https://bel.sputnik.by/20251023/genprakuratura-rf-nakravala--sud-spravu-ab-zamakhu-na-smanyan-1101044468.html
Генпракуратура РФ накіравала ў суд справу аб замаху на Сіманьян
Генпракуратура РФ накіравала ў суд справу аб замаху на Сіманьян
Sputnik Беларусь
Арганізатар неанацысцкай ячэйкі з яшчэ адным удзельнікам пагадзіліся забіць Маргарыту Сіманьян за 50 тыс долараў, але іх затрымалі супрацоўнікі ФСБ. 23.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-23T18:04+0300
2025-10-23T18:04+0300
2025-10-23T18:04+0300
маргарыта сіманьян
медыягрупа "россия сегодня"
грамадства
смі
бяспека
забойства
генпракуратура
расія
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/17/1101043403_0:232:2819:1817_1920x0_80_0_0_5b717d868b656713262e1d950ff469a0.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура РФ накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 12 асоб, якія абвінавачваюцца ў замаху на забойства галоўнага рэдактара медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыты Сіманьян, паведамляе прэс-служба ведамства.Паводле звестак ведамства, абвінаваўчае заключэнне зацверджана ў адносінах да Міхаіла Балашова, Ягора Савельева, Данііла Гусева, Мікіты Новіка, Арцёма Рыжанко, Вячаслава Емяльянава, Аляксандры Філімонавай, Максіма Саламатава, Сяргея Караленкава, Паўла Разанцава, Андрэя Дзяткоўскага і Максіма Захарава.Удакладняецца, што крымінальная справа накіравана для разгляду ў 2-і Заходні акруговы ваенны суд.СК РФ 20 кастрычніка завяршыў расследаванне справы аб падрыхтоўцы да забойства Сіманьян. Як паведамляла афіцыйны прадстаўнік ведамства Святлана Пятрэнка, фігурантам прад’яўлены абвінавачанні ў стварэнні і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама распальванні нянавісці, разбоі і падрыхтоўцы да забойства.Злачынная ячэйкаРаней у СК паведамілі, што Балашоў стварыў ячэйку ў Маскве ў 2022 годзе і ўцягнуў у яе прыхільнікаў нацыянал-сацыялізму. За няпоўны год – з верасня 2022 па ліпень 2023-га – удзельнікі здзейснілі шэсць нападзенняў на мігрантаў і прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, публікуючы відэа ў інтэрнэце для прапаганды экстрэмізму.Акрамя таго, Балашоў і Савельеў за 50 тыс долараў пагадзіліся забіць Сіманьян, але былі затрыманы ФСБ. Да затрымання яны сачылі за месцамі пражывання і працы журналісткі, паведамляючы пра гэта неўстаноўленым асобам. У сваю чаргу заказчыкі забойства перадалі Балашову інфармацыю аб размяшчэнні двух тайнікоў з грашыма і зброяй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251022/fsb-zatrymala-agenta-keva-yak-sachy-za-rukham-pa-transsbe-1100973844.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/17/1101043403_44:0:2773:2047_1920x0_80_0_0_2d709998c2b6b76ad3ac20184d46f246.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
маргарыта сіманьян, медыягрупа "россия сегодня", грамадства, смі, бяспека, забойства, генпракуратура, расія, крымінальная справа
маргарыта сіманьян, медыягрупа "россия сегодня", грамадства, смі, бяспека, забойства, генпракуратура, расія, крымінальная справа
Генпракуратура РФ накіравала ў суд справу аб замаху на Сіманьян
Арганізатар неанацысцкай ячэйкі з яшчэ адным удзельнікам пагадзіліся забіць Маргарыту Сіманьян за 50 тыс долараў, але іх затрымалі супрацоўнікі ФСБ.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура РФ накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 12 асоб, якія абвінавачваюцца ў замаху на забойства галоўнага рэдактара медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыты Сіманьян, паведамляе прэс-служба ведамства.
"Генпракуратура Расіі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да асоб, якія абвінавачваюцца ў замаху на забойства Маргарыты Сіманьян", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак ведамства, абвінаваўчае заключэнне зацверджана ў адносінах да Міхаіла Балашова, Ягора Савельева, Данііла Гусева, Мікіты Новіка, Арцёма Рыжанко, Вячаслава Емяльянава, Аляксандры Філімонавай, Максіма Саламатава, Сяргея Караленкава, Паўла Разанцава, Андрэя Дзяткоўскага і Максіма Захарава.
Удакладняецца, што крымінальная справа накіравана для разгляду ў 2-і Заходні акруговы ваенны суд.
СК РФ 20 кастрычніка завяршыў расследаванне справы аб падрыхтоўцы да забойства Сіманьян. Як паведамляла афіцыйны прадстаўнік ведамства Святлана Пятрэнка, фігурантам прад’яўлены абвінавачанні ў стварэнні і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама распальванні нянавісці, разбоі і падрыхтоўцы да забойства.
Раней у СК паведамілі, што Балашоў стварыў ячэйку ў Маскве ў 2022 годзе і ўцягнуў у яе прыхільнікаў нацыянал-сацыялізму. За няпоўны год – з верасня 2022 па ліпень 2023-га – удзельнікі здзейснілі шэсць нападзенняў на мігрантаў і прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, публікуючы відэа ў інтэрнэце для прапаганды экстрэмізму.
Акрамя таго, Балашоў і Савельеў за 50 тыс долараў пагадзіліся забіць Сіманьян, але былі затрыманы ФСБ. Да затрымання яны сачылі за месцамі пражывання і працы журналісткі, паведамляючы пра гэта неўстаноўленым асобам. У сваю чаргу заказчыкі забойства перадалі Балашову інфармацыю аб размяшчэнні двух тайнікоў з грашыма і зброяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"