https://bel.sputnik.by/20251021/ugodk-raspravy-nad-vyaznyam-mnskaga-geta--gstoryya--vdea-1100945785.html
Угодкі расправы над вязнямі Мінскага гета – гісторыя ў відэа
Угодкі расправы над вязнямі Мінскага гета – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
Усяго на тэрыторыі Беларусі ў перыяд акупацыі існавала больш за 200 гета, найбольшым з іх стала гета ў Мінску. За 800 дзён існавання гета тут загінулі каля 100... 21.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-21T11:55+0300
2025-10-21T11:55+0300
2025-10-21T11:55+0300
відэа
відэа
грамадства
бяспека
гісторыя
вялікая айчынная вайна
мінск
яўрэі
гета
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/10/1090341883_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_4a437e19d00b3388a8d57a872f4429cc.jpg
Гета ў Мінску было створана 19 ліпеня 1941 года загадам акупацыйных улад. У загадзе вызначалася каля 40 вуліц і завулкаў у паўночна-заходняй частцы горада, куды за 5-дзённы тэрмін сагналі ўсё яўрэйскае насельніцтва не толькі Мінска, але і многіх іншых населеных пунктаў у Беларусі.Яўрэяў везлі сюды эшалонамі з Польшчы, Чэхіі, Германіі, Аўстрыі і іншых краін Еўропы. Для іх унутры гета быў адведзены спецыяльны раён, які атрымаў назву "зондэргета".Умовы жыцця вязняў былі бесчалавечнымі: голад, холад, антысанітарыя і жудасныя расправы. Мінімум ежы – 200 грамаў хлеба і вадкую поліўку адзін раз у дзень – атрымлівалі толькі тыя, каго выкарыстоўвалі на прымусовых працах. Астатнія – старыя і дзеці – былі асуджаны на галодную смерць.З самага пачатку існавання гета фашысты і іх памагатыя праводзілі акцыі знішчэння або, як іх называлі вязні, пагромы – ачаплялі частку гета і забівалі ўсіх, каго знаходзілі.Яўрэяў расстрэльвалі або заганялі ў машыны-душагубкі. Многіх адвозілі ў канцлагер у Малым Трасцянцы, здзяйсняючы па некалькі рэйсаў у дзень.2 сакавіка 1942 года фашысты жыўцом закапалі ў яме 300 дзяцей з дзіцячага дома. За расправай асабіста назіраў генеральны камісар акупаванай Беларусі Вільгельм Кубэ, ён кідаў цукеркі асуджаным на пакутлівую смерць дзецям.Каля 22 тыс вязняў гета нацысты знішчылі 21 кастрычніка 1943 года ў ходзе канчатковай ліквідацыі гета.Менавіта ў Беларусі да забойстваў яўрэяў часцей за ўсё прыцягвалі вайскоўцаў не толькі СС, але і вермахта. У расправах удзельнічалі ўкраінскія, літоўскія і латвійскія паліцаі.Месцам памяці аб трагедыі Мінскага гета стаў мемарыял "Яма" ў цэнтры беларускай сталіцы. Праз некалькі гадоў пасля заканчэння вайны сваякі загінулых у гета ўстанавілі тут "чорны абеліск".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/10/1090341883_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_92f86464d17bbd6427f051eae8a0463b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, мінск, яўрэі, гета, беларусь, у беларусі, генацыд, видео
відэа, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, мінск, яўрэі, гета, беларусь, у беларусі, генацыд, видео
Угодкі расправы над вязнямі Мінскага гета – гісторыя ў відэа
Усяго на тэрыторыі Беларусі ў перыяд акупацыі існавала больш за 200 гета, найбольшым з іх стала гета ў Мінску. За 800 дзён існавання гета тут загінулі каля 100 тысяч чалавек.
Гета ў Мінску было створана 19 ліпеня 1941 года загадам акупацыйных улад. У загадзе вызначалася каля 40 вуліц і завулкаў у паўночна-заходняй частцы горада, куды за 5-дзённы тэрмін сагналі ўсё яўрэйскае насельніцтва не толькі Мінска, але і многіх іншых населеных пунктаў у Беларусі.
Яўрэяў везлі сюды эшалонамі з Польшчы, Чэхіі, Германіі, Аўстрыі і іншых краін Еўропы. Для іх унутры гета быў адведзены спецыяльны раён, які атрымаў назву "зондэргета".
Умовы жыцця вязняў былі бесчалавечнымі: голад, холад, антысанітарыя і жудасныя расправы. Мінімум ежы – 200 грамаў хлеба і вадкую поліўку адзін раз у дзень – атрымлівалі толькі тыя, каго выкарыстоўвалі на прымусовых працах. Астатнія – старыя і дзеці – былі асуджаны на галодную смерць.
З самага пачатку існавання гета фашысты і іх памагатыя праводзілі акцыі знішчэння або, як іх называлі вязні, пагромы – ачаплялі частку гета і забівалі ўсіх, каго знаходзілі.
Яўрэяў расстрэльвалі або заганялі ў машыны-душагубкі. Многіх адвозілі ў канцлагер у Малым Трасцянцы, здзяйсняючы па некалькі рэйсаў у дзень.
2 сакавіка 1942 года фашысты жыўцом закапалі ў яме 300 дзяцей з дзіцячага дома. За расправай асабіста назіраў генеральны камісар акупаванай Беларусі Вільгельм Кубэ, ён кідаў цукеркі асуджаным на пакутлівую смерць дзецям.
Каля 22 тыс вязняў гета нацысты знішчылі 21 кастрычніка 1943 года ў ходзе канчатковай ліквідацыі гета.
Менавіта ў Беларусі да забойстваў яўрэяў часцей за ўсё прыцягвалі вайскоўцаў не толькі СС, але і вермахта. У расправах удзельнічалі ўкраінскія, літоўскія і латвійскія паліцаі.
Месцам памяці аб трагедыі Мінскага гета стаў мемарыял "Яма" ў цэнтры беларускай сталіцы. Праз некалькі гадоў пасля заканчэння вайны сваякі загінулых у гета ўстанавілі тут "чорны абеліск".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"