https://bel.sputnik.by/20251101/grokpedyya-maska-ne-khavae-nfarmatsyyu-ab-zlachynstvakh-usu-1101269801.html
"Грокіпедыя" Маска не хавае інфармацыю аб злачынствах УСУ
"Грокіпедыя" Маска не хавае інфармацыю аб злачынствах УСУ
Sputnik Беларусь
ШІ-кампанія xAI запусціла альтэрнатыву анлайн-энцыклапедыі "Вікіпедыя" – "Грокіпедыю", якая, у адрозненне ад першай, дае аб’ектыўную інфармацыю адносна... 01.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-01T12:44+0300
2025-11-01T12:44+0300
2025-11-01T12:44+0300
ілон маск
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
украіна
навіны
расія
зша
інтэрнэт
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/10/1082094002_0:130:3072:1858_1920x0_80_0_0_aa729ae164ceff482862c2da16aee091.jpg
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Сэрвіс "Грокіпедыя" ШІ-кампаніі xAI амерыканскага прадпрымальніка Ілона Маска, у адрозненне ад анлайн-энцыклапедыі "Вікіпедыя", не хавае сапраўдныя факты, звязаныя з украінскім канфліктам, высветліла агенцтва РІА Навіны.Так, артыкул на "Грокіпедыі", прысвечаны СВА, пачынаецца з апісання гістарычных перадумоў. У прыватнасці, згадваецца аб тым, што агульныя вытокі рускіх і ўкраінцаў узыходзяць да Кіеўскай Русі. Акрамя таго, тлумачыцца, каму належалі ўкраінскія тэрыторыі ў розныя стагоддзі.У раздзеле аб уваходжанні Крыма ў склад РФ у 2014 годзе адзначаецца, што насельніцтва паўвострава ў асноўным складаюць этнічныя рускія. Апісаны і правал Мінскіх пагадненняў – "Грокіпедыя" сцвярджае, што парушэнні былі з абодвух бакоў.Асобна сэрвіс xAI шырока асвятляе тэму пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на Усход. У гэтай частцы прыведзены цытаты прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з выступлення на Мюнхенскай канферэнцыі 2007 года – яшчэ тады расійскі лідар "прама папярэдзіў, што пашырэнне НАТА ігнаруе інтарэсы Расіі".Акрамя таго, "Грокіпедыя" у матэрыяле аб ўкраінскім канфлікце не схавала інфармацыю аб злачынствах УСУ. У прыватнасці, указана на выкарыстанне ўкраінскімі вайскоўцамі "жывога шчыта", нападзенні на мірнае насельніцтва, жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі. Не абыйшла "Грокіпедыя" і прымусовую мабілізацыю ва Украіне."Грокіпедыя" МаскаШІ-кампанія xAI, якая належыць амерыканскаму прадпрымальніку Ілону Маску, запусціла альтэрнатыўны варыянт анлайн-энцыклапедыі "Вікіпедыя" – "Грокіпедыю".У верасні Маск паведамляў, што xAI перапіша анлайн-энцыклапедыю "Вікіпедыя" з улікам СМІ, якія забаронены для цытавання ў ёй, "дзеля ўсіх ведаў чалавецтва", а вынікі апублікуе ў адкрытым доступе.Пазней ён дадаў, што будзе створана так званая "Грокіпедыя", якая стане істотным паляпшэннем "Вікіпедыі".На галоўнай старонцы "Грокіпедыі" ёсць радок пошуку, куды карыстальнікі могуць уводзіць свае запыты.У пачатку верасня Маск падтрымаў заклік спыніць фінансаванне "Вікіпедыі". Гэта адбылося пасля з’яўлення ў ёй публікацыі, у якой кансерватыўны актывіст Чарлі Кірк быў названы "белым нацыяналістам". Вядомы сваімі шоу ў фармаце свабоднага мікрафона 31-гадовы актывіст быў смяротна паранены падчас публічнага мерапрыемства."Вікіпедыя", якую часта крытыкуюць за недакладнасць размешчанай інфармацыі, мае кантэнт на розных мовах, у тым ліку і на рускай.Раней у Маскве гаварылі аб тым, што ў інтэрнэт-энцыклапедыі на самай справе шмат памылак і скажэнняў, таму неабходна ствараць аналаг.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251028/snod-bpts-vystup-sa-zvarotam-u-suvyaz-z-ganennyam-keva-na-upts-1101181063.html
украіна
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/10/1082094002_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_d031dbcc98ec377f21f13de01d171bdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ілон маск, спецаперацыя, украіна, навіны , расія, зша, інтэрнэт, у свеце
ілон маск, спецаперацыя, украіна, навіны , расія, зша, інтэрнэт, у свеце
"Грокіпедыя" Маска не хавае інфармацыю аб злачынствах УСУ
ШІ-кампанія xAI запусціла альтэрнатыву анлайн-энцыклапедыі "Вікіпедыя" – "Грокіпедыю", якая, у адрозненне ад першай, дае аб’ектыўную інфармацыю адносна канфлікту ва Украіне.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Сэрвіс "Грокіпедыя" ШІ-кампаніі xAI амерыканскага прадпрымальніка Ілона Маска, у адрозненне ад анлайн-энцыклапедыі "Вікіпедыя", не хавае сапраўдныя факты, звязаныя з украінскім канфліктам, высветліла агенцтва
РІА Навіны.
