https://bel.sputnik.by/20251024/lukashenka-zapatrabava-ad-vtsebskkh-pramyslotsa-pashyryts-geagrafyu-ekspartu-1101079839.html
Лукашэнка запатрабаваў ад віцебскіх прамыслоўцаў пашырыць геаграфію экспарту
Лукашэнка запатрабаваў ад віцебскіх прамыслоўцаў пашырыць геаграфію экспарту
Sputnik Беларусь
Пры гэтым якасць прадукцыі павінна заставацца нязменна высокай, падкрэсліў прэзідэнт, і абазначыў тэрмін навядзення парадку ў прамысловым сектары Віцебшчыны да... 24.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-24T17:36+0300
2025-10-24T17:36+0300
2025-10-24T17:36+0300
аляксандр лукашэнка
прамысловасць
эканоміка
апк
віцебская вобласць
навіны
экспарт
афрыка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/18/1101076232_14:0:1070:594_1920x0_80_0_0_c62da7a1300c9075663e59a01f8e3a45.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Патрабаванне аб навядзенні парадку да 1 студзеня 2026 года ў прамысловым сектары і актыўных мерах па нарошчванні экспарту беларускай прадукцыі агучыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады па пытаннях развіцця Віцебскай вобласці, інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.У прыватнасці, Лукашэнка ўказаў на правалы ў рабоце некаторых прамысловых прадпрыемстваў у сферы экспарту тавараў.Ён даручыў пашырыць геаграфію экспарту, узяўшы за аснову гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ. Афрыканская дзяржава актыўна закупляе беларускую тэхніку, набывае тэхналогіі. Абедзве краіны накіраваны на пашырэнне і развіццё далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.У такім жа дынамічным і прадуктыўным ключы развіваюцца двухбаковыя адносіны з Лівіяй, фіксуецца пастаяннае павелічэнне аб’ёму ўзаемнага гандлю. Намаганні прыкладаюць абодва бакі."Калі прадметна зоймуцца, калі паедуць, паварушацца – глядзіш, там тысячу, другую (прадукцыі прадалі - Sputnik). І тады камбайны, трактары пайшлі", - сказаў Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што афрыканскія краіны пераканаліся ўжо, што Беларусь з’яўляецца надзейным гандлёва-эканамічным партнёрам.Пры гэтым, пашыраючы геаграфію экспарту, беларускія вытворцы павінны захаваць нязменна высокую якасць айчыннай прадукцыі, запатрабаваў прэзідэнт.На нарадзе ён раскрытыкаваў работу аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці, указаўшы на недапушчальныя аб’ёмы падзяжу буйной рагатай жывёлы. Ён таксама даручыў навесці "жалезны парадак" у рэгіянальным АПК да канца года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251024/lukashenka-nelga-zhyvlagadolyu-peratvarats-u-krymnalnuyu-dzeynasts-1101069702.html
віцебская вобласць
афрыка
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/18/1101076232_146:0:938:594_1920x0_80_0_0_0fcc0a4b9f2b25e16e3fd35b64c84c79.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, прамысловасць, эканоміка, апк, віцебская вобласць, навіны , экспарт, афрыка, беларусь, у беларусі
аляксандр лукашэнка, прамысловасць, эканоміка, апк, віцебская вобласць, навіны , экспарт, афрыка, беларусь, у беларусі
Лукашэнка запатрабаваў ад віцебскіх прамыслоўцаў пашырыць геаграфію экспарту
Пры гэтым якасць прадукцыі павінна заставацца нязменна высокай, падкрэсліў прэзідэнт, і абазначыў тэрмін навядзення парадку ў прамысловым сектары Віцебшчыны да канца года.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Патрабаванне аб навядзенні парадку да 1 студзеня 2026 года ў прамысловым сектары і актыўных мерах па нарошчванні экспарту беларускай прадукцыі агучыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады па пытаннях развіцця Віцебскай вобласці, інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.
У прыватнасці, Лукашэнка ўказаў на правалы ў рабоце некаторых прамысловых прадпрыемстваў у сферы экспарту тавараў.
"У нас па прамысловасці ёсць прадпрыемствы, (якія - Sputnik) правалілі сёння. Сядзяць, чагосьці чакаюць. Чаго вы чакаеце? Ногі ў рукі і пабеглі, пачынаючы ад Паўднёвай Афрыкі і заканчваючы Паўночным полюсам. І прыйдзеце скажаце, колькі трактароў, камбайнаў ты прадаў, пакуль бег на Паўночны полюс", - указаў прэзідэнт.
Ён даручыў пашырыць геаграфію экспарту, узяўшы за аснову гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ. Афрыканская дзяржава актыўна закупляе беларускую тэхніку, набывае тэхналогіі. Абедзве краіны накіраваны на пашырэнне і развіццё далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У такім жа дынамічным і прадуктыўным ключы развіваюцца двухбаковыя адносіны з Лівіяй, фіксуецца пастаяннае павелічэнне аб’ёму ўзаемнага гандлю. Намаганні прыкладаюць абодва бакі.
"Калі прадметна зоймуцца, калі паедуць, паварушацца – глядзіш, там тысячу, другую (прадукцыі прадалі - Sputnik). І тады камбайны, трактары пайшлі", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што афрыканскія краіны пераканаліся ўжо, што Беларусь з’яўляецца надзейным гандлёва-эканамічным партнёрам.
Пры гэтым, пашыраючы геаграфію экспарту, беларускія вытворцы павінны захаваць нязменна высокую якасць айчыннай прадукцыі, запатрабаваў прэзідэнт.
На нарадзе ён раскрытыкаваў работу аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці, указаўшы на недапушчальныя аб’ёмы падзяжу буйной рагатай жывёлы. Ён таксама даручыў навесці "жалезны парадак" у рэгіянальным АПК да канца года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"