https://bel.sputnik.by/20251029/mzs-ltva-vykarystovae-napruzhanasts-na-myazhy-dlya-atrymannya-groshay-ad-es-1101222844.html
МЗС: Літва выкарыстоўвае напружанасць на мяжы для атрымання грошай ад ЕС
МЗС: Літва выкарыстоўвае напружанасць на мяжы для атрымання грошай ад ЕС
Sputnik Беларусь
Урад Літвы прыняў рашэнне закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю да 30 лістапада. 29.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-29T19:44+0300
2025-10-29T19:44+0300
2025-10-29T19:44+0300
калючая загарода еўрасаюза
літва
навіны
беларусь
мзс беларусі
у беларусі
у свеце
мяжа
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1d/1084089519_0:33:1280:753_1920x0_80_0_0_8d6b632c8f0d52a99afffe1c8b536a91.jpg
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Літоўскія палітыкі разлічваюць атрымаць свой фінансавы куш з бюджэту Еўрапейскага саюза, выкарыстоўваючы тактыку эскалацыі напружанасці, завілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.Так у МЗС пракаменціравалі заяву Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў аб сітуацыі на мяжы Беларусі і РФ.У ведамстве нагадалі, што пасля таго, як адбыўся візіт высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза на польска-беларускую мяжу і прагучалі гучныя заявы аб "катастрафічнай" сітуацыі, Польшчы быў выдзелены крэдыт больш чым на 43 млрд еўра на абаронныя патрэбы.У міністэрстве выказалі здагадку, што літоўскія палітыкі, напэўна, таксама разлічваюць атрымаць грошы з бюджэту ЕС, выкарыстоўваючы тактыку эскалацыі напружанасці.МЗС падкрэсліў, што праблема кантрабанды, пра якую гавораць у Вільнюсе, характэрна для большасці меж у свеце, але нават літоўскі генпракурор мэтанакіравана пазбягае фармуліровак аб "арганізаваным характары" і "гібрыднай атацы". Прычына гэтага – адсутнасць якіх-небудзь доказаў.Улады Літвы ў сераду, 29 кастрычніка, прынялі рашэнне закрыць астатнія два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю на месяц – да 30 лістапада. Рух транспарту праз пункт пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") поўнасцю спынены, праз "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") рух магчымы з шэрагам абмежаванняў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251029/ltva-zakryvae-myazhu-z-belarussyu-na-mesyats-1101206775.html
літва
беларусь
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1d/1084089519_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_ac253918cf8b0ee4090eb4a59227c45c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, навіны , беларусь, мзс беларусі, у беларусі, у свеце, мяжа, палітыка, бяспека, ес
літва, навіны , беларусь, мзс беларусі, у беларусі, у свеце, мяжа, палітыка, бяспека, ес
МЗС: Літва выкарыстоўвае напружанасць на мяжы для атрымання грошай ад ЕС
Урад Літвы прыняў рашэнне закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю да 30 лістапада.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Літоўскія палітыкі разлічваюць атрымаць свой фінансавы куш з бюджэту Еўрапейскага саюза, выкарыстоўваючы тактыку эскалацыі напружанасці, завілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Так у МЗС пракаменціравалі заяву Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў аб сітуацыі на мяжы Беларусі і РФ.
У ведамстве нагадалі, што пасля таго, як адбыўся візіт высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза на польска-беларускую мяжу і прагучалі гучныя заявы аб "катастрафічнай" сітуацыі, Польшчы быў выдзелены крэдыт больш чым на 43 млрд еўра на абаронныя патрэбы.
"Цяпер на фоне істэрычных размоў аб стварэнні нейкай "сцяны дронаў" таксама са шматмільярдным бюджэтам Літва робіць аналагічныя крокі, закрываючы мяжу з Беларуссю", - сказалі ў МЗС.
У міністэрстве выказалі здагадку, што літоўскія палітыкі, напэўна, таксама разлічваюць атрымаць грошы з бюджэту ЕС, выкарыстоўваючы тактыку эскалацыі напружанасці.
МЗС падкрэсліў, што праблема кантрабанды, пра якую гавораць у Вільнюсе, характэрна для большасці меж у свеце, але нават літоўскі генпракурор мэтанакіравана пазбягае фармуліровак аб "арганізаваным характары" і "гібрыднай атацы". Прычына гэтага – адсутнасць якіх-небудзь доказаў.
Улады Літвы ў сераду, 29 кастрычніка, прынялі рашэнне закрыць астатнія два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю на месяц – да 30 лістапада. Рух транспарту праз пункт пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") поўнасцю спынены, праз "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") рух магчымы з шэрагам абмежаванняў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"