Лукашэнка запрасіў украінцаў прыязджаць у Беларусь

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрезидент Беларуси Александр Лукашенко принял участие в церемонии открытия обновленного моста через Припять
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял участие в церемонии открытия обновленного моста через Припять - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2025
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта, рэспубліка гатова прымаць грамадзян Украіны і забяспечваць жыццё ў плане адукацыі і аховы здароўя як і беларусам.
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Беларусь гатова дадаткова прымаць мігрантаў з Украіны, аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця абноўленага моста праз раку Прыпяць у Мазыры.
Па словах беларускага лідэра, Украіна зусім побач (Гомельская вобласць мяжуе з Украінай - Sputnik). Менавіта таму ён нават спачатку адхіліў прапанову здзейсніць гэтую паездку ў Мазырскі раён.
"Думаю, ну, на фоне вайны ва Украіне неяк тут нам радавацца і прэзідэнту ехаць... Зразумела, што гэта прагучыць. Але, думаю, даруюць мне ўкраінцы. Мы ж злучаем берагі ў тым ліку і для іх", - сказаў кіраўнік дзяржавы, яго словы прыводзіць прэсс-служба.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь адкрыта.
"Калі ласка, прыязджайце, украінцы. Мы з задавальненнем вас прымем. Вашым сем'ям, вашым дзеткам забяспечым такое жыццё, як беларусам у плане адукацыі, аховы здароўя", - запрасіў Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што многія мігранты з Украіны працуюць ужо ў тым ліку ў Гомельскай вобласці. Лукашэнка назваў іх вельмі працавітымі людзьмі, якія разумеюць беларусаў, "якія размаўляюць з намі на адной мове".
"Тым не менш, бяда прыйшла ў дом нашага суседа. Думаю, што ўстаканімся мы з гэтай праблемай",
Паводле апошніх звестак Дзяржпагранкамітэта, з пачатку 2025 года ў Беларусь уехалі 97.805 грамадзян Украіны. Праз украінска-беларускую мяжу прыехалі 58 чалавек, транзітам праз Польшчу - 76 684, праз Літву - 19 098, праз Латвію - 1 965.
У кастрычніку ў краіну прыбылі амаль 10 тысяч украінцаў, большасць з іх - транзітам праз польскую тэрыторыю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0