Боевое слаживание военных разведчиков группировки войск Запад в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія вайскоўцы сціскаюць кальцо вакол Чырвонаармейска

© Sputnik / Станислав Красильников / Перайсці ў медыябанкРасійскія вайскоўцы падчас СВА
Расійскія вайскоўцы падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 12.11.2025
Падпісацца
Наступленне ідзе непасрэдна і ў Чырвонаармейску – расійскія штурмавікі вядуць баі ў розных частках горада.
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Расійскія вайскоўцы працягваюць сціскаць кальцо вакол Чырвонаармейска ў ДНР – сёння ў Мінабароны РФ паведамілі аб завяршэнні зачысткі ў населеным пункце Сухі Яр, які знаходзіцца недалёка.
"Завершана зачыстка ад украінскіх баевікоў населенага пункта Сухі Яр Данецкай Народнай Рэспублікі", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі абароннага ведамства, за мінулыя суткі расійскія падраздзяленні групоўкі войск "Цэнтр" адбілі дзевяць атак праціўніка, які спрабаваў прарваць кальцо, у тым ліку на бронетэхніцы. Знішчана да 40 вайскоўцаў і 17 адзінак тэхнікі.
У Чырвонаармейску расійскія штурмавікі наступаюць у заходняй частцы горада, а таксама ў паўночна-заходніх і ўсходніх кварталах Цэнтральнага раёна.
УСУ на чырвонаармейскім напрамку страцілі за суткі больш як 250 ваеннаслужачых, 22 адзінкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, уключаючы 12 бронемашын і тры аўтамабілі.
Раней начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў паведаміў, што ў акружэнні ў раёне Чырвонаармейска знаходзяцца да 5,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мітрапаліт Крымскі і Сімферопальскі Ціхан (Шаўкуноў) - Sputnik Беларусь, 1920, 12.11.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ: Кіеў хацеў забіць мітрапаліта Ціхана, каб сарваць перагаворы РФ і ЗША
Стужка навiн
0