https://bel.sputnik.by/20251028/glaze-prapanava-admovtstsa-ad-era--dolara-1101176051.html
Глазьеў прапанаваў адмовіцца ад еўра і долара
Глазьеў прапанаваў адмовіцца ад еўра і долара
Sputnik Беларусь
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што краіны Паўночнаатлантычнага альянсу трацяць вялізныя грошы на ваенную сферу. 28.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-28T15:41+0300
2025-10-28T15:41+0300
2025-10-28T15:41+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
сяргей глазьеў
саюзная дзяржава
навіны
бяспека
палітыка
беларусь
у беларусі
мінск
валюта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0a/1098010107_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_510d453402b1d66398153d1602bee8b1.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў у выступленні на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы заклікаў перастаць выкарыстоўваць долары і еўра, перадае Sputnik.Ён адзначыў, што краіны НАТА трацяць паўтара трыльёна долараў на ваенныя расходы і хочуць у бліжэйшы час гэтую суму падвоіць. Па словах дзяржсакратара, усё выдатна разумеюць, што робяць яны гэта за кошт дзярждоўгу, а фінансаванне дзярждоўгу вядзецца за кошт эмісіі сусветных рэзервовых валют, якімі дзяржавы-члены альянсу пакуль яшчэ валодаюць.Ён звярнуў увагу на тое, што нядрэнна ідзе разлік у нацыянальных валютах.Таксама дзяржсакратар лічыць важным адмовіцца ад вылічальнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій краін НАТА, каб гарантаваць інфармабяспеку."Я думаю, калі мы заключым рэгіянальную еўразійскую канвенцыю па барацьбе з кібертэрарызмам, якая ўключала б у сябе норму аб увядзенні эмбарга адносна краін, якія не далучыліся да гэтай канвенцыі, то мы змаглі б стварыць для сябе зону інфармацыйнай бяспекі", - дадаў Глазьеў.III Мінская міжнародная канферэнцыя па бяспецы праходзіць з 28 па 29 кастрычніка ў Мінску. На форум прыехалі дэлегацыі з 48 краін і сямі міжнародных арганізацый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251028/mzhnarodnaya-kanferentsyya-pa-erazyskay-byaspetsy--mnsku--translyatsyya-1101157076.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0a/1098010107_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_568c93a8b30b517deb27bee043accbab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей глазьеў, саюзная дзяржава, навіны , бяспека, палітыка, беларусь, у беларусі, мінск, валюта, еўра, долар, міжнародная канферэнцыя
сяргей глазьеў, саюзная дзяржава, навіны , бяспека, палітыка, беларусь, у беларусі, мінск, валюта, еўра, долар, міжнародная канферэнцыя
Глазьеў прапанаваў адмовіцца ад еўра і долара
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што краіны Паўночнаатлантычнага альянсу трацяць вялізныя грошы на ваенную сферу.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў у выступленні на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы заклікаў перастаць выкарыстоўваць долары і еўра, перадае Sputnik.
Ён адзначыў, што краіны НАТА трацяць паўтара трыльёна долараў на ваенныя расходы і хочуць у бліжэйшы час гэтую суму падвоіць. Па словах дзяржсакратара, усё выдатна разумеюць, што робяць яны гэта за кошт дзярждоўгу, а фінансаванне дзярждоўгу вядзецца за кошт эмісіі сусветных рэзервовых валют, якімі дзяржавы-члены альянсу пакуль яшчэ валодаюць.
"Прэзідэнт Беларусі сёння заклікаў спыніць гонку ўзбраенняў. Прасцей за ўсё гэта зрабіць шляхам спынення выкарыстання валют краін НАТА… Першае, што мы павінны былі б зрабіць, – гэта спыніць хаджэнне долара, еўра і фунта ў нашых эканоміках, спыніць іх каціраваць, перастаць іх выкарыстоўваць", - сказаў Глазьеў.
Ён звярнуў увагу на тое, што нядрэнна ідзе разлік у нацыянальных валютах.
Таксама дзяржсакратар лічыць важным адмовіцца ад вылічальнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій краін НАТА, каб гарантаваць інфармабяспеку.
"Я думаю, калі мы заключым рэгіянальную еўразійскую канвенцыю па барацьбе з кібертэрарызмам, якая ўключала б у сябе норму аб увядзенні эмбарга адносна краін, якія не далучыліся да гэтай канвенцыі, то мы змаглі б стварыць для сябе зону інфармацыйнай бяспекі", - дадаў Глазьеў.
III Мінская міжнародная канферэнцыя па бяспецы праходзіць з 28 па 29 кастрычніка ў Мінску. На форум прыехалі дэлегацыі з 48 краін і сямі міжнародных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"