https://bel.sputnik.by/20251020/valfovch-erope-pagrazhayuts-ne-mnsk--maskva-a-yana-sama-1100905590.html
Вальфовіч: Еўропе пагражаюць не Мінск і Масква, а яна сама
Вальфовіч: Еўропе пагражаюць не Мінск і Масква, а яна сама
Sputnik Беларусь
Па словах дзяржсакратара Савета бяспекі, у краінах Еўропы ўсе іх грошы ідуць на патрэбы абароны замест сацыяльна-эканамічных праектаў. 20.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-20T09:59+0300
2025-10-20T09:59+0300
2025-10-20T10:00+0300
аляксандр вальфовіч
навіны
бяспека
еўропа
ес
беларусь
у свеце
грамадства
палітыка
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_0:175:3017:1872_1920x0_80_0_0_3ef622d396e5fb3c07d5c972a8231c89.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што стабільнасці Еўропы пагражаюць не Мінск і Масква, а яна сама.На яго думку, кіраўніцтву Германіі, Польшчы, краін Балтыі, а таксама еўрапейскім кіраўнікам неабходна падуміаць і "паглядзець, куды коціцца Еўропа".Ён растлумачыў, што гэтыя сродкі ідуць на набыццё новых узораў узбраення, ваеннай тэхнікі, розных боепрыпасаў, самалётаў, сучасных сродкаў паражэння і гэтак далей. Гэта ўсё, на думку дзяржсакратара Савета бяспекі, страшна.Ён таксама зазначыў, што ў Еўропе ідзе "шалёнае павелічэнне колькасці ўзброеных сіл".Разам з тым, паводле яго слоў, краіны Захаду пастаянную ажыццяўляюць разведку ў адносінах да Саюзнай дзяржавы, у сувязі з чым яны добра ведаюць, што пагрозы з боку Беларусі і РФ для іх адсутнічаюць.Кіраўнік Савета бяспекі таксама падкрэсліў, што планавыя ваенныя вучэнні і баявая падрыхтоўка, якія праходзяць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, не ўяўляюць ніякай пагрозы для іншых дзяржаў.У сувязі з гэтым Вальфовіч лічыць, што еўрапейскім лідарам трэба спыніцца і думаць над тым, як палепшыць жыццё свайго насельніцтва."Сёння то там, то тут у Еўропе ўспыхваюць мітынгі. Людзі пачынаюць узнімацца, людзі пачынаюць ненавідзець кіраўніцтва, таму што жыццё становіцца горшым. Людзі прывыклі ў Еўропе жыць добра, а ідзе ўсё на шкоду нармальнаму жыццю простых грамадзян еўрапейскіх", - падкрэсліў дзяржсакратар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251012/krank-ek-khocha-kantralyavats-tsenyavy-flot-ras-stsyanoy-drona-1100597027.html
еўропа
ес
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_143:0:2872:2047_1920x0_80_0_0_4b8ad6ca30677a459a41f4f3c94c8ccc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, навіны , бяспека, еўропа, ес, беларусь, у свеце, грамадства, палітыка, саюзная дзяржава
аляксандр вальфовіч, навіны , бяспека, еўропа, ес, беларусь, у свеце, грамадства, палітыка, саюзная дзяржава
Вальфовіч: Еўропе пагражаюць не Мінск і Масква, а яна сама
09:59 20.10.2025 (абноўлена: 10:00 20.10.2025) Па словах дзяржсакратара Савета бяспекі, у краінах Еўропы ўсе іх грошы ідуць на патрэбы абароны замест сацыяльна-эканамічных праектаў.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што стабільнасці Еўропы пагражаюць не Мінск і Масква, а яна сама.
На яго думку, кіраўніцтву Германіі, Польшчы, краін Балтыі, а таксама еўрапейскім кіраўнікам неабходна падуміаць і "паглядзець, куды коціцца Еўропа".
"Бо не Беларусь, не Расійская Федэрацыя пагражаюць Еўропе. Яны, па-мойму, самі сабе пагражаюць. Сёння яны мілітарызуюцца. Сёння ўсе іх грошы на шкоду сацыяльна-эканамічным праектам ідуць на патрэбы абароны", - сказаў Вальфовіч у інтэрв’ю тэлеканалу "Беларусь 1".
Ён растлумачыў, што гэтыя сродкі ідуць на набыццё новых узораў узбраення, ваеннай тэхнікі, розных боепрыпасаў, самалётаў, сучасных сродкаў паражэння і гэтак далей. Гэта ўсё, на думку дзяржсакратара Савета бяспекі, страшна.
Ён таксама зазначыў, што ў Еўропе ідзе "шалёнае павелічэнне колькасці ўзброеных сіл".
Разам з тым, паводле яго слоў, краіны Захаду пастаянную ажыццяўляюць разведку ў адносінах да
Саюзнай дзяржавы, у сувязі з чым яны добра ведаюць, што пагрозы з боку Беларусі і РФ для іх адсутнічаюць.
"Сродкі разведкі заходніх краін практычна няспынна лятаюць уздоўж нашых меж – за суткі 15 самалётаў-разведчыкаў і беспілотных лятальных апаратаў ажыццяўлялі разведку ўздоўж мяжы Рэспублікі Беларусь. І так практычна кожныя суткі. Гэта значыць яны цудоўна бачаць, што сёння адбываецца на нашай тэрыторыі і бачаць, што мы не пагражаем заходнім дзяржавам ні ў якай меры", - дадаў Вальфовіч.
Кіраўнік Савета бяспекі таксама падкрэсліў, што планавыя ваенныя вучэнні і баявая падрыхтоўка, якія праходзяць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, не ўяўляюць ніякай пагрозы для іншых дзяржаў.
У сувязі з гэтым Вальфовіч лічыць, што еўрапейскім лідарам трэба спыніцца і думаць над тым, як палепшыць жыццё свайго насельніцтва.
"Сёння то там, то тут у Еўропе ўспыхваюць мітынгі. Людзі пачынаюць узнімацца, людзі пачынаюць ненавідзець кіраўніцтва, таму што жыццё становіцца горшым. Людзі прывыклі ў Еўропе жыць добра, а ідзе ўсё на шкоду нармальнаму жыццю простых грамадзян еўрапейскіх", - падкрэсліў дзяржсакратар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"