https://bel.sputnik.by/20251028/laro-zakhad-ne-gato-razmalyats-na-ranapranay-asnove-1101171680.html
Лаўроў: Захад не гатоў размаўляць на раўнапраўнай аснове
Лаўроў: Захад не гатоў размаўляць на раўнапраўнай аснове
Sputnik Беларусь
Заходнія краіны імкнуцца, каб структуры Паўночнаатлантычнага альянсу распаўсюджваліся практычна на ўвесь еўразійскі кантынент. 28.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-28T13:58+0300
2025-10-28T13:58+0300
2025-10-28T13:59+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
расія
захад
беларусь
у беларусі
саюзная дзяржава
ната
еўрасаюз
еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1c/1101171077_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_1374c167ab2a0db36b4e076da4ddd351.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Заходнія краіны не гатовы размаўляць на раўнапраўнай аснове і шукаць формы агульнакантынентальнага ўзаемадзеяння, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргей Лаўроў падчас прэс-канферэнцыі на палях III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае Sputnik.Ён адзначыў, што многія на Захадзе разумеюць значэнне еўразійскага кантынента.Паводле яго слоў, Захад хоча, каб структуры НАТА распаўсюджваліся практычна на ўвесь кантынент, і ўсё, што адбывалася ў Еўразіі, падпарадкоўвалася інтарэсам альянсу.Інтарэсы альянсу заключаюцца ў стрымліванні Кітая, Расіі, КНДР і ў перспектыве любой краіны, якая захоча праводзіць незалежную, самастойную палітыку."Беларускія сябры вылучылі ініцыятыву распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Мы яе актыўна падтрымліваем. Ужо некалькі краін выказалі гатоўнасць удзельнічаць у працэсе яе распрацоўкі", - дадаў Лаўроў.III Мінская міжнародная канферэнцыя па бяспецы праходзіць з 28 па 29 кастрычніка ў Мінску. На форум прыехалі дэлегацыі з 48 краін і сямі міжнародных арганізацый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251028/mzhnarodnaya-kanferentsyya-pa-erazyskay-byaspetsy--mnsku--translyatsyya-1101157076.html
расія
беларусь
еўрасаюз
еўропа
еўразія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1c/1101171077_56:0:2787:2048_1920x0_80_0_0_ede9b53152e9cb99c5a343148a2ce444.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, расія, захад, беларусь, у беларусі, саюзная дзяржава, ната, еўрасаюз, еўропа, палітыка, бяспека, прэс-канферэнцыя, міжнародная канферэнцыя, у свеце, навіны , еўразія
сяргей лаўроў, мзс рф, расія, захад, беларусь, у беларусі, саюзная дзяржава, ната, еўрасаюз, еўропа, палітыка, бяспека, прэс-канферэнцыя, міжнародная канферэнцыя, у свеце, навіны , еўразія
Лаўроў: Захад не гатоў размаўляць на раўнапраўнай аснове
13:58 28.10.2025 (абноўлена: 13:59 28.10.2025) Заходнія краіны імкнуцца, каб структуры Паўночнаатлантычнага альянсу распаўсюджваліся практычна на ўвесь еўразійскі кантынент.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Заходнія краіны не гатовы размаўляць на раўнапраўнай аснове і шукаць формы агульнакантынентальнага ўзаемадзеяння, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргей Лаўроў падчас
прэс-канферэнцыі на палях III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае Sputnik.
Ён адзначыў, што многія на Захадзе разумеюць значэнне еўразійскага кантынента.
"Але бяда ў тым, што заходнія краіны, НАТАўцы перш за ўсё, не гатовы размаўляць на раўнапраўнай аснове, не гатовы шукаць такія формы агульнакантынентальнага ўзаемадзеяння, якія грунтаваліся б на прынцыпе раўнапраўя, непадзельнасці бяспекі ўсёй нашай геапалітычнай прасторы", - сказаў Лаўроў.
Паводле яго слоў, Захад хоча, каб структуры НАТА распаўсюджваліся практычна на ўвесь кантынент, і ўсё, што адбывалася ў Еўразіі, падпарадкоўвалася інтарэсам альянсу.
Інтарэсы альянсу заключаюцца ў стрымліванні Кітая, Расіі, КНДР і ў перспектыве любой краіны, якая захоча праводзіць незалежную, самастойную палітыку.
"Беларускія сябры вылучылі ініцыятыву распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Мы яе актыўна падтрымліваем. Ужо некалькі краін выказалі гатоўнасць удзельнічаць у працэсе яе распрацоўкі", - дадаў Лаўроў.
III Мінская міжнародная канферэнцыя па бяспецы праходзіць з 28 па 29 кастрычніка ў Мінску. На форум прыехалі дэлегацыі з 48 краін і сямі міжнародных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"