https://bel.sputnik.by/20251029/mzhnarodny-praekt-mdma-upershynyu-realzuetstsa--belarus-1101193820.html
Міжнародны праект МДІМА ўпершыню рэалізуецца ў Беларусі
Міжнародны праект МДІМА ўпершыню рэалізуецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Мінская міжнародная маладзёжная Праектная Лабараторыя БРІКС аб'яднала студэнтаў і маладых вучоных з розных краін. 29.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-29T09:53+0300
2025-10-29T09:53+0300
2025-10-29T09:55+0300
брікс
адукацыя
вышэйшая адукацыя
моладзь
беларусь
у беларусі
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
sputnik беларусь
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/1c/1098446687_0:44:3156:1819_1920x0_80_0_0_5bcad4e16f5a7043ce559eb016b48f65.jpg
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Форум мае практычны характар, яго ўдзельнікі распрацуюць 10 інавацыйных праектаў, накіраваных на паглыбленне міжнароднага супрацоўніцтва ў фармаце БРІКС, аб гэтым расказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.У беларускай сталіцы з 28 па 31 кастрычніка 2025 года Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з МДІМА МЗС Расіі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам пры ўдзеле Фонду падтрымкі публічнай дыпламатыі імя А.М. Гарчакова праводзіць Мінскую міжнародную маладзёжную Праектную Лабараторыю БРІКС.Лабараторыя – гэта ўнікальны міжнародны форум, які аб'яднае студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных з Расіі, Беларусі і краін БРІКС.Як адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын, свет трансфармуецца. Канцэпцыя БРІКС напоўнілася глыбокім сэнсам і стала эканамічным, палітычным аб’яднаннем дзяржаў, цэнтраў сілы, якія хацелі б мець магчымасць адстойваць сваю суверэннасць, сваё бачанне таго, як павінна развівацца чалавецтва, свет.Канцэпцыя Праектнай Лабараторыі ўжо больш за тры гады паспяхова рэалізуецца на базе МДІМА МЗС Расіі ў Маскве.Як адзначыў навуковы кіраўнік Лабараторыі БРІКС НСТ МДІМА МЗС Расіі Дзяніс Кузняцоў, праект у Мінску рэалізуецца ўпершыню.Конкурс на ўдзел больш, чым у МДІМАКіраўнік Праектнай Лабараторыі БРІКС НСТ МДІМА МЗС Расіі Аляксандр Ханараў асабліва падкрэсліў, што цікавасць студэнтаў і маладых вучоных для ўдзелу ў праекце пастаянна павялічваецца.Мінская міжнародная маладзёжная Праектная Лабараторыя БРІКС прадоўжыць работу да 31 кастрычніка. Маладым спецыялістам неабходна вырашыць актуальныя задачы ад Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа, міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, Упраўлення грамадскай дыпламатыі Рассупрацоўніцтва і Маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251028/mnskaya-mzhnarodnaya-maladzzhnaya-praektnaya-labaratoryya-asablvasts-forumu-1101179076.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/1c/1098446687_425:0:3156:2048_1920x0_80_0_0_8a62193e5febdbe7ff5519e3b2e43e94.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, адукацыя, вышэйшая адукацыя, моладзь, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, грамадства, палітыка, эканоміка, меркаванне, навіны , саюзная дзяржава
брікс, адукацыя, вышэйшая адукацыя, моладзь, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, грамадства, палітыка, эканоміка, меркаванне, навіны , саюзная дзяржава
Міжнародны праект МДІМА ўпершыню рэалізуецца ў Беларусі
09:53 29.10.2025 (абноўлена: 09:55 29.10.2025) Мінская міжнародная маладзёжная Праектная Лабараторыя БРІКС аб'яднала студэнтаў і маладых вучоных з розных краін.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Форум мае практычны характар, яго ўдзельнікі распрацуюць 10 інавацыйных праектаў, накіраваных на паглыбленне міжнароднага супрацоўніцтва ў фармаце БРІКС, аб гэтым расказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
У беларускай сталіцы з 28 па 31 кастрычніка 2025 года Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з МДІМА МЗС Расіі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам пры ўдзеле Фонду падтрымкі публічнай дыпламатыі імя А.М. Гарчакова праводзіць Мінскую міжнародную маладзёжную Праектную Лабараторыю БРІКС.
Лабараторыя – гэта ўнікальны міжнародны форум, які аб'яднае студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных з Расіі, Беларусі і краін БРІКС.
Як адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын, свет трансфармуецца. Канцэпцыя БРІКС напоўнілася глыбокім сэнсам і стала эканамічным, палітычным аб’яднаннем дзяржаў, цэнтраў сілы, якія хацелі б мець магчымасць адстойваць сваю суверэннасць, сваё бачанне таго, як павінна развівацца чалавецтва, свет.
"Праект закліканы акумуліраваць актыўную творчую моладзь, якая цікавіцца міжнароднымі адносінамі, цікавіцца глабальнымі зменамі ў палітычнай эканамічнай сферы ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці, уключаючы гуманітарную", - адзначыў Макушын.
Канцэпцыя Праектнай Лабараторыі ўжо больш за тры гады паспяхова рэалізуецца на базе МДІМА МЗС Расіі ў Маскве.
Як адзначыў навуковы кіраўнік Лабараторыі БРІКС НСТ МДІМА МЗС Расіі Дзяніс Кузняцоў, праект у Мінску рэалізуецца ўпершыню.
"Мы бачым сваю работу і сваю задачу ў тым, каб нашы праекты, праекты моладзі знаходзілі сваё ўвасабленне. Студэнты знаходзілі месца працы, месца практыкі, месца прыкладання сваіх талентаў і намаганняў. Для мяне як навуковага кіраўніка гэта самае галоўнае – студэнты прафесійна рэалізуюцца", - расказаў Кузняцоў.
Конкурс на ўдзел больш, чым у МДІМА
Кіраўнік Праектнай Лабараторыі БРІКС НСТ МДІМА МЗС Расіі Аляксандр Ханараў асабліва падкрэсліў, што цікавасць студэнтаў і маладых вучоных для ўдзелу ў праекце пастаянна павялічваецца.
"Калі казаць менавіта пра Мінскую лабараторыю, то мы сабралі больш за тысячу заявак для таго, каб прыехаць у Беларусь, папрацаваць над праектамі і прапанаваць нешта сваё, новае, цікавае. Па выніках адбору ў праект увайшло 120 чалавек, з якіх 100 рабят – удзельнікі, 20 арганізуюць мерапрыемствы. Гэта значыць, адбор вельмі сур'ёзны. Конкурс практычна як на бюджэт у МДІМА", - удакладніў Ханараў.
Мінская міжнародная маладзёжная Праектная Лабараторыя БРІКС прадоўжыць работу да 31 кастрычніка. Маладым спецыялістам неабходна вырашыць актуальныя задачы ад Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа, міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, Упраўлення грамадскай дыпламатыі Рассупрацоўніцтва і Маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"