https://bel.sputnik.by/20251023/kdb-u-es-rykhtuyuts-armyu-suprats-belarus-pa-standartakh-nata-1101019397.html
КДБ: у ЕС рыхтуюць армію супраць Беларусі па стандартах НАТА
КДБ: у ЕС рыхтуюць армію супраць Беларусі па стандартах НАТА
Sputnik Беларусь
Больш за тысячу беларускіх апазіцыянераў набылі баявы вопыт у розных падраздзяленнях на баку Кіева. 23.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-23T11:42+0300
2025-10-23T11:42+0300
2025-10-23T11:42+0300
кдб рб
тэрарызм
навіны
снд
ес
ната
украіна
спецаперацыя
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/17/1101017815_0:0:3068:1727_1920x0_80_0_0_1e1ad87d0682a102626c1e8c8ebd5b14.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Істотныя рызыкі для нацыянальнай бяспекі Беларусі нясе падрыхтоўка праціўнікамі сілавога кампанента для захопу ўлады ў рэспубліцы, заявіў першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Сяргей Церабаў на Трэцяй канферэнцыя СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму ў Душанбэ, перадае Sputnik.Паводле яго слоў, у якасці асновы для такой "арміі" разглядаюцца незаконныя ўзброеныя фарміраванні, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, Польшчы і Літвы. У гэтыя фарміраванні ўваходзяць беларускія грамадзяне.Пад выглядам спартыўных мерапрыемстваў яны займаюцца баявой падрыхтоўкай па стандартах НАТА пад кіраўніцтвам былых і дзеючых вайскоўцаў краін Захаду і Украіны. Мэта – уварванне ў Беларусь.Для трэніровак выкарыстоўваюцца баявыя дроны, стралковая зброя. Пры чым для гэтых падраздзяленняў зроблены макеты беларускіх аб'ектаў дзяржкіравання, ключавых аб'ектаў арміі.Вярбоўка новых членаў фарміраванняў ідзе ва Украіне, у Польшчы Чэхіі і краінах Балтыі."На этапе падбору патэнцыяльныя байцы правяраюцца польскімі і ўкраінскімі спецслужбамі", - звярнуў увагу Церабаў.Ён удакладніў, што пры гэтым выкарыстоўваецца ўвесь комплекс магчымасцей спецслужбаў: ад паліграфа да іншых праверачных мерапрыемстваў. Контрразведвальнае суправаджэнне дзейнасці груп баевікоў ва Украіне ажыццяўляе СБУ, а практычнае выкарыстанне курыруе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.Гэтыя баевікі як публічна, так і ў прыватным парадку заяўляюць, што маюць намер выкарыстоўваць свой досвед для здзяйснення дыверсій і тэрактаў у Беларусі, а таксама для змены ўлады сілавымі метадамі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250630/kdb-sarva-slavuyu-ataku-na-strategchnyya-abekty-belarus-1097725582.html
ес
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/17/1101017815_337:0:3068:2048_1920x0_80_0_0_1514bc8f0b9a651f6b5fcf6cb39aebb7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кдб рб, тэрарызм, навіны , снд, ес, ната, украіна, спецаперацыя, палітыка, бяспека, нацыянальная бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце
кдб рб, тэрарызм, навіны , снд, ес, ната, украіна, спецаперацыя, палітыка, бяспека, нацыянальная бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце
КДБ: у ЕС рыхтуюць армію супраць Беларусі па стандартах НАТА
Больш за тысячу беларускіх апазіцыянераў набылі баявы вопыт у розных падраздзяленнях на баку Кіева.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Істотныя рызыкі для нацыянальнай бяспекі Беларусі нясе падрыхтоўка праціўнікамі сілавога кампанента для захопу ўлады ў рэспубліцы, заявіў першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Сяргей Церабаў на Трэцяй канферэнцыя СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму ў Душанбэ, перадае Sputnik.
"У тым ліку шляхам стварэння ўласнай так званай Беларускай вызваленчай арміі на тэрыторыі Еўрасаюза. Па задумах апанентаў улады, яна павінна быць сфарміравана па стандартах НАТА і складацца з трох брыгад агульнай колькасцю ад 9 да 15 тыс чалавек", - сказаў прадстаўнік КДБ.
Паводле яго слоў, у якасці асновы для такой "арміі" разглядаюцца незаконныя ўзброеныя фарміраванні, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, Польшчы і Літвы. У гэтыя фарміраванні ўваходзяць беларускія грамадзяне.
Пад выглядам спартыўных мерапрыемстваў яны займаюцца баявой падрыхтоўкай па стандартах НАТА пад кіраўніцтвам былых і дзеючых вайскоўцаў краін Захаду і Украіны. Мэта – уварванне ў Беларусь.
"Асноўнымі элементамі навучання такіх баевікоў з’яўляецца выкарыстанне БПЛА, у тым ліку ўдарных дронаў, тактыка адзіночных і групавых баявых дзеянняў у гарадскіх умовах, штурм будынкаў, падрыхтоўка да правядзення дыверсій, тэрактаў. Аснова мінна-выбухной справы, выраб самаробных выбуховых прыстасаванняў", - расказаў першы намеснік кіраўніка КДБ.
Для трэніровак выкарыстоўваюцца баявыя дроны, стралковая зброя. Пры чым для гэтых падраздзяленняў зроблены макеты беларускіх аб'ектаў дзяржкіравання, ключавых аб'ектаў арміі.
Вярбоўка новых членаў фарміраванняў ідзе ва Украіне, у Польшчы Чэхіі і краінах Балтыі.
"На этапе падбору патэнцыяльныя байцы правяраюцца польскімі і ўкраінскімі спецслужбамі", - звярнуў увагу Церабаў.
Ён удакладніў, што пры гэтым выкарыстоўваецца ўвесь комплекс магчымасцей спецслужбаў: ад паліграфа да іншых праверачных мерапрыемстваў. Контрразведвальнае суправаджэнне дзейнасці груп баевікоў ва Украіне ажыццяўляе СБУ, а практычнае выкарыстанне курыруе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
"Рэальны баявы вопыт радыкалы атрымліваюць у зоне баявых дзеянняў ва Украіне, у тым ліку пры правядзенні дыверсійных акцый і аперацый з выкарыстаннем беспілотнікаў. У радах незаконных узброеных фарміраванняў на тэрыторыі Украіны прайшлі баявую падрыхтоўку ў агульнай складанасці звыш адной тысячы радыкалаў з ліку беларускіх грамадзян, большасць з якіх цяпер знаходзяцца ў краінах Еўрасаюза, перш за ўсё ў Польшчы і Літве", - распавёў Церабаў.
Гэтыя баевікі як публічна, так і ў прыватным парадку заяўляюць, што маюць намер выкарыстоўваць свой досвед для здзяйснення дыверсій і тэрактаў у Беларусі, а таксама для змены ўлады сілавымі метадамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"