https://bel.sputnik.by/20251020/kno-it--farmatsetyka-zduno-raspav-shto-abmyarkova-z-karankevcham-1100917755.html
Кіно, IT і фармацэўтыка: Здуноў распавёў, што абмяркоўваў з Каранкевічам
Кіно, IT і фармацэўтыка: Здуноў распавёў, што абмяркоўваў з Каранкевічам
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага рэгіёна знаходзіцца з візітам у Беларусі і правёў ужо сустрэчу з прэзідэнтам рэспублікі. 20.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-20T14:46+0300
2025-10-20T14:46+0300
2025-10-20T14:46+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
мардовія
беларусь
у беларусі
навіны
саюзная дзяржава
кіно
культура
эканоміка
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/14/1100916196_0:264:3106:2011_1920x0_80_0_0_86fbbe9a5eea7ed65b6dbe903ab59daf.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Мардоўскі і беларускі бакі будуць супрацоўнічаць у кінематаграфіі, паведаміў кіраўнік Мардовіі Арцём Здуноў на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Беларусі Віктарам Каранкевічам, перадае карэспандэнт Sputnik."Фільм будзем здымаць разам", - сказаў Здуноў.Ён не ўдакладніў, пра што будзе карціна, і які выбраны сюжэт.Тэма кінематаграфіі абмяркоўвалася ў панядзелак і на сустрэчы Здунова з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.Здуноў упэўнен, што найбліжэйшым часам, калі "будзе наступны даклад", трэба ўжо паказаць нейкі вынік.Сумесны прадуктНа перагаворах ва ўрадзе ішла размова аб супрацоўніцтве ў фармацэўтыцы, IT, прамысловасці і іншых сферах.Здуноў звярнуў увагу, што ў Мардовіі і Беларусі ўжо з'явіліся сумесныя прадукты, якія можна прадаваць на рынкі трэціх краін.Паводле яго слоў, ёсць дастаткова канкрэтнае супрацоўніцтва з машынабудаўнічымі прадпрыемствамі Беларусі.Перспектывы Здуноў бачыць, у тым ліку, у вытворчасці інавацыйных кабеляў. Калі гэты сумесны праект "дакруціць", то, як ён запэўніў, будуць "зусім іншыя лічбы"."Абодва бакі атрымаюць ад гэтага выгаду", - падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.Здуноў дадаў, што Мардовія вельмі зацікаўлена ў закупках камунальнай тэхнікі. Таксама ў рэгіёне ёсць попыт на беларускія сельгасмашыны. Працуе сервісны цэнтр."Тут мы таксама дэманструем рост", – сказаў Здуноў.Ён упэўнен, што рост працягнецца, у тым ліку, дзякуючы таму, што ў Мардовіі адкрыўся яшчэ адзін навучальны клас для падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў, у тым ліку для інжынераў.Барацьба з атлусценнем"Фармацэўтыку ніяк не абыдзем", - звярнуў увагу кіраўнік Мардовіі.Ён растлумачыў, што і тут ёсць перспектывы супрацоўніцтва. У тым ліку ў яго рэгіёне распрацаваны інавацыйныя сродкі супраць атлусцення і для лячэння цукровага дыябету.Здуноў пазітыўна ацаніў той факт, што на беларускім рынку прад'яўляюцца высокія патрабаванні да лекаў."Гатовы іх выконваць, гатовы да сур'ёзных праектаў", - запэўніў кіраўнік рэгіёна.Папярэдні візітЗдуноў не першы раз знаходзіцца з візітам у Беларусі. Мінулы раз ён прыязджаў два гады таму, яго таксама прымаў прэзідэнт рэспублікі.Размаўляючы з віцэ-прэм'ерам у час цяперашняга візіту, кіраўнік Мардовіі запэўніў, што ўсе дамоўленасці па кааперацыі, якія былі тады дасягнуты, выконваюцца. І ўсё ж, паводле слоў Здунова, рэзервы супрацоўніцтва выкарыстаны яшчэ не да канца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251020/lukashenka-prapanava-plyatsoku-dlya-zdymak-flma-pra-l-kharv-osvalda-1100912501.html
мардовія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/14/1100916196_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_08c404cbe72fb26813f5598d3bd1844f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мардовія, беларусь, у беларусі, навіны , саюзная дзяржава, кіно, культура, эканоміка, палітыка
мардовія, беларусь, у беларусі, навіны , саюзная дзяржава, кіно, культура, эканоміка, палітыка
Кіно, IT і фармацэўтыка: Здуноў распавёў, што абмяркоўваў з Каранкевічам
Кіраўнік расійскага рэгіёна знаходзіцца з візітам у Беларусі і правёў ужо сустрэчу з прэзідэнтам рэспублікі.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Мардоўскі і беларускі бакі будуць супрацоўнічаць у кінематаграфіі, паведаміў кіраўнік Мардовіі Арцём Здуноў на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Беларусі Віктарам Каранкевічам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Фільм будзем здымаць разам", - сказаў Здуноў.
