https://bel.sputnik.by/20251016/lareata-knaprem-brilliantovaya-babochka-nazavuts-u-maskve-1100852018.html
Лаўрэатаў кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка" назавуць у Маскве
Лаўрэатаў кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка" назавуць у Маскве
Sputnik Беларусь
Галоўнай узнагародай кінапрэміі стане інкруставаны дыяментамі матылёк – на яго крылах размешчана пяць тысяч каштоўных камянёў. 16.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-16T18:25+0300
2025-10-16T18:25+0300
2025-10-17T14:02+0300
"бриллиантовая бабочка"
кінапрэмія
расія
еўразія
еаэс
грамадства
кіно
культура
навіны
афiша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/10/1100830478_0:0:2880:1620_1920x0_80_0_0_8b6304f8615ceae0311b0ed9de71d224.jpg
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Першая ўрачыстая цырымонія ўручэння Адкрытай Еўразійскай кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка" адбудзецца 24 лістапада ў Маскве, паведамілі Sputnik арганізатары.Асноўныя прынцыпы кінапрэміі заключаюцца ў імкненні да праўды, павазе да культурнай разнастайнасці і намеры захаваць спрадвечныя каштоўнасці кожнага народа Еўразійскай прасторы.На гэты момант на кінапрэмію ўжо намініраваны 31 фільм з больш як 15 краін. У ліку ўдзельнікаў – Беларусь, Венесуэла, В’етнам, Інданезія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Куба, Пакістан, Сенегал, Сербія, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан і ПАР.Фінальны спісак удзельнікаў апублікуюць у кастрычніку.Пераможцы атрымаюць галоўны прыз – інкруставанага дыяментамі матылька, створанага вядомым мастаком Юрыем Куперам. Кожны матылёк прадстаўляе сапраўдны твор ювелірнага мастацтва, у стварэнні якога ўдзельнічае некалькі дзясяткаў майстроў. Цікава, што на яго крылах размешчана пяць тысяч дыяментаў агульнай вагой каля 60 каратаў.Пераможцаў вызначаць у 12 намінацыях, сярод якіх лепшы фільм, лепшы рэжысёр, лепшыя акцёр і актрыса, асобна будуць ацэнены фільмы з краін, якія не ўваходзяць у еўразійскую прастору. Ёсць таксама намінацыя за ўклад у сусветны кінематограф.Акрамя брыльянтавага матылька ўсе лаўрэаты будуць удастоены грашовага прыза: пераможца ў катэгорыі "Лепшы фільм" атрымае суму, эквівалентную аднаму мільёну долараў, а ўсе астатнія – па 250 тысяч долараў.Прэзентацыя Еўразійскай кінаакадэміі і прэміі "Бриллиантовая бабочка" прайшла вясной гэтага года на сцэне "Мастерской "12" пад кіраўніцтвам рэжысёра Мікіты Міхалкова. Заснавальнікамі прэміі выступілі Міністэрства культуры Расіі і Расійскі фонд культуры.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250903/putsn-pryznasya-shto-ne-glyadze-ktayska-rasysk-flm-chyrvony-shok-1099506160.html
расія
еўразія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/10/1100830478_338:0:2543:1654_1920x0_80_0_0_5e5792769e440ef5e96f4428bdf55005.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"бриллиантовая бабочка", кінапрэмія, расія, еўразія, еаэс, грамадства, кіно, культура, навіны , афiша , у свеце, мікіта міхалкоў
"бриллиантовая бабочка", кінапрэмія, расія, еўразія, еаэс, грамадства, кіно, культура, навіны , афiша , у свеце, мікіта міхалкоў
Лаўрэатаў кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка" назавуць у Маскве
18:25 16.10.2025 (абноўлена: 14:02 17.10.2025) Галоўнай узнагародай кінапрэміі стане інкруставаны дыяментамі матылёк – на яго крылах размешчана пяць тысяч каштоўных камянёў.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Першая ўрачыстая цырымонія ўручэння Адкрытай Еўразійскай кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка" адбудзецца 24 лістапада ў Маскве, паведамілі Sputnik арганізатары.
"Мерапрыемства стане культурнай падзеяй сусветнага маштабу і сімвалам творчага адзінства не толькі Еўразійскай прасторы, але і ўсіх краін, якія раздзяляюць традыцыйныя каштоўнасці", - адзначылі ў аргкамітэце.
Асноўныя прынцыпы кінапрэміі заключаюцца ў імкненні да праўды, павазе да культурнай разнастайнасці і намеры захаваць спрадвечныя каштоўнасці кожнага народа Еўразійскай прасторы.
На гэты момант на кінапрэмію ўжо намініраваны 31 фільм з больш як 15 краін. У ліку ўдзельнікаў – Беларусь, Венесуэла, В’етнам, Інданезія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Куба, Пакістан, Сенегал, Сербія, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан і ПАР.
Фінальны спісак удзельнікаў апублікуюць у кастрычніку.
Пераможцы атрымаюць галоўны прыз – інкруставанага дыяментамі матылька, створанага вядомым мастаком Юрыем Куперам. Кожны матылёк прадстаўляе сапраўдны твор ювелірнага мастацтва, у стварэнні якога ўдзельнічае некалькі дзясяткаў майстроў. Цікава, што на яго крылах размешчана пяць тысяч дыяментаў агульнай вагой каля 60 каратаў.
Пераможцаў вызначаць у 12 намінацыях, сярод якіх лепшы фільм, лепшы рэжысёр, лепшыя акцёр і актрыса, асобна будуць ацэнены фільмы з краін, якія не ўваходзяць у еўразійскую прастору. Ёсць таксама намінацыя за ўклад у сусветны кінематограф.
Акрамя брыльянтавага матылька ўсе лаўрэаты будуць удастоены грашовага прыза: пераможца ў катэгорыі "Лепшы фільм" атрымае суму, эквівалентную аднаму мільёну долараў, а ўсе астатнія – па 250 тысяч долараў.
Прэзентацыя Еўразійскай кінаакадэміі і прэміі "Бриллиантовая бабочка" прайшла вясной гэтага года на сцэне "Мастерской "12" пад кіраўніцтвам рэжысёра Мікіты Міхалкова. Заснавальнікамі прэміі выступілі Міністэрства культуры Расіі і Расійскі фонд культуры.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"