https://bel.sputnik.by/20251112/belarus-pagasts-chastku-dzyarzhdogu-za-kosht-fndapamog-ras-1101572168.html
Беларусь пагасіць частку дзярждоўгу за кошт фіндапамогі Расіі
Беларусь пагасіць частку дзярждоўгу за кошт фіндапамогі Расіі
Sputnik Беларусь
Дэпутаты і кіраўнікі міністэрстваў пачалі абмяркоўваць пакет законапраектаў па бюджэце і падатках на наступны год. 12.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-12T11:58+0300
2025-11-12T11:58+0300
2025-11-12T11:58+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
фінансы
міністэрства фінансаў беларусі
юрый селіверстаў
дзярждоўг
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101341/28/1013412839_0:161:3060:1882_1920x0_80_0_0_787e45b3d6a4db2465a662c90b068397.jpg
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Аб'ём дзярждоўгу, які трэба пагасіць у наступным годзе, роўны 17,7 млрд рублёў, паведаміў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, перадае карэспандэнт Sputnik.На абслугоўванне пазыкі спатрэбіцца яшчэ 6 млрд рублёў. Абслугоўванне доўгу, паводле слоў кіраўніка Мінфіна, будзе за кошт даходаў бюджэту.Селіверстаў дадаў, што ўлады будуць працаваць і над рэфінансаваннем часткі дзярждоўгу. Мінфін працягне пазычаць грошы на ўнутраным рынку праз аблігацыі. Плануецца размясціць іх прыкладна на 560 млн рублёў.Дэфіцыт бюджэтуЗаконапраект аб рэспубліканскім бюджэце на будучы год быў унесены ў Палату прадстаўнікоў 31 кастрычніка.Выдаткі плануюцца ў суме больш за 58,7 млрд рублёў, даходы – прыкладна 54,4 млрд рублёў. Гэта значыць, закладзены дэфіцыт крыху прыблізна ў 4,3 млрд рублёў. Для параўнання: на гэты год планавалі амаль 4,5 млрд рублёў.Пры гэтым не абавязкова па факце бюджэт будзе выкананы з дэфіцытам. У 2024 годзе яго планавалі, але ў выніку выдаткі не былі вышэй за даходы. Дзяржаве тады ўдалося сабраць падаткаў больш за чаканае.Як адзначыў міністр фінансаў, выступаючы ў сераду перад дэпутатамі, магчымы дэфіцыт бюджэту на наступны год можа дайсці толькі да 1,46% ВУП. Для яго пакрыцця, калі гэта патрэбна, як і раней, плануецца выкарыстоўваць рэшткі бюджэту.Праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год і запланаваныя папраўкі ў Падатковы кодэкс абмяркоўваюцца ў сераду 12 лістапада на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах з удзелам кіраўнікоў шэрага міністэрстваў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251103/lukashenka-daruchy-utrymats-nflyatsyyu--2026-godze-na-zron-ne-bolsh-za-7-1101344011.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101341/28/1013412839_170:0:2891:2041_1920x0_80_0_0_8efd9c41efd5e58bdf042605d1cb7012.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, фінансы, міністэрства фінансаў беларусі, юрый селіверстаў, дзярждоўг, эканоміка, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, дзяржаўны бюджэт, бюджэт, палітыка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, фінансы, міністэрства фінансаў беларусі, юрый селіверстаў, дзярждоўг, эканоміка, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, дзяржаўны бюджэт, бюджэт, палітыка
Беларусь пагасіць частку дзярждоўгу за кошт фіндапамогі Расіі
Дэпутаты і кіраўнікі міністэрстваў пачалі абмяркоўваць пакет законапраектаў па бюджэце і падатках на наступны год.
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Аб'ём дзярждоўгу, які трэба пагасіць у наступным годзе, роўны 17,7 млрд рублёў, паведаміў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, перадае карэспандэнт Sputnik.
На абслугоўванне пазыкі спатрэбіцца яшчэ 6 млрд рублёў. Абслугоўванне доўгу, паводле слоў кіраўніка Мінфіна, будзе за кошт даходаў бюджэту.
"Для пагашэння (дзярждоўгу. - Sputnik) спатрэбіцца прыцягваць дадатковыя рэсурсы, якія мы плануем прыцягнуць з боку фінансавай дапамогі Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з раней дасягнутымі дамоўленасцямі", - таксама сказаў міністр.
Селіверстаў дадаў, што ўлады будуць працаваць і над рэфінансаваннем часткі дзярждоўгу. Мінфін працягне пазычаць грошы на ўнутраным рынку праз аблігацыі. Плануецца размясціць іх прыкладна на 560 млн рублёў.
Законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на будучы год быў унесены ў Палату прадстаўнікоў 31 кастрычніка.
Выдаткі плануюцца ў суме больш за 58,7 млрд рублёў, даходы – прыкладна 54,4 млрд рублёў. Гэта значыць, закладзены дэфіцыт крыху прыблізна ў 4,3 млрд рублёў. Для параўнання: на гэты год планавалі амаль 4,5 млрд рублёў.
Пры гэтым не абавязкова па факце бюджэт будзе выкананы з дэфіцытам. У 2024 годзе яго планавалі, але ў выніку выдаткі не былі вышэй за даходы. Дзяржаве тады ўдалося сабраць падаткаў больш за чаканае.
Як адзначыў міністр фінансаў, выступаючы ў сераду перад дэпутатамі, магчымы дэфіцыт бюджэту на наступны год можа дайсці толькі да 1,46% ВУП. Для яго пакрыцця, калі гэта патрэбна, як і раней, плануецца выкарыстоўваць рэшткі бюджэту.
Праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год і запланаваныя папраўкі ў Падатковы кодэкс абмяркоўваюцца ў сераду 12 лістапада на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах з удзелам кіраўнікоў шэрага міністэрстваў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"