https://bel.sputnik.by/20251112/prakuror-prosts-pryznats-karnka-yarmolchyka-vnavatym-u-genatsydze-1101581683.html
Пракурор просіць прызнаць карніка Ярмольчыка вінаватым у генацыдзе
Пракурор просіць прызнаць карніка Ярмольчыка вінаватым у генацыдзе
Sputnik Беларусь
Вярхоўны суд Беларусі выйшаў у дарадчы пакой і абвесціць судовае рашэнне па справе 20 лістапада. 12.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-12T14:33+0300
2025-11-12T14:33+0300
2025-11-12T14:33+0300
генацыд
вярхоўны суд рб
навіны
крымінальная справа
беларусь
у беларусі
грамадства
бяспека
гісторыя
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/0c/1101580160_0:126:1200:801_1920x0_80_0_0_488336eb655768f6c2319b925cbbaaa1.jpg
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Дзяржаўны абвінаваўца Наталля Сакалова папрасіла Вярхоўны суд прызнаць карніка Аляксандра Ярмольчыка вінаватым у генацыдзе беларускага народа, перадае карэспандэнт Sputnik.Сёння ў судзе па крымінальнай справе нацысцкага памагатага Ярмольчыка, які кіраваў у гады нямецкай акупацыі Хойніцкім падраздзяленнем дапаможнай паліцыі, прайшлі спрэчкі бакоў.Выступленне адвакатаУ сваю чаргу адвакат па гэтай справе Аляксандр Гамбалеўскі, выступаючы ў спрэчках, адзначыў, што правільнасць кваліфікацыі па арт. 127 КК (генацыд) з улікам пазіцыі боку абвінавачання ў абароны сумненняў не выклікае."Дасудовае даследаванне матэрыялаў справы прайшло на высокім узроўні, а вось судовае даследаванне матэрыялаў крымінальнай справы прайшло на найвышэйшым узроўні. Кожны том матэрыялаў справы быў даследаваны ў судзе", - сказаў адвакат.Ён асабліва адзначыў жорсткасць Ярмольчыка, які не быў бандэраўцам, як іншыя карнікі, а нарадзіўся ў Хойніках, вырас там і служыў у арміі.Ён папрасіў Вярхоўны суд вынесці законны і справядлівы прыгавор па справе карніка Ярмольчыка."Высокі суд, у дарадчым пакоі вам трэба будзе ўсё гэта ацаніць, усё ўзважыць і пастанавіць сапраўды правільны, аб’ектыўны, законны і матываваны прыгавор", - падсумаваў Гамбалеўскі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251112/sprechk-bako-pachalsya--sudze-pa-sprave-karnka-yarmolchyka-1101569176.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/0c/1101580160_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_5467d804321a9ba6122bade92b9bc247.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, вярхоўны суд рб, навіны , крымінальная справа, беларусь, у беларусі, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна
генацыд, вярхоўны суд рб, навіны , крымінальная справа, беларусь, у беларусі, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна
Пракурор просіць прызнаць карніка Ярмольчыка вінаватым у генацыдзе
Вярхоўны суд Беларусі выйшаў у дарадчы пакой і абвесціць судовае рашэнне па справе 20 лістапада.
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Дзяржаўны абвінаваўца Наталля Сакалова папрасіла Вярхоўны суд прызнаць карніка Аляксандра Ярмольчыка вінаватым у генацыдзе беларускага народа, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ў судзе па крымінальнай справе нацысцкага памагатага Ярмольчыка, які кіраваў у гады нямецкай акупацыі Хойніцкім падраздзяленнем дапаможнай паліцыі, прайшлі спрэчкі бакоў.
"Злачынствы, якія ўчынены Ярмольчыкам, не маюць тэрмінаў даўнасці. (...) Высокі суд, я прашу Ярмольчыка Аляксандра Міхайлавіча, 5 кастрычніка 1925 года нараджэння, які памёр 27 лістапада 1984 года, прызнаць вінаватым у генацыдзе – дзеяннях, учыненых з мэтай планамернага знішчэння цалкам беларускага народа", - сказала дзяржабвінаваўца выступаючы ў спрэчках.
У сваю чаргу адвакат па гэтай справе Аляксандр Гамбалеўскі, выступаючы ў спрэчках, адзначыў, што правільнасць кваліфікацыі па арт. 127 КК (генацыд) з улікам пазіцыі боку абвінавачання ў абароны сумненняў не выклікае.
"Дасудовае даследаванне матэрыялаў справы прайшло на высокім узроўні, а вось судовае даследаванне матэрыялаў крымінальнай справы прайшло на найвышэйшым узроўні. Кожны том матэрыялаў справы быў даследаваны ў судзе", - сказаў адвакат.
Ён асабліва адзначыў жорсткасць Ярмольчыка, які не быў бандэраўцам, як іншыя карнікі, а нарадзіўся ў Хойніках, вырас там і служыў у арміі.
"Адзінае, што яго бацька – немец. Можа быць, гэта ў генах было закладзена, што ён такім стаў. Але цяжка ўявіць, як можна дайсці да такога стану, што ён нікога не шкадаваў – ні дзяцей, ні старых, ні жанчын", - выказаў меркаванне адвакат.
Ён папрасіў Вярхоўны суд вынесці законны і справядлівы прыгавор па справе карніка Ярмольчыка.
"Высокі суд, у дарадчым пакоі вам трэба будзе ўсё гэта ацаніць, усё ўзважыць і пастанавіць сапраўды правільны, аб’ектыўны, законны і матываваны прыгавор", - падсумаваў Гамбалеўскі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"