Аб’ёмы ўзаемнага гандлю і інвестыцый у ЕАЭС растуць

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкФлаг з сімволікай Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)
Флаг з сімволікай Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) - Sputnik Беларусь, 1920, 18.10.2025
Падпісацца
Інтэграцыя дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза стварае спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу і дзелавой актыўнасці.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Еўразійская эканамічная камісія, грунтуючыся на выніках маніторынгу за 2024 год, пазітыўна ацаніла ўплыў інтэграцыі дзяржаў-удзельніц саюза на ўмовы вядзення бізнесу, адпаведная заява апублікавана на афіцыйным сайце ЕЭК.
Устойлівая дадатная дынаміка забяспечана скарачэннем перашкод на ўнутраным рынку саюза. Іх доля знізілася больш як на 20%, сведчаць даныя маніторынгу. Гэта напрамую садзейнічае павышэнню даступнасці рынкаў збыту для прадпрымальнікаў і пашырае магчымасці для ўзаемнага гандлю.
Паведамляецца, што аб’ём узаемнага гандлю паслугамі ў ЕАЭС за апошнія два гады вырас на 42%, аб’ём назапашаных узаемных прамых інвестыцый за той жа перыяд павялічыўся амаль на 17%.
"Гэта прамы доказ таго, што наша сумесная работа па паглыбленні інтэграцыі прыносіць рэальны плён. Зніжэнне бар’ераў, рост гандлю паслугамі і павелічэнне ўзаемных інвестыцый фарміруюць трывалую аснову для ўстойлівага эканамічнага развіцця ўсяго нашага Саюза", - адзначыў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бахыт Султанаў.
Ён адзначыў, што краіны ЕАЭС маюць намер і ў далейшым працаваць над стварэннем бясшвовага эканамічнага асяроддзя, каб даць магчымасць бізнесу ў поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял на агульным рынку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Шэф-рэдактар Sputnik Беларусь адзначана знакам міжнароднай асацыяцыі ЕАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.10.2025
Шэф-рэдактар Sputnik Беларусь адзначана знакам міжнароднай асацыяцыі ЕАЭС
Стужка навiн
0