Sputnik Беларусь прапануе ўзгадаць знакавыя рэжысёрскія работы Мікіты Міхалкова: ад істэрна "Свой среди чужих, чужой среди своих" да "Утомленных солнцем".У 1971 годзе Міхалкоў скончыў рэжысёрскі факультэт "Всесоюзного государственного института кинематографии" (майстэрня М.І. Рома). Да гэтага часу ён ужо быў вядомым акцёрам, за плячамі якога былі ролі ў фільмах "Я шагаю по Москве", "Перекличка", "Дворянское гнездо" і іншых.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Знакаміты расійскі рэжысёр, уладальнік "Оскара" і "Залатога льва", адзначае сёння юбілей.
Sputnik Беларусь прапануе ўзгадаць знакавыя рэжысёрскія работы Мікіты Міхалкова: ад істэрна "Свой среди чужих, чужой среди своих" да "Утомленных солнцем".
У 1971 годзе Міхалкоў скончыў рэжысёрскі факультэт "Всесоюзного государственного института кинематографии" (майстэрня М.І. Рома). Да гэтага часу ён ужо быў вядомым акцёрам, за плячамі якога былі ролі ў фільмах "Я шагаю по Москве", "Перекличка", "Дворянское гнездо" і іншых.
У 1974 годзе 28-гадовы Міхалкоў зняў свой першы фільм "Свой среди чужих, чужой среди своих". Знакамітую музыку да стужкі напісаў Эдуард Арцем’еў – кампазітар амаль усіх фільмаў Міхалкова.
У гэтай стужцы ён прадугледзеў ролю і для сябе. Ролю верхавода банды Брылова – абаяльнага нягодніка – Міхалкоў стварыў па заходнім узоры італьянскіх вестэрнаў.
Другім фільмам маладога Міхалкова стала меладрама "Раба любви". Гэты фільм пачынаў здымаць Рустам Хамдамаў, але быў адхілены. Міхалкоў перарабіў сцэнарый "пад сябе".
Фільм рэжысёра "Неоконченная пьеса для механического пианино" – гімн рускай інтэлігенцыі і адна з лепшых экранізацый Чэхава. Стужка выйшла ў міжнародны пракат і атрымала ўзнагароды некалькіх заходніх кінафестываляў, але найбольш яе палюбілі ў Італіі.
Людміла Гурчанка і Станіслаў Любшын у фільме Міхалкова "Пять вечеров" паводле аднайменнай п’есы Аляксандра Валодзіна аб сустрэчы мужчыны і жанчыны пасля шматгадовай разлукі, выкліканай вайной.
"Урга — территория любви" – сумесны савецка-французскі кінафільм 1991 года рэжысёра Мікіты Міхалкова – стаў уладальнікам галоўнага прыза Венецыянскага кінафестывалю. Прытча распавядае гісторыю з жыцця маладой мангольскай пары, якая жыве ў стэпе Унутранай Манголіі.
Расійска-французская стужка атрымала "Оскар" за "Лепшы фільм на замежнай мове" і другі прыз Канскага фестывалю. Міхалкоў не хаваў, што ехаў у Каны за галоўным прызам, таму перамога Квенціна Таранціна з "Крымінальным чытвом" яго моцна пакрыўдзіла.
Гісторыя "Утомленных солнцем" не скончылася з атрыманнем прэміі "Оскар" і прызнання гледачоў па абодва бакі акіяна. Мікіта Міхалкоў зняў яшчэ два працягі, аднак паўтарыць трыумф першай часткі не ўдалося.
У фільме "Сибирский цирюльник" (1998), дзе Мікіта Міхалкоў выканаў ролю Аляксандра III, рэжысёр адчувае настальгію па царскай Расіі.
Гэта самы дарагі расійскі фільм 90-х і першая спроба зрабіць сапраўдны вялікі блокбастар, пра што сведчыць слоган фільма "Ён рускі. Гэта шмат што тлумачыць".
Стужка была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.
У 2007 годзе Мікіта Міхалкоў скончыў здымкі фільма "12" – рэмейк карціны Сідні Люмета "Дванаццаць разгневаных мужчын". Гэтая стужка была ўдастоена спецыяльнага прыза Венецыянскага фестывалю.
У тым жа годзе прайшоў паўторны паказ фільма "Сибирский цирюльник".
У 2018 годзе Міхалковым былі анансаваны здымкі фільма "Шоколадный револьвер", аднак яны неаднаразова пераносіліся. У 2020 годзе рэжысёр паведаміў, што сцэнарый фільма патрабуе перапрацоўкі ў сувязі з увядзеннем у дзеянне новых правіл Амерыканскай кінаакадэміі. Вытворчасць карціны адкладзена на нявызначаны тэрмін.