прыхільная да барацьбы са злачынствамі супраць чалавечнасці, усебакова садзейнічае іх прадухіленню і пакаранню. Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі выказалі гатоўнасць краіны і далей актыўна супрацоўнічаць у сферы міжнароднай бяспекі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250424/myadzvedze-zvyarnu-uvagu-na-magchymasts-stvarennya-alternatyvy-mks-1095690698.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/89/1043078970_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_565773c97513ae1f6a922d82068a75cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аан, генеральная асамблея аан, беларусь, навіны , міжнародны крымінальны суд, палітыка, бяспека, у свеце
аан, генеральная асамблея аан, беларусь, навіны , міжнародны крымінальны суд, палітыка, бяспека, у свеце
Беларусь заявіла аб недапушчальнасці палітызацыі міжнароднага крымінальнага права
Вольнае трактаванне злачынстваў супраць чалавечнасці для звядзення палітычных рахункаў і аказання націску на суверэнныя дзяржавы, недапушчальны, перакананы беларускія дыпламаты.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Палітызацыя тэмы барацьбы са злачынствамі супраць чалавечнасці пагражае міжнароднай бяспецы, з такой заявай выступілі прадстаўнікі Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН на пасяджэнні камітэта Генасамблеі па прававых пытаннях.
Пасяджэнне было прысвечана барацьбе са злачынствамі супраць чалавечнасці.
Беларускія дыпламаты заявілі, што палітычная ангажаванасць асабліва заўважная ў дзейнасці Міжнароднага крымінальнага суда, гэта дыскрэдытуе незалежнасць і бесстароннасць правасуддзя.
"У сваёй практыцы МУС неаднаразова парушаў як палажэнні ўласнага статута, так і агульнапрызнаныя нормы міжнароднага права, у тым ліку аб імунітэтах службовых асоб суверэнных дзяржаў, неабгрунтавана пашыраў уласную юрысдыкцыю", - адзначылі прадстаўнікі дыпмісіі, іх словы прыводзіць БелТА.
Па іх словах, адвольнае зніжэнне парога прылічэння тых ці іншых дзеянняў да злачынстваў супраць чалавечнасці, абумоўленае палітычнымі матывамі, – не рэдкасць. Не лічачы саміх злачынстваў, гэта стварае пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы.
Прадстаўнікі Беларусі звярнулі ўвагу на існуючыя сур’ёзныя разыходжанні пазіцый дзяржаў-членаў ААН па ключавых пытаннях, у тым ліку ў вызначэнні паняцця "злачынства супраць чалавечнасці", прымяненні ўніверсальнай юрысдыкцыі, імунітэтах службовых асоб ад замежнай крымінальнай юрысдыкцыі, механізмах урэгулявання спрэчак.
"Далейшая міждзяржаўная работа ў гэтай галіне патрабуе дэпалітызаванага, транспарэнтнага падыходу, які ўлічвае інтарэсы ўсіх дзяржаў", - заявілі ў дыпмісіі.
І падкрэслілі недапушчальнасць рэгіянальнага драбнення міжнароднага права, бо гэта прыводзіць да міжнародна-прававых калізій, рознагалоссяў і канфліктаў.
"Недазваляльна выкарыстоўваць тэмы злачынстваў супраць чалавечнасці для звядзення палітычных рахункаў і аказання націску на суверэнныя дзяржавы", - падкрэслілі беларускія дыпламаты.
Беларусь цалкам прыхільная да барацьбы са злачынствамі супраць чалавечнасці, усебакова садзейнічае іх прадухіленню і пакаранню. Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі выказалі гатоўнасць краіны і далей актыўна супрацоўнічаць у сферы міжнароднай бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"