https://bel.sputnik.by/20251029/pramyya-dyzel-tsyagnk-smalensk--vtsebsk-moguts-zapuststs-uzho--snezhn-1101220235.html
Прамыя дызель-цягнікі Смаленск – Віцебск могуць запусціць ужо ў снежні
Прамыя дызель-цягнікі Смаленск – Віцебск могуць запусціць ужо ў снежні
Sputnik Беларусь
Губернатар Смаленскай вобласці расказаў, хто часцей за ўсё падарожнічае паміж расійскім і беларускім гарадамі. 29.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-29T18:01+0300
2025-10-29T18:01+0300
2025-10-29T18:01+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
орша
віцебск
віцебская вобласць
смаленск
навіны
грамадства
турызм
бч
рч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104217/49/1042174966_0:18:1003:582_1920x0_80_0_0_d5b0d278c5582eb8b226eb15a4fb8075.jpg
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Прыгарадныя трансгранічныя цягнікі ў бліжэйшы час будуць хадзіць паміж Віцебскам і Смаленскам без перасадак, паведаміў карэспандэнту Sputnik губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін.Анохін дадаў, што аналіз пасажырапатоку паказаў: часцей за ўсё менавіта жыхары Смаленска выязджаюць на Віцебшчыну. Як правіла, яны едуць па пакупкі, на аздараўленне, для атрымання медпаслуг.Раней расійскі перавозчык арганізаваў тэставую паездку пасажырскага дызельнага цягніка са Смаленска ў Віцебск. Быў выкарыстаны двухвагонны састаў РА-3. Гэта сучасная мадэль, якую выпускаюць на заводзе "Метровагонмаш" у Мыцішчах. Да гэтага яна не выкарыстоўвалася ў прамых зносінах паміж Віцебскам і Смаленскам.Прамыя рэйсы прыгарадных цягнікоў па маршрутах Смаленск – Орша і Смаленск – Віцебск існавалі да 2013 года, але потым іх адмянілі і ўвялі варыянты з перасадкамі. Затым гэты маршрут спыніўся падчас пандэміі каронавіруса.У 2024 годзе зноў былі запушчаны рэйсы з перасадкамі. Расійскія цягнікі ходзяць ад Смаленска да Заольшы і Асінаўкі і назад. Ад Заольшы можна даехаць на беларускіх цягніках да Віцебска, а ад Асінаўкі – да Оршы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
орша
віцебск
віцебская вобласць
смаленск
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104217/49/1042174966_102:0:902:600_1920x0_80_0_0_c0b843eff1c464dc536b37a96279627c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
орша, віцебск, віцебская вобласць, смаленск, навіны , грамадства, турызм, бч, рч, беларусь, у беларусі, расія
орша, віцебск, віцебская вобласць, смаленск, навіны , грамадства, турызм, бч, рч, беларусь, у беларусі, расія
Прамыя дызель-цягнікі Смаленск – Віцебск могуць запусціць ужо ў снежні
Губернатар Смаленскай вобласці расказаў, хто часцей за ўсё падарожнічае паміж расійскім і беларускім гарадамі.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Прыгарадныя трансгранічныя цягнікі ў бліжэйшы час будуць хадзіць паміж Віцебскам і Смаленскам без перасадак, паведаміў карэспандэнту Sputnik губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін.
"Арыентуемся, што старт недзе ў снежні (2025 года. - Sputnik), калі ўсё тэхнічна пройдзе паспяхова, таму што сумесна з Беларускай чыгункай павінна наша ЦППК (расійскі перавозчык - Sputnik) пагадненне падпісаць", - растлумачыў ён.
Анохін дадаў, што аналіз пасажырапатоку паказаў: часцей за ўсё менавіта жыхары Смаленска выязджаюць на Віцебшчыну. Як правіла, яны едуць па пакупкі, на аздараўленне, для атрымання медпаслуг.
Раней расійскі перавозчык арганізаваў тэставую паездку пасажырскага дызельнага цягніка са Смаленска ў Віцебск. Быў выкарыстаны двухвагонны састаў РА-3. Гэта сучасная мадэль, якую выпускаюць на заводзе "Метровагонмаш" у Мыцішчах. Да гэтага яна не выкарыстоўвалася ў прамых зносінах паміж Віцебскам і Смаленскам.
Прамыя рэйсы прыгарадных цягнікоў па маршрутах Смаленск – Орша і Смаленск – Віцебск існавалі да 2013 года, але потым іх адмянілі і ўвялі варыянты з перасадкамі. Затым гэты маршрут спыніўся падчас пандэміі каронавіруса.
У 2024 годзе зноў былі запушчаны рэйсы з перасадкамі. Расійскія цягнікі ходзяць ад Смаленска да Заольшы і Асінаўкі і назад. Ад Заольшы можна даехаць на беларускіх цягніках да Віцебска, а ад Асінаўкі – да Оршы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"