https://bel.sputnik.by/20251030/lukashenka-afryka-dlya-belarus--rynak-buduchyn-treba-zavavats-nshy-1101239415.html
Лукашэнка: Афрыка для Беларусі – рынак будучыні, трэба заваёўваць нішы
Лукашэнка: Афрыка для Беларусі – рынак будучыні, трэба заваёўваць нішы
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі праводзіць нараду па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента. 30.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-30T12:32+0300
2025-10-30T12:32+0300
2025-10-30T12:32+0300
аляксандр лукашэнка
афрыка
беларусь
у беларусі
навіны
палітыка
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/11/1099975957_197:0:2400:1239_1920x0_80_0_0_aa3d95b4a24c6263734eb8d743c21534.jpg
МІНСК, 30 кас – Sputnik. Менавіта ў Афрыцы знаходзіцца рэзерв для дыверсіфікацыі экспарту беларускай прадукцыі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні развіцця супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі, паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба ў чацвер.Прэзідэнт адзначыў, што тэмпы росту ВУП гэтага кантынента перавышаюць сярэднесусветныя і складаюць больш як 4%, дэмаграфічнага росту – 2-3% прыросту ў год, але доля ў міжнародным гандлі пакуль неадэкватна нізкая – усяго 2,6% сусветнага экспарту і 3% – імпарту. Гэта, падкрэсліў беларускі лідар, сведчыць аб тым, што там "сціскаецца спружына адкладзенага попыту".Афрыка – лакаматыўЛукашэнка таксама звярнуў увагу на вялізныя сыравінныя запасы афрыканскіх краін, назваўшы кантынент кладоўкай: тут знаходзіцца трэць сусветных запасаў карысных выкапняў, у тым ліку 8% усяго прыроднага газу, 12% нафты, 40% золата, да 90% хрому і плаціны, адзначыў ён."Гэта сёння ператварае Афрыку ў лакаматыў, у счэпцы з якім можна рухацца наперад. Але менавіта ў моцнай счэпцы, а не спрабуючы заскочыць на апошнюю прыступку цягніка, які адыходзіць", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.Сістэмнай працы не відацьЛукашэнка нагадаў, што раней урад прыняў праграму дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі на 2024-2026 гады, аднак яна вельмі лёгкая і ненапружаная. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы ўказаў на тэмп росту экспарту тавараў – 107,2% пры сярэднім па краіне 97,5%."Здавалася б, вось ён – шанс. Раз пайшлі справы, дык трэба сабраць рэзервы, падтрымаць лепшых і навучыць астатніх. А на самай справе?" - задаў пытанне прысутным на нарадзе прэзідэнт.Ён заявіў, што прыкмет сістэмнай працы не бачыць."Ніхто нічога не карэкціруе ні ў планах, ні ў метадах", - заявіў беларускі лідар.Выгадныя праектыЛукашэнка канстатаваў, што нягледзячы на тое, што на краіны гэтага рэгіёна прыпадае пакуль толькі 2% ад агульнага аб’ёму экспарту Беларусі, геаграфія беларускай прысутнасці там пашырылася.Так, калі да 2019 года супрацоўніцтва ажыццяўлялася ў асноўным з краінамі поўначы Афрыкі (Егіптам, Лівіяй і Суданам), то зараз ужо напрацаваны значны палітычны капітал з Зімбабвэ, Нігерыяй, Эфіопіяй, Кеніяй. Цікавасць да актывізацыі сумеснай працы праяўляюць Уганда, Батсвана, Гана, Мазамбік.Прэзідэнт падкрэсліў, што гэты палітычны капітал у Афрыцы трэба манетызаваць ва ўзаемавыгадныя праекты. Тым больш адпаведны алгарытм ужо адпрацаваны на праграме механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ. Па гэтай жа схеме ідзе паспяховае супрацоўніцтва і з Нігерыяй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250513/belarus--gvneya-bsau-moguts-naladzts-sumesny-vypusk-udabrennya-1096279683.html
афрыка
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/11/1099975957_526:0:2178:1239_1920x0_80_0_0_7ad7653a3ac7ca38cef7da70e6c5421b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, афрыка, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце
аляксандр лукашэнка, афрыка, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце
Лукашэнка: Афрыка для Беларусі – рынак будучыні, трэба заваёўваць нішы
Прэзідэнт Беларусі праводзіць нараду па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента.