Так, артыкул на "Грокіпедыі", прысвечаны СВА, пачынаецца з апісання гістарычных перадумоў. У прыватнасці, згадваецца аб тым, што агульныя вытокі рускіх і ўкраінцаў узыходзяць да Кіеўскай Русі. Акрамя таго, тлумачыцца, каму належалі ўкраінскія тэрыторыі ў розныя стагоддзі.
У раздзеле аб уваходжанні Крыма ў склад РФ у 2014 годзе адзначаецца, што насельніцтва паўвострава ў асноўным складаюць этнічныя рускія. Апісаны і правал Мінскіх пагадненняў – "Грокіпедыя" сцвярджае, што парушэнні былі з абодвух бакоў.
Асобна сэрвіс xAI шырока асвятляе тэму пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на Усход. У гэтай частцы прыведзены цытаты прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з выступлення на Мюнхенскай канферэнцыі 2007 года – яшчэ тады расійскі лідар "прама папярэдзіў, што пашырэнне НАТА ігнаруе інтарэсы Расіі".
Акрамя таго, "Грокіпедыя" у матэрыяле аб ўкраінскім канфлікце не схавала інфармацыю аб злачынствах УСУ. У прыватнасці, указана на выкарыстанне ўкраінскімі вайскоўцамі "жывога шчыта", нападзенні на мірнае насельніцтва, жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі. Не абыйшла "Грокіпедыя" і прымусовую мабілізацыю ва Украіне.
ШІ-кампанія xAI, якая належыць амерыканскаму прадпрымальніку Ілону Маску, запусціла альтэрнатыўны варыянт анлайн-энцыклапедыі "Вікіпедыя" – "Грокіпедыю".
У верасні Маск паведамляў, што xAI перапіша анлайн-энцыклапедыю "Вікіпедыя" з улікам СМІ, якія забаронены для цытавання ў ёй, "дзеля ўсіх ведаў чалавецтва", а вынікі апублікуе ў адкрытым доступе.
Пазней ён дадаў, што будзе створана так званая "Грокіпедыя", якая стане істотным паляпшэннем "Вікіпедыі".
На галоўнай старонцы "Грокіпедыі" ёсць радок пошуку, куды карыстальнікі могуць уводзіць свае запыты.
У пачатку верасня Маск падтрымаў заклік спыніць фінансаванне "Вікіпедыі". Гэта адбылося пасля з’яўлення ў ёй публікацыі, у якой кансерватыўны актывіст Чарлі Кірк быў названы "белым нацыяналістам". Вядомы сваімі шоу ў фармаце свабоднага мікрафона 31-гадовы актывіст быў смяротна паранены падчас публічнага мерапрыемства.
"Вікіпедыя", якую часта крытыкуюць за недакладнасць размешчанай інфармацыі, мае кантэнт на розных мовах, у тым ліку і на рускай.
Раней у Маскве гаварылі аб тым, што ў інтэрнэт-энцыклапедыі на самай справе шмат памылак і скажэнняў, таму неабходна ствараць аналаг.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"