https://bel.sputnik.by/20251021/turchyn-pragrama-na-pyatsgodku-budze-adnoy-z-asnonykh-tem-uns-1100954830.html
Турчын: праграма на пяцігодку будзе адной з асноўных тэм УНС
Турчын: праграма на пяцігодку будзе адной з асноўных тэм УНС
Sputnik Беларусь
У Мінску пачалі абмяркоўваць арганізацыю і правядзенне будучага снежаньскага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. 21.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-21T16:35+0300
2025-10-21T16:35+0300
2025-10-21T16:35+0300
аляксандр турчын
унс
усебеларускі народны сход
эканоміка
палітыка
грамадства
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104339/33/1043393306_0:62:1201:737_1920x0_80_0_0_ec1d28e5308fab47b156a057278ed6a5.jpg
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Кожнае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу (УНС) – гэта знакавае палітычнае мерапрыемства, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні аргкамітэта па арганізацыі і правядзенні УНС, перадае карэспандэнт Sputnik."Мяркую, што і ў сваім новым канстытуцыйным статусе вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя чарговае яго пасяджэнне не стане выключэннем. Яно азначае сабой заканчэнне пяцігадовага перыяду развіцця нашай краіны", - адзначыў прэм’ер.Турчын дадаў, што гэта важна і з улікам існуючых геапалітычных рэалій. Акрамя таго, кіраўнік урада нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка часта падкрэслівае: асновай для ўсяго ў любой краіне з’яўляецца эканоміка."Таму адным з асноўных пытанняў на сходзе будзе абмеркаванне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады", - сказаў прэм’ер.Астатнія пытанні парадку дня УНС будуць зацверджаны на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу."Але ўжо сёння нам мэтазгодна заняцца вырашэннем усіх магчымых арганізацыйных пытанняў па падрыхтоўцы непасрэдна пасяджэння", - акцэнтаваў увагу Турчын.Ён падкрэсліў, што вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў у Беларусі ёсць."Упэўнен, што ў нас атрымаецца арганізаваць і правесці другое пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу на традыцыйна высокім узроўні", - рэзюміраваў кіраўнік урада.Раней паведамлялася, што другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца ў Мінску з 18 па 19 снежня гэтага года. Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII УНС узначальвае прэм’ер-міністр.Плануецца, што на пасяджэнні УНС у снежні будзе прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў (2026-2030).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251019/pasyadzhenne-uns-proydze--mnsku-18-19-snezhnya-1100858440.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104339/33/1043393306_0:0:1201:900_1920x0_80_0_0_be9b0add3f1f7d6f6606d971dc4ff12b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр турчын, унс, усебеларускі народны сход, эканоміка, палітыка, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі
аляксандр турчын, унс, усебеларускі народны сход, эканоміка, палітыка, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі
Турчын: праграма на пяцігодку будзе адной з асноўных тэм УНС
У Мінску пачалі абмяркоўваць арганізацыю і правядзенне будучага снежаньскага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Кожнае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу (УНС) – гэта знакавае палітычнае мерапрыемства, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні аргкамітэта па арганізацыі і правядзенні УНС, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мяркую, што і ў сваім новым канстытуцыйным статусе вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя чарговае яго пасяджэнне не стане выключэннем. Яно азначае сабой заканчэнне пяцігадовага перыяду развіцця нашай краіны", - адзначыў прэм’ер.
Турчын дадаў, што гэта важна і з улікам існуючых геапалітычных рэалій. Акрамя таго, кіраўнік урада нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка часта падкрэслівае: асновай для ўсяго ў любой краіне з’яўляецца эканоміка.
"Таму адным з асноўных пытанняў на сходзе будзе абмеркаванне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады", - сказаў прэм’ер.
Астатнія пытанні парадку дня УНС будуць зацверджаны на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
"Але ўжо сёння нам мэтазгодна заняцца вырашэннем усіх магчымых арганізацыйных пытанняў па падрыхтоўцы непасрэдна пасяджэння", - акцэнтаваў увагу Турчын.
Ён падкрэсліў, што вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў у Беларусі ёсць.
"Упэўнен, што ў нас атрымаецца арганізаваць і правесці другое пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу на традыцыйна высокім узроўні", - рэзюміраваў кіраўнік урада.
Раней паведамлялася, што другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца ў Мінску з 18 па 19 снежня гэтага года. Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII УНС узначальвае прэм’ер-міністр.
Плануецца, што на пасяджэнні УНС у снежні будзе прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў (2026-2030).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"