https://bel.sputnik.by/20251111/lukashenka-daruchy-ryzhankovu-arganzavats-peramovy-z-ltvoy-pa-myazhy-1101545740.html
Лукашэнка даручыў Рыжанкову арганізаваць перамовы з Літвой па мяжы
Лукашэнка даручыў Рыжанкову арганізаваць перамовы з Літвой па мяжы
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў у аўторак з дакладам старшынь ДПК і КДБ, а таксама кіраўніка МЗС. 11.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-11T15:06+0300
2025-11-11T15:06+0300
2025-11-11T15:06+0300
мяжа
літва
максім рыжанкоў
мзс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1b/1101132252_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_b769661a2da5c164050a1d98c89ef633.jpg
МІНСК, 11 ліст – Sputnik. Літоўскія ўлады перадалі беларускаму боку прапановы аб урэгуляванні сітуацыі на мяжы, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Пул першага"."З улікам звароту літоўскага боку прэзідэнтам даручана міністру замежных спраў арганізаваць перагаворы па пытаннях нармалізацыі сітуацыі і аднаўлення паўнацэннага функцыянавання пунктаў пропуску на сумеснай мяжы – з удзелам літоўскіх упаўнаважаных асоб, адказных за гэты напрамак", – сказана ў паведамленні.Дзяржсакратару Савета бяспекі Аляксандру Вольфавічу даручана забяспечыць міжведамасную каардынацыю і іншую дапамогу ў правядзенні перагавораў з Літвой.Перад гэтым кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, кіраўніка ДПК Канстанціна Моластава і старшыні КДБ Івана Церцеля. Размова ішла аб сітуацыі на мяжы з Літвой.У канцы кастрычніка літоўскі бок вырашыў закрыць два астатнія пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі") – да 1 снежня бягучага года.У якасці адказу на гэтую аднабаковую меру Беларусь абмежавала перасячэнне мяжы для фур з літоўскімі дзяржнумарамі. У выніку паблізу мяжы з Літвой сабралася больш за 1,1 тысячы фур.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1b/1101132252_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_abc7cd7b323edbef3db3f5d5a17d99da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, літва, максім рыжанкоў, мзс
мяжа, літва, максім рыжанкоў, мзс
Лукашэнка даручыў Рыжанкову арганізаваць перамовы з Літвой па мяжы
Кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў у аўторак з дакладам старшынь ДПК і КДБ, а таксама кіраўніка МЗС.
МІНСК, 11 ліст – Sputnik. Літоўскія ўлады перадалі беларускаму боку прапановы аб урэгуляванні сітуацыі на мяжы, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Пул першага".
"З улікам звароту літоўскага боку прэзідэнтам даручана міністру замежных спраў арганізаваць перагаворы па пытаннях нармалізацыі сітуацыі і аднаўлення паўнацэннага функцыянавання пунктаў пропуску на сумеснай мяжы – з удзелам літоўскіх упаўнаважаных асоб, адказных за гэты напрамак", – сказана ў паведамленні.
Дзяржсакратару Савета бяспекі Аляксандру Вольфавічу даручана забяспечыць міжведамасную каардынацыю і іншую дапамогу ў правядзенні перагавораў з Літвой.
Перад гэтым кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, кіраўніка ДПК Канстанціна Моластава і старшыні КДБ Івана Церцеля. Размова ішла аб сітуацыі на мяжы з Літвой.
У канцы кастрычніка літоўскі бок вырашыў закрыць два астатнія пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі") – да 1 снежня бягучага года.
У якасці адказу на гэтую аднабаковую меру Беларусь абмежавала перасячэнне мяжы для фур з літоўскімі дзяржнумарамі. У выніку паблізу мяжы з Літвой сабралася больш за 1,1 тысячы фур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"