Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь – Расія: вехі гісторыі і сучаснасць

Падпісацца
У чацвер, 30 кастрычніка, у 15:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў відэамост Мінск-Масква на тэму: "Да 230-годдзя ўз’яднання Белай Русі з Расійскай дзяржавай. Урокі гісторыі і сучаснасць".
У кастрычніку споўнілася 230 гадоў найважнейшай падзеі ў гісторыі Белай Русі і Рускага свету – спыніла сваё існаванне Рэч Паспалітая, Белая Русь уз’ядналася з Расійскай дзяржавай, а беларускі народ быў пазбаўлены шматвяковага нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту.
Аб тым, якія былі сапраўдныя прычыны сыходу Рэчы Паспалітай з палітычнай карты Еўропы, аб героях і антыгероях барацьбы Белай Русі за свабоду і адзінства з Руссю Вялікай, аб уроках гісторыі для сучаснага развіцця Саюзнай дзяржавы адбылася размова на беларуска-расійскай відэаканферэнцыі "Да 230-годдзя ўз’яднання Белай Русі з Расійскай дзяржавай.
У ходзе абмеркавання былі таксама закрануты пытанні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы як сучаснай формы цывілізацыйнага адзінства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ва ўмовах станаўлення шматпалярнага светаўладкавання.
Удзельнікі ў Мінску:
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Сяргей ГЛАЗЬЕЎ;
доктар філасофскіх навук, прафесар Леў КРЫШТАПОВІЧ;
доктар палітычных навук Мікалай ЛЯЎЧУК;
доктар гістарычных навук, прафесар Кірыл ШАЎЧЭНКА;
палітолаг, прадстаўнік Інстытута краін СНД у Беларусі Мікалай СЯРГЕЕЎ;
навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый КУНІЦКІ.
У Маскве:
член Вышэйшага савета партыі "Единая Россия", член Савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Белорусы России" Франц КЛІНЦЭВІЧ;
кіраўнік рабочай групы па супрацьдзеянні скажэнню гісторыі Інстытута краін СНД Ігар ШЫШКІН;
загадчык аддзела па сувязях з Рускай праваслаўнай царквой і праваслаўнай супольнасцю за мяжой Інстытута краін СНД Кірыл ФРАЛОЎ;
кандыдат гістарычных навук Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ.
Акрэдытацыя для СМІ па тэлефонах: +375 17 237 83 65, +375 29 550 06 20.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0