https://bel.sputnik.by/20251031/lukashenka-areshnk-stane-na-bayavoe-dzyazhurstva--belarus--snezhn-1101300121.html
Лукашэнка: "Арэшнік" стане на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні
Лукашэнка: "Арэшнік" стане на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні
Sputnik Беларусь
Рашэнне па магчымым пуску "Арэшніка" прэзідэнты Беларусі і Расіі будуць прымаць сумесна, удакладніў беларускі лідэр. 31.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-31T18:33+0300
2025-10-31T18:33+0300
2025-10-31T18:33+0300
беларусь
аляксандр лукашэнка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0e/1100758562_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_206669fcec8c16766e9285dbcf23ed7c.png
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што расійскі ракетны комплекс "Арэшнік" стане на баявое дзяжурства ў рэспубліцы ў снежні."Арэшнік" - страшная зброя. У снежні стане на баявое дзяжурства. Навошта? Я хачу, каб яны (замежныя апаненты - Sputnik) разумелі, што мы можам бахнуць, калі будзе дрэнна. Вось мы сядзем з Пуціным, прымем рашэнне і бахнем. Таму не нарывайцеся", - цытуе БелТА словы кіраўніка дзяржавы.Прэзідэнт нагадаў аб тым, як спрабавалі вырашыць украінскі канфлікт у Мінску - бакі дасягнулі мірных дамоўленасцей, аднак апаненты пачалі дзейнічаць шляхам падману, што прывяло да цяперашняй сітуацыі."Аказваецца, прыехалі ў Мінск, каб Расію і нас падмануць. Падманулі. Ну, даскакаліся. Ужо два мільёны загінулі чалавек і скалечана ўкраінцаў. Ну чаго вы нарываецеся? Нармальна ж жылі", – падкрэсліў Лукашэнка."Арэшнік" у БеларусіУ снежні мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскага калегу Уладзіміра Пуціна размясціць у рэспубліцы і найноўшую зброю - комплекс "Арэшнік", які армія РФ выкарыстала для атакі аб'екта ўкраінскага ВПК у лістападзе 2024 года.Пуцін адказаў станоўча і заявіў, што "Арэшнік" могуць перадаць Беларусі ў другой палове 2025 года. 25 верасня гэтага года Лукашэнка, знаходзячыся ў Маскве, паведаміў, што "Арэшнік" ужо на шляху ў Беларусь.У верасні бягучага года Генштаба ВС Беларусі заявілі, што беларускія вайскоўцы ў рамках вучэнняў "Захад-2025" адпрацавалі мерапрыемствы па разгортванні комплексу "Арэшнік".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0e/1100758562_115:0:1067:714_1920x0_80_0_0_dac0ca2e0c78a1f28ee0d0e21f0b71d3.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, аляксандр лукашэнка, бяспека
беларусь, аляксандр лукашэнка, бяспека
Лукашэнка: "Арэшнік" стане на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні
Рашэнне па магчымым пуску "Арэшніка" прэзідэнты Беларусі і Расіі будуць прымаць сумесна, удакладніў беларускі лідэр.
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што расійскі ракетны комплекс "Арэшнік" стане на баявое дзяжурства ў рэспубліцы ў снежні.
"Арэшнік" - страшная зброя. У снежні стане на баявое дзяжурства. Навошта? Я хачу, каб яны (замежныя апаненты - Sputnik) разумелі, што мы можам бахнуць, калі будзе дрэнна. Вось мы сядзем з Пуціным, прымем рашэнне і бахнем. Таму не нарывайцеся", - цытуе БелТА словы кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт нагадаў аб тым, як спрабавалі вырашыць украінскі канфлікт у Мінску - бакі дасягнулі мірных дамоўленасцей, аднак апаненты пачалі дзейнічаць шляхам падману, што прывяло да цяперашняй сітуацыі.
"Аказваецца, прыехалі ў Мінск, каб Расію і нас падмануць. Падманулі. Ну, даскакаліся. Ужо два мільёны загінулі чалавек і скалечана ўкраінцаў. Ну чаго вы нарываецеся? Нармальна ж жылі", – падкрэсліў Лукашэнка.
У снежні мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскага калегу Уладзіміра Пуціна размясціць у рэспубліцы і найноўшую зброю - комплекс "Арэшнік", які армія РФ выкарыстала для атакі аб'екта ўкраінскага ВПК у лістападзе 2024 года.
Пуцін адказаў станоўча і заявіў, што "Арэшнік" могуць перадаць Беларусі ў другой палове 2025 года. 25 верасня гэтага года Лукашэнка, знаходзячыся ў Маскве, паведаміў, што "Арэшнік" ужо на шляху ў Беларусь.
У верасні бягучага года Генштаба ВС Беларусі заявілі, што беларускія вайскоўцы ў рамках вучэнняў "Захад-2025" адпрацавалі мерапрыемствы па разгортванні комплексу "Арэшнік".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"