https://bel.sputnik.by/20251015/mnsk-padtrymlvae-deyu-reparatsyy-dlya-afrykanskkh-kran-z-boku-zakhadu-1100782093.html
Мінск падтрымлівае ідэю рэпарацый для афрыканскіх краін з боку Захаду
Мінск падтрымлівае ідэю рэпарацый для афрыканскіх краін з боку Захаду
Sputnik Беларусь
Беларусь выступае за дэкаланізацыю ў цяперашні час, калі былыя метраполіі працягваюць выкарыстоўваць неакаланіяльныя метады. 15.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-15T14:41+0300
2025-10-15T14:41+0300
2025-10-15T14:41+0300
максім рыжанкоў
рух недалучэння
беларусь
у свеце
навіны
палітыка
бяспека
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0a/1099729115_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_68dbd41547e3de0a63f598972554e322.jpg
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Неакаланіялізм праяўляецца ў ваенных інтэрвенцыях, умяшанні ва ўнутраныя справы, арганізацыі "каляровых рэвалюцый" і неканстытуцыйнай змене ўрадаў, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на 19-й міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння ва Угандзе.Паводле яго слоў, Беларусь вітае крокі афрыканскіх краін, якія дабіваюцца ад Захаду рэпарацый за каланіяльны прыгнёт, аб чым рэспубліка адкрыта заявіла падчас дыскусіі высокага ўзроўню на цяперашняй сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.Рыжанкоў падкрэсліў, што гэта асабліва важна зараз, калі былыя каланіяльныя дзяржавы працягваюць выкарыстоўваць неакаланіяльныя метады. Гэта праяўляецца ў палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай, культурнай і іншых сфэрах. Былыя метраполіі імкнуцца аднавіць дамінаванне ў свеце.Прычыны нестабільнасціКіраўнік МЗС таксама адзначыў, што цяперашняя глабальная нестабільнасць – гэта следства таго, што асобныя альянсы грэбуюць нормамі і прынцыпамі Статута ААН. Пры гэтым краіны Руху недалучэння заўсёды прытрымліваліся гэтых норм.Уцечка мазгоўЁн нагадаў, што былыя каланіяльныя дзяржавы атрымалі каласальную выгаду, рабуючы іншыя народы не толькі эканамічна, але і культурна.Таксама ён звярнуў увагу, што ў культурнай сферы неакаланіялізм часцей за ўсё асацыіруецца з "уцечкай мазгоў" – адтоку талентаў і спецыялістаў на Захад."Рух недалучэння, наадварот, будуецца, у тым ліку, на прызнанні культурнай разнастайнасці сваіх членаў. У гэтым мы адзіныя", - запэўніў Рыжанкоў.Як змагаццаКаб супрацьстаяць неакаланіялізму, на думку міністра, трэба больш актыўна развіваць эканамічнае ўзаемадзеянне.Паводле яго слоў, Беларусь гатова дзяліцца сваімі напрацоўкамі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і ІТ-сферы.Рыжанкоў таксама заклікаў краіны-ўдзельніцы Руху больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял такіх аб’яднанняў, як БРІКС, ШАС, ЕАЭС, АСЕАН, Афрыканскі саюз, МЕРКАСУР і іншых.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251007/dzhabara-zakhad-adrazu-zrazume-shto-belarus-ne-adarvats-ad-ras-1100575604.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0a/1099729115_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_18767b1757052b903c14254b4f9ff80e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
максім рыжанкоў, рух недалучэння, беларусь, у свеце, навіны , палітыка, бяспека, эканоміка, грамадства
максім рыжанкоў, рух недалучэння, беларусь, у свеце, навіны , палітыка, бяспека, эканоміка, грамадства
Мінск падтрымлівае ідэю рэпарацый для афрыканскіх краін з боку Захаду
Беларусь выступае за дэкаланізацыю ў цяперашні час, калі былыя метраполіі працягваюць выкарыстоўваць неакаланіяльныя метады.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Неакаланіялізм праяўляецца ў ваенных інтэрвенцыях, умяшанні ва ўнутраныя справы, арганізацыі "каляровых рэвалюцый" і неканстытуцыйнай змене ўрадаў, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на 19-й міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння ва Угандзе.
Паводле яго слоў, Беларусь вітае крокі афрыканскіх краін, якія дабіваюцца ад Захаду рэпарацый за каланіяльны прыгнёт, аб чым рэспубліка адкрыта заявіла падчас дыскусіі высокага ўзроўню на цяперашняй сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
"Мы падтрымліваем гэтую ініцыятыву, як неабходны элемент працэсу дэкаланізацыі", - цытуе міністра прэс-служба МЗС Беларусі.
Рыжанкоў падкрэсліў, што гэта асабліва важна зараз, калі былыя каланіяльныя дзяржавы працягваюць выкарыстоўваць неакаланіяльныя метады. Гэта праяўляецца ў палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай, культурнай і іншых сфэрах. Былыя метраполіі імкнуцца аднавіць дамінаванне ў свеце.
Кіраўнік МЗС таксама адзначыў, што цяперашняя глабальная нестабільнасць – гэта следства таго, што асобныя альянсы грэбуюць нормамі і прынцыпамі Статута ААН. Пры гэтым краіны Руху недалучэння заўсёды прытрымліваліся гэтых норм.
"У гэтым ёсць парадокс: дзяржавы, якія ўваходзяць у гэтыя альянсы, – у асноўным былыя каланіяльныя дзяржавы, – абавязаны былі строга выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. Але яны нават не спрабавалі гэта зрабіць", - падкрэсліў дыпламат.
Ён нагадаў, што былыя каланіяльныя дзяржавы атрымалі каласальную выгаду, рабуючы іншыя народы не толькі эканамічна, але і культурна.
"Чаму зараз, каб убачыць сапраўдную культурную спадчыну былых калоній, трэба ехаць у заходнія музеі?", - задаў рытарычнае пытанне міністр.
Таксама ён звярнуў увагу, што ў культурнай сферы неакаланіялізм часцей за ўсё асацыіруецца з "уцечкай мазгоў" – адтоку талентаў і спецыялістаў на Захад.
"Рух недалучэння, наадварот, будуецца, у тым ліку, на прызнанні культурнай разнастайнасці сваіх членаў. У гэтым мы адзіныя", - запэўніў Рыжанкоў.
Каб супрацьстаяць неакаланіялізму, на думку міністра, трэба больш актыўна развіваць эканамічнае ўзаемадзеянне.
"Спачатку Рух недалучэння ствараўся як палітычная структура, але надышоў час вывесці эканамічны парадак дня ў цэнтр увагі. Трывалыя ўзаемавыгадныя гандлёвыя сувязі ўмацуюць Рух палітычна і зробяць яго менш залежным ад Захаду", - упэўнен Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, Беларусь гатова дзяліцца сваімі напрацоўкамі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і ІТ-сферы.
Рыжанкоў таксама заклікаў краіны-ўдзельніцы Руху больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял такіх аб’яднанняў, як БРІКС, ШАС, ЕАЭС, АСЕАН, Афрыканскі саюз, МЕРКАСУР і іншых.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"