https://bel.sputnik.by/20251030/kuzkina-mat-30-kastrychnka-1961-ga-sssr-vyprabava-tsar-bombu--gstoryya--vdea-1101241668.html
"Кузькина мать": 30 кастрычніка 1961-га СССР выпрабаваў "Цар-бомбу" – гісторыя ў відэа
"Кузькина мать": 30 кастрычніка 1961-га СССР выпрабаваў "Цар-бомбу" – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
"Цар-бомба" АН-602, якая ў народзе атрымала мянушку "Кузькина мать", стала самай магутнай з калі-небудзь выпрабаваных тэрмаядзерных авіяцыйных бомб, глядзіце... 30.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-30T13:14+0300
2025-10-30T13:14+0300
2025-10-30T13:14+0300
відэа
відэа
узбраенні
гісторыя
бяспека
ссср
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1e/1101237722_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_8a4846d3309642595f1de7b91ebb9cd3.jpg
Тэрмаядзерную авіяцыйную бомбу распрацоўвала ў СССР у 1956-1961 гадах група фізікаў-ядзершчыкаў пад кіраўніцтвам акадэміка Акадэміі навук СССР Ігара Курчатава.Гіганцкія памеры бомбы (8,5 м у даўжыню, 26,5 тон вагі) запатрабавалі сур’ёзнай дапрацоўкі бамбардзіроўшчыка Ту-95 і стварэння ўнікальнай парашутнай сістэмы (1 600 м²), каб самалёт паспеў адысці на бяспечную адлегласць. Экіпажу пры гэтым не давалі гарантый вяртання.Бомбу ўзарвалі над Новай Зямлёй на вышыні 4 км. Вогненны шар дасягнуў 4 км у радыусе, а грыбападобнае воблака паднялося на 67 км. Сейсмічная хваля тройчы абышла планету. Успышка была бачная за 1 000 км. Самалёт-носьбіт скінула выбухной хваляй на 2,5 км уніз, сувязь з пілотамі перарвалася на 40 хвілін.Магутнасць выбуху склала каля 58 мегатон тратылавага эквіваленту, што ў 3 300 разоў перавышала магутнасць выбуху ў Хірасіме."У радыусе 50 км ад эпіцэнтра ўсё гарэла, хаця перад выбухам тут ляжаў снег вышынёй у чалавечы рост", - расказваў удзельнік выпрабаванняў Юрый Лысенка.Выпрабаванні тэрмаядзернай бомбы адыгралі ключавую ролю ва ўстанаўленні ядзернага парытэту і садзейнічалі падпісанню Дагавора аб забароне ядзерных выпрабаванняў. Аднак пасля выпрабавання было вырашана не запускаць бомбу ў серыйную вытворчасць з-за яе вялізнага памеру і небяспекі транспарціроўкі.Што да мянушкі "Кузькина мать", то яе бомбе прысвоілі ў народзе, успомніўшы знакамітую фразу Мікіты Хрушчова. У 1959 годзе падчас візіту амерыканскага віцэ-прэзідэнта Рычарда Ніксана на выставу ў Маскве першы сакратар ЦК КПСС эмацыянальна паабяцаў госцю наглядна прадэманстраваць савецкую ваенную моц.Глядзіце на Sputnik кадры з дакументальнага фільма 1961 аб стварэнні і выпрабаванні тэрмаядзернай бомбы ў СССР.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1e/1101237722_227:0:1667:1080_1920x0_80_0_0_d2de07212b59672193a38cfe24674e62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, узбраенні, гісторыя, бяспека, ссср, палітыка, видео
відэа, узбраенні, гісторыя, бяспека, ссср, палітыка, видео
"Кузькина мать": 30 кастрычніка 1961-га СССР выпрабаваў "Цар-бомбу" – гісторыя ў відэа
"Цар-бомба" АН-602, якая ў народзе атрымала мянушку "Кузькина мать", стала самай магутнай з калі-небудзь выпрабаваных тэрмаядзерных авіяцыйных бомб, глядзіце рэдкія архіўныя кадры выпрабаванняў, якія правялі ў СССР 30 кастрычніка 1961 года.
Тэрмаядзерную авіяцыйную бомбу распрацоўвала ў СССР у 1956-1961 гадах група фізікаў-ядзершчыкаў пад кіраўніцтвам акадэміка Акадэміі навук СССР Ігара Курчатава.
Гіганцкія памеры бомбы (8,5 м у даўжыню, 26,5 тон вагі) запатрабавалі сур’ёзнай дапрацоўкі бамбардзіроўшчыка Ту-95 і стварэння ўнікальнай парашутнай сістэмы (1 600 м²), каб самалёт паспеў адысці на бяспечную адлегласць. Экіпажу пры гэтым не давалі гарантый вяртання.
Бомбу ўзарвалі над Новай Зямлёй на вышыні 4 км. Вогненны шар дасягнуў 4 км у радыусе, а грыбападобнае воблака паднялося на 67 км. Сейсмічная хваля тройчы абышла планету. Успышка была бачная за 1 000 км. Самалёт-носьбіт скінула выбухной хваляй на 2,5 км уніз, сувязь з пілотамі перарвалася на 40 хвілін.
Магутнасць выбуху склала каля 58 мегатон тратылавага эквіваленту, што ў 3 300 разоў перавышала магутнасць выбуху ў Хірасіме.
"У радыусе 50 км ад эпіцэнтра ўсё гарэла, хаця перад выбухам тут ляжаў снег вышынёй у чалавечы рост", - расказваў удзельнік выпрабаванняў Юрый Лысенка.
Выпрабаванні тэрмаядзернай бомбы адыгралі ключавую ролю ва ўстанаўленні ядзернага парытэту і садзейнічалі падпісанню Дагавора аб забароне ядзерных выпрабаванняў. Аднак пасля выпрабавання было вырашана не запускаць бомбу ў серыйную вытворчасць з-за яе вялізнага памеру і небяспекі транспарціроўкі.
Што да мянушкі "Кузькина мать", то яе бомбе прысвоілі ў народзе, успомніўшы знакамітую фразу Мікіты Хрушчова. У 1959 годзе падчас візіту амерыканскага віцэ-прэзідэнта Рычарда Ніксана на выставу ў Маскве першы сакратар ЦК КПСС эмацыянальна паабяцаў госцю наглядна прадэманстраваць савецкую ваенную моц.
Глядзіце на Sputnik кадры з дакументальнага фільма 1961 аб стварэнні і выпрабаванні тэрмаядзернай бомбы ў СССР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"