https://bel.sputnik.by/20251015/krany-es-matsney-za-s-patsyarpel-ad-sanktsyy-na-rasysk-gaz-1100785856.html
Краіны ЕС мацней за ўсё пацярпелі ад санкцый на расійскі газ
Краіны ЕС мацней за ўсё пацярпелі ад санкцый на расійскі газ
Sputnik Беларусь
Уведзеныя абмежаванні прывялі да рэкорднага росту цэн на "блакітнае паліва" ў Еўропе і нават вымусілі перанесці шэраг галін вытворчасці ў ЗША, канстатаваў... 15.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-15T16:19+0300
2025-10-15T16:19+0300
2025-10-15T16:19+0300
форум
расія
энергетыка
навіны
у свеце
ес
зша
еўрасаюз
газ
нафта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1e/1057572142_0:207:2934:1857_1920x0_80_0_0_34d5f7e38b3c83b7a636c384d88a681c.jpg
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Краіны Еўрапейскага саюза, абмежаваўшы імпарт расійскага газу, справакавалі рост цэн на паліва і ў выніку пацярпелі больш за ўсё, заявіў генеральны сакратар Форуму краін-экспарцёраў газу Махамед Хамэл, выступаючы на міжнародным форуме "Российская энергетическая неделя".Санкцыйная палітыка Еўрасаюза, паводле слоў генеральнага сакратара, прывяла таксама да "сур’ёзнага перамяшчэння шэрага вытворчых галін у ЗША": цэны на нафту там на дзве трэці ніжэй за еўрапейскія, што забяспечвае канкурэнтную перавагу тавараў.Біржавы кошт на газ у ЕС з пачатку года ў сярэднім вырас на 23,5% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе РІА Навіны, вывучыўшы даныя лонданскай біржы ICE. Цяпер кошт кубаметра газу перавышае 440 долараў.Гістарычна рэкордных значэнняў цана на газ у Еўропе дасягнула вясной 2022 года – каціроўкі перавысілі 3 890 долараў у рамках гандлёвай сесіі. Такіх устойліва высокіх цэн не было за ўсю гісторыю функцыянавання газавых хабаў у Еўропе – з 1996 года.Міжнародны форум "Российская энергетическая неделя" – найбуйнейшая дыскусійная пляцоўка для абмеркавання тэндэнцый развіцця сусветнага паліўна-энергетычнага комплексу. У форуме бяруць удзел больш за 5 000 дэлегатаў з розных краін, дзелавая праграма ўключае больш за 70 мерапрыемстваў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251010/belarus--gazprom-padpsal-darozhnuyu-kartu-supratsontstva-da-2030-goda-1100657066.html
расія
ес
зша
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1e/1057572142_205:0:2934:2047_1920x0_80_0_0_5296a3d544970b2aa8249a8e43a6ebe5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
форум, расія, энергетыка, навіны , у свеце, ес, зша, еўрасаюз, газ, нафта, палітыка, эканоміка
форум, расія, энергетыка, навіны , у свеце, ес, зша, еўрасаюз, газ, нафта, палітыка, эканоміка
Краіны ЕС мацней за ўсё пацярпелі ад санкцый на расійскі газ
Уведзеныя абмежаванні прывялі да рэкорднага росту цэн на "блакітнае паліва" ў Еўропе і нават вымусілі перанесці шэраг галін вытворчасці ў ЗША, канстатаваў генеральны сакратар Форуму краін-экспарцёраў газу.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Краіны Еўрапейскага саюза, абмежаваўшы імпарт расійскага газу, справакавалі рост цэн на паліва і ў выніку пацярпелі больш за ўсё, заявіў генеральны сакратар Форуму краін-экспарцёраў газу Махамед Хамэл, выступаючы на міжнародным форуме "Российская энергетическая неделя".
"У 2024 годзе рашэнне ЕС скарачаць і абмяжоўваць імпарт газу з Расійскай Федэрацыі прывяло да вельмі сур’ёзнага росту цэн… Безумоўна, рэгіён, які найбольш пацярпеў ад гэтай сітуацыі, – гэта Еўрапейскі саюз", - сказаў Хамэл.
Санкцыйная палітыка Еўрасаюза, паводле слоў генеральнага сакратара, прывяла таксама да "сур’ёзнага перамяшчэння шэрага вытворчых галін у ЗША": цэны на нафту там на дзве трэці ніжэй за еўрапейскія, што забяспечвае канкурэнтную перавагу тавараў.
Біржавы кошт на газ у ЕС з пачатку года ў сярэднім вырас на 23,5% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе
РІА Навіны, вывучыўшы даныя лонданскай біржы ICE. Цяпер кошт кубаметра газу перавышае 440 долараў.
Гістарычна рэкордных значэнняў цана на газ у Еўропе дасягнула вясной 2022 года – каціроўкі перавысілі 3 890 долараў у рамках гандлёвай сесіі. Такіх устойліва высокіх цэн не было за ўсю гісторыю функцыянавання газавых хабаў у Еўропе – з 1996 года.
Міжнародны форум "Российская энергетическая неделя" – найбуйнейшая дыскусійная пляцоўка для абмеркавання тэндэнцый развіцця сусветнага паліўна-энергетычнага комплексу. У форуме бяруць удзел больш за 5 000 дэлегатаў з розных краін, дзелавая праграма ўключае больш за 70 мерапрыемстваў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"