https://bel.sputnik.by/20251028/lukashenka-ab-razmyashchenn-oreshnika--belarus-nyakay-agresnasts-1101166314.html
Лукашэнка аб размяшчэнні "Орешника" ў Беларусі: ніякай агрэсіўнасці
Лукашэнка аб размяшчэнні "Орешника" ў Беларусі: ніякай агрэсіўнасці
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што сумежныя з рэспублікай краіны не хочуць падтрымліваць камунікацыю нават наконт простых пытанняў. 28.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-28T12:27+0300
2025-10-28T12:27+0300
2025-10-28T19:58+0300
ядзерная зброя ў беларусі
"орешник"
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
ядзерная зброя
бяспека
палітыка
аляксандр лукашэнка
міжнародная канферэнцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1c/1101176240_120:0:2378:1270_1920x0_80_0_0_c190a8263f5eb64fa39946c1240e360e.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Размяшчэнне ракетнага комплексу "Орешник" у Беларусі не мае ніякай агрэсіўнасці, гэта адказ на эскалацыю ў рэгіёне, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён адзначыў, што размяшчэнне комплексу "Орешник" у рэспубліцы з’яўляецца мерай у адказ на эскалацыю ў рэгіёне і ўзнікаючыя пагрозы. Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск нікому не пагражае, толькі забяспечвае сваю бяспеку і адкрыты да дыялогу і ўзаемных крокаў па зніжэнні напружанасці.Беларускі лідар нагадаў, што Штаты падпісалі ў 1987-м дагавор ДРСМД (дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці), які стаў важнейшым элементам сістэмы па прадухіленні ўзаемнага знішчэння. Але ЗША выйшлі з яго ў 2019 годзе.Ядзерная зброяТактычная ядзерная зброя была размешчана на беларускай тэрыторыі пасля таго, як у маі 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу (на дадзены момант – сакратар Савета бяспекі РФ) падпісалі адпаведныя дакументы.Перад гэтым аб размяшчэнні дамовіліся прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Прычым беларускі прэзідэнт тлумачыў, што гэта была менавіта яго просьба.Калі будзе "Орешник"У снежні мінулага года Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі і найноўшую зброю – комплекс "Орешник", якую расійская армія выкарыстоўвала для атакі на аб’ект украінскага ВПК у лістападзе 2024 года.Пуцін адказаў станоўча і заявіў, што "Орешник" могуць перадаць Беларусі ў другой палове 2025 года. 25 верасня гэтага года Лукашэнка, знаходзячыся ў Маскве, паведаміў, што "Орешник" ужо на шляху ў Беларусь.III Мінская міжнародная канферэнцыя па бяспецы праходзіць з 28 па 29 кастрычніка ў Мінску. На форум прыехалі дэлегацыі з 48 краін і сямі міжнародных арганізацый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251028/mzhnarodnaya-kanferentsyya-pa-erazyskay-byaspetsy--mnsku--translyatsyya-1101157076.html
беларусь
ес
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1c/1101176240_403:0:2096:1270_1920x0_80_0_0_9912ec6f17c8c8c1b0eca5ac6494e920.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"орешник", саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, ядзерная зброя, бяспека, палітыка, аляксандр лукашэнка, міжнародная канферэнцыя, ес, еўропа
"орешник", саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, ядзерная зброя, бяспека, палітыка, аляксандр лукашэнка, міжнародная канферэнцыя, ес, еўропа
Лукашэнка аб размяшчэнні "Орешника" ў Беларусі: ніякай агрэсіўнасці
12:27 28.10.2025 (абноўлена: 19:58 28.10.2025) Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што сумежныя з рэспублікай краіны не хочуць падтрымліваць камунікацыю нават наконт простых пытанняў.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Размяшчэнне ракетнага комплексу "Орешник" у Беларусі не мае ніякай агрэсіўнасці, гэта адказ на эскалацыю ў рэгіёне, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што размяшчэнне комплексу "Орешник" у рэспубліцы з’яўляецца мерай у адказ на эскалацыю ў рэгіёне і ўзнікаючыя пагрозы. Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск нікому не пагражае, толькі забяспечвае сваю бяспеку і адкрыты да дыялогу і ўзаемных крокаў па зніжэнні напружанасці.
"Яшчэ адно пытанне, якое бударажыць асобных ашалелых палітыкаў: размяшчэнне ў Беларусі ракетнага комплексу сярэдняй далёкасці "Орешник". Ніякай агрэсіўнасці. Ніякай", - сказаў прэзідэнт.
Беларускі лідар нагадаў, што Штаты падпісалі ў 1987-м дагавор ДРСМД (дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці), які стаў важнейшым элементам сістэмы па прадухіленні ўзаемнага знішчэння. Але ЗША выйшлі з яго ў 2019 годзе.
"Шэраг еўрапейскіх краін ужо заявілі аб намеры разгарнуць у сябе ракетныя комплексы сярэдняй далёкасці. Што нас папракаць?" - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Тактычная ядзерная зброя была размешчана на беларускай тэрыторыі пасля таго, як у маі 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу (на дадзены момант – сакратар Савета бяспекі РФ) падпісалі адпаведныя дакументы.
Перад гэтым аб размяшчэнні дамовіліся прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Прычым беларускі прэзідэнт тлумачыў, што гэта была менавіта яго просьба.
У снежні мінулага года Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі і найноўшую зброю – комплекс "Орешник", якую расійская армія выкарыстоўвала для атакі на аб’ект украінскага ВПК у лістападзе 2024 года.
Пуцін адказаў станоўча і заявіў, што "Орешник" могуць перадаць Беларусі ў другой палове 2025 года. 25 верасня гэтага года Лукашэнка, знаходзячыся ў Маскве, паведаміў, што "Орешник" ужо на шляху ў Беларусь.
III Мінская міжнародная канферэнцыя па бяспецы праходзіць з 28 па 29 кастрычніка ў Мінску. На форум прыехалі дэлегацыі з 48 краін і сямі міжнародных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"