https://bel.sputnik.by/20251022/savetnk-prezdenta-ltvy-myazhu-z-belarussyu-mozhna-zakryts-na-dog-termn-1100966217.html
Саветнік прэзідэнта Літвы: мяжу з Беларуссю можна закрыць на доўгі тэрмін
Саветнік прэзідэнта Літвы: мяжу з Беларуссю можна закрыць на доўгі тэрмін
Sputnik Беларусь
Некалькі дзясяткаў метэаралагічных зондаў, якія звычайна выкарыстоўваюцца для дастаўкі кантрабандных цыгарэт, былі зафіксаваны напярэдадні ў паветранай... 22.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-22T09:53+0300
2025-10-22T09:53+0300
2025-10-22T09:53+0300
калючая загарода еўрасаюза
мяжа
літва
беларусь
навіны
у свеце
палітыка
бяспека
кантрабанда
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/03/1084158456_0:224:3072:1951_1920x0_80_0_0_893ba8fa572c5b7e03f3ba83c432e1f9.jpg
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Літва абмяркоўвае магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю, пра гэта заявіў саветнік прэзідэнта Дэйвідас Матуленіс.Прычынай стаў інцыдэнт з масавым пранікненнем у паветраную прастору Літвы метэаралагічных зондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, з-за чаго была парушана работа Віленскага аэрапорта.На думку Матуленіса, за адпраўку метэазондаў з кантрабандай неабходна ўзмацніць адказнасць, таксама праваахоўнікі павінны хутчэй іх выяўляць і збіраць, што знізіць "прывабнасць адпраўкі паветраных шароў у Літву".Паводле звестак нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі, у паветранай прасторы Літвы ў ноч на сераду былі зафіксаваны некалькі дзясяткаў метэазондаў. Сілавікі знайшлі ў пяці раёнах некалькі такіх зондаў з грузам. Адзін чалавек быў затрыманы.З гэтай прычыны быў часова закрыты аэрапорт, а таксама два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю – "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Мядзінінкай" ("Каменны Лог").Аэрапорт аднавіў працу ў 6:30 раніцы, пункты пропуску – у 9:00.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251020/polshcha-pachala-budantstva-stsyany-drona-na-skhodnyay-myazhy-1100913731.html
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/03/1084158456_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_1b7677b9d30ada89f5f23f2b41d72876.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, літва, беларусь, навіны , у свеце, палітыка, бяспека, кантрабанда
мяжа, літва, беларусь, навіны , у свеце, палітыка, бяспека, кантрабанда
Саветнік прэзідэнта Літвы: мяжу з Беларуссю можна закрыць на доўгі тэрмін
Некалькі дзясяткаў метэаралагічных зондаў, якія звычайна выкарыстоўваюцца для дастаўкі кантрабандных цыгарэт, былі зафіксаваны напярэдадні ў паветранай прасторы Віленскага аэрапорта.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Літва абмяркоўвае магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю, пра гэта заявіў саветнік прэзідэнта Дэйвідас Матуленіс.
Прычынай стаў інцыдэнт з масавым пранікненнем у паветраную прастору Літвы метэаралагічных зондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, з-за чаго была парушана работа Віленскага аэрапорта.
"Лічым, што нашы адказныя прадстаўнікі, МЗС павінны звярнуцца да больш жорсткіх дзеянняў у зносінах з беларускімі ўладамі і падкрэсліць: калі такое будзе паўтарацца, мы можам на больш працяглы час наогул закрыць мяжу з Беларуссю", - сказаў ён літоўскім СМІ.
На думку Матуленіса, за адпраўку метэазондаў з кантрабандай неабходна ўзмацніць адказнасць, таксама праваахоўнікі павінны хутчэй іх выяўляць і збіраць, што знізіць "прывабнасць адпраўкі паветраных шароў у Літву".
Паводле звестак нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі, у паветранай прасторы Літвы ў ноч на сераду былі зафіксаваны некалькі дзясяткаў метэазондаў. Сілавікі знайшлі ў пяці раёнах некалькі такіх зондаў з грузам. Адзін чалавек быў затрыманы.
З гэтай прычыны быў часова закрыты аэрапорт, а таксама два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю – "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Мядзінінкай" ("Каменны Лог").
Аэрапорт аднавіў працу ў 6:30 раніцы, пункты пропуску – у 9:00.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"