Ён не ўдакладніў, пра што будзе карціна, і які выбраны сюжэт.
Тэма кінематаграфіі абмяркоўвалася ў панядзелак і на сустрэчы Здунова з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Я вось, сапраўды, зараджаным прыехаў з сустрэчы з прэзідэнтам", - заявіў Здуноў.
Здуноў упэўнен, што найбліжэйшым часам, калі "будзе наступны даклад", трэба ўжо паказаць нейкі вынік.
На перагаворах ва ўрадзе ішла размова аб супрацоўніцтве ў фармацэўтыцы, IT, прамысловасці і іншых сферах.
Здуноў звярнуў увагу, што ў Мардовіі і Беларусі ўжо з'явіліся сумесныя прадукты, якія можна прадаваць на рынкі трэціх краін.
Паводле яго слоў, ёсць дастаткова канкрэтнае супрацоўніцтва з машынабудаўнічымі прадпрыемствамі Беларусі.
Перспектывы Здуноў бачыць, у тым ліку, у вытворчасці інавацыйных кабеляў. Калі гэты сумесны праект "дакруціць", то, як ён запэўніў, будуць "зусім іншыя лічбы".
"Абодва бакі атрымаюць ад гэтага выгаду", - падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.
Здуноў дадаў, што Мардовія вельмі зацікаўлена ў закупках камунальнай тэхнікі. Таксама ў рэгіёне ёсць попыт на беларускія сельгасмашыны. Працуе сервісны цэнтр.
"Тут мы таксама дэманструем рост", – сказаў Здуноў.
Ён упэўнен, што рост працягнецца, у тым ліку, дзякуючы таму, што ў Мардовіі адкрыўся яшчэ адзін навучальны клас для падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў, у тым ліку для інжынераў.
"Фармацэўтыку ніяк не абыдзем", - звярнуў увагу кіраўнік Мардовіі.
Ён растлумачыў, што і тут ёсць перспектывы супрацоўніцтва. У тым ліку ў яго рэгіёне распрацаваны інавацыйныя сродкі супраць атлусцення і для лячэння цукровага дыябету.
Здуноў пазітыўна ацаніў той факт, што на беларускім рынку прад'яўляюцца высокія патрабаванні да лекаў.
"Гатовы іх выконваць, гатовы да сур'ёзных праектаў", - запэўніў кіраўнік рэгіёна.
Здуноў не першы раз знаходзіцца з візітам у Беларусі. Мінулы раз ён прыязджаў два гады таму, яго таксама прымаў прэзідэнт рэспублікі.
Размаўляючы з віцэ-прэм'ерам у час цяперашняга візіту, кіраўнік Мардовіі запэўніў, што ўсе дамоўленасці па кааперацыі, якія былі тады дасягнуты, выконваюцца. І ўсё ж, паводле слоў Здунова, рэзервы супрацоўніцтва выкарыстаны яшчэ не да канца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"