МІНСК, 30 кас – Sputnik. Менавіта ў Афрыцы знаходзіцца рэзерв для дыверсіфікацыі экспарту беларускай прадукцыі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні развіцця супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі, паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба ў чацвер.
"Афрыка для Беларусі – той жа Кітай 30 гадоў таму, рынак будучыні, куды трэба актыўна ісці і заваёўваць на ім свае нішы. Менавіта там рэзерв дыверсіфікацыі экспарту для базавых галін нашай эканомікі, такіх як сельская гаспадарка, машынабудаванне, вытворчасць удабрэнняў і іншыя", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што тэмпы росту ВУП гэтага кантынента перавышаюць сярэднесусветныя і складаюць больш як 4%, дэмаграфічнага росту – 2-3% прыросту ў год, але доля ў міжнародным гандлі пакуль неадэкватна нізкая – усяго 2,6% сусветнага экспарту і 3% – імпарту. Гэта, падкрэсліў беларускі лідар, сведчыць аб тым, што там "сціскаецца спружына адкладзенага попыту".
Лукашэнка таксама звярнуў увагу на вялізныя сыравінныя запасы афрыканскіх краін, назваўшы кантынент кладоўкай: тут знаходзіцца трэць сусветных запасаў карысных выкапняў, у тым ліку 8% усяго прыроднага газу, 12% нафты, 40% золата, да 90% хрому і плаціны, адзначыў ён.
"Гэта сёння ператварае Афрыку ў лакаматыў, у счэпцы з якім можна рухацца наперад. Але менавіта ў моцнай счэпцы, а не спрабуючы заскочыць на апошнюю прыступку цягніка, які адыходзіць", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Сістэмнай працы не відаць
Лукашэнка нагадаў, што раней урад прыняў праграму дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі на 2024-2026 гады, аднак яна вельмі лёгкая і ненапружаная. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы ўказаў на тэмп росту экспарту тавараў – 107,2% пры сярэднім па краіне 97,5%.
"Здавалася б, вось ён – шанс. Раз пайшлі справы, дык трэба сабраць рэзервы, падтрымаць лепшых і навучыць астатніх. А на самай справе?" - задаў пытанне прысутным на нарадзе прэзідэнт.
Ён заявіў, што прыкмет сістэмнай працы не бачыць.
"Ніхто нічога не карэкціруе ні ў планах, ні ў метадах", - заявіў беларускі лідар.
Лукашэнка канстатаваў, што нягледзячы на тое, што на краіны гэтага рэгіёна прыпадае пакуль толькі 2% ад агульнага аб’ёму экспарту Беларусі, геаграфія беларускай прысутнасці там пашырылася.
Так, калі да 2019 года супрацоўніцтва ажыццяўлялася ў асноўным з краінамі поўначы Афрыкі (Егіптам, Лівіяй і Суданам), то зараз ужо напрацаваны значны палітычны капітал з Зімбабвэ, Нігерыяй, Эфіопіяй, Кеніяй. Цікавасць да актывізацыі сумеснай працы праяўляюць Уганда, Батсвана, Гана, Мазамбік.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэты палітычны капітал у Афрыцы трэба манетызаваць ва ўзаемавыгадныя праекты. Тым больш адпаведны алгарытм ужо адпрацаваны на праграме механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ. Па гэтай жа схеме ідзе паспяховае супрацоўніцтва і з Нігерыяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"