Лукашэнка: мая мэта – выратаваць вёску

© Sputnik / Альфред МикусВосень у Беларусі
Восень у Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2025
Падпісацца
Захаванне і развіццё вёскі па-ранейшаму застаецца адным з ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Захаванне і развіццё вёскі і вытворчасці на сельскіх тэрыторыях па-ранейшаму актуальнае, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Віцебску, аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што часта бывае ў вёсцы і эканамічныя пытанні, звязаныя з развіццё аграпрамысловага комплексу, – толькі адна з мэт рабочых камандзіровак.

"Вы, напэщна, заўважылі, і не толькі вы, але і нашы ворагі, праціўнікі, што я вельмі часта бываю ў апошні час на сяле. Калі хтосьці думае, што гэта злучана з вытворчасцю, аграпрамысловым комплексам, нашымі калгасамі, саўгасамі, фермерскімі гаспадаркамі, той мае рацыю толькі напалову. Мяне вытворчасць сельгаспрадукцыі не так хвалюе, як у сярэдзіне 90-х", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Адзін з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі – развіццё і захаванне беларускай вёскі. На думку Лукашэнкі, без яе ў Беларусі няма будучыні.
"Як і раней, мая мэта – вельмі хацеў бы спадзявацца, што і ваша, – выратаваць вёску, захаваць вёску. Не будзе вёскі – не будзе дзяржавы", - падкрэсліў прэзідэнт.
Сёння Лукашэнка праводзіць нараду ў Віцебскай вобласці. У парадку дня нарады – абмеркаванне мер па ўстойлівым развіцці рэгіёна, а таксама аналіз сітуацыі ў жывёлагадоўчым комплексе краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нарада з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Віцебску - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2025
Лукашэнка папярэдзіў, што прымусіць працаваць тых, хто не хоча і не можа
Стужка навiн
0