https://bel.sputnik.by/20251113/laro-raskaza-kal-rasya-budze-gatova-da-kantakta-z-eropay-1101602803.html
Лаўроў расказаў, калі Расія будзе гатова да кантактаў з Еўропай
Лаўроў расказаў, калі Расія будзе гатова да кантактаў з Еўропай
Sputnik Беларусь
Па словах міністра, еўрапейскім урадам, большасць з якіх праводзіць лютую антырасійскую палітыку, трэба ўсвядоміць усю небяспеку такога згубнага курсу. 13.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-13T09:46+0300
2025-11-13T09:46+0300
2025-11-13T09:46+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
навіны
расія
ес
еўрапейскі саюз
палітыка
бяспека
у свеце
русафобія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0c/1083555877_0:0:3058:1720_1920x0_80_0_0_4915b23029b1cb08f56a351f6384a6be.jpg
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Масква будзе гатова да кантактаў з Еўропай і вядзення спраў з былымі краінамі-партнёрамі, калі ў іх пройдзе русафобскае азвярэнне, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.Італьянская газета Corriere della Sera узяла інтэрв’ю ў кіраўніка расійскага МЗС, але ў выніку адмовілася публікаваць адказы міністра ў поўным выглядзе без скарачэнняў і цэнзуры.Поўная версія адказаў Лаўрова размешчана на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства.Паводле слоў дыпламата, яму хацелася б, каб урады еўрапейскіх краін, большасць з якіх праводзіць "шалёную антырасійскую палітыку", усвядомілі небяспеку гэтага згубнага курсу.На яго думку, цяперашні стан спраў не адпавядае інтарэсам народаў Расіі. Ён таксама дадаў, што канфрантацыя, да якой прывяла "бяздумная і бесперспектыўная палітыка еўрапейскіх эліт", не з’яўляецца выбарам Масквы."Потым будзем вырашаць, ці захаваюцца перспектывы для сумленнага ўзаемадзеяння", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дыпламатычнага ведамства.Інтарэсы ЗахадуРаней Лаўроў выказаў меркаванне, што заходнія краіны нават не гатовы весці дыялог на раўнапраўнай аснове і шукаць формы агульнакантынентальнага ўзаемадзеяння.Паводле яго слоў, Захад хоча, каб структуры НАТА распаўсюджваліся практычна на ўвесь кантынент, і ўсё, што адбывалася ў Еўразіі, падпарадкоўвалася інтарэсам альянсу.Як растлумачыў міністр, гэтыя інтарэсы заключаюцца ў стрымліванні Кітая, Расіі, КНДР і ў перспектыве любой краіны, якая выступае за правядзенне незалежнай і самастойнай палітыкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251030/glaze-polshcha-adygryvae-rolyu-adnago-z-galonykh-zastrelshchyka-rusafob--es-1101260234.html
расія
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0c/1083555877_327:0:3058:2048_1920x0_80_0_0_2c7ec0eca06f772cdc3ebd1f45c0e15b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, навіны , расія, ес, еўрапейскі саюз, палітыка, бяспека, у свеце, русафобія
сяргей лаўроў, мзс рф, навіны , расія, ес, еўрапейскі саюз, палітыка, бяспека, у свеце, русафобія
Лаўроў расказаў, калі Расія будзе гатова да кантактаў з Еўропай
Па словах міністра, еўрапейскім урадам, большасць з якіх праводзіць лютую антырасійскую палітыку, трэба ўсвядоміць усю небяспеку такога згубнага курсу.
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Масква будзе гатова да кантактаў з Еўропай і вядзення спраў з былымі краінамі-партнёрамі, калі ў іх пройдзе русафобскае азвярэнне, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Італьянская газета Corriere della Sera узяла інтэрв’ю ў кіраўніка расійскага МЗС, але ў выніку адмовілася публікаваць адказы міністра ў поўным выглядзе без скарачэнняў і цэнзуры.
Поўная версія адказаў Лаўрова размешчана на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Паводле слоў дыпламата, яму хацелася б, каб урады еўрапейскіх краін, большасць з якіх праводзіць "шалёную антырасійскую палітыку", усвядомілі небяспеку гэтага згубнага курсу.
"Калі гэта русафобскае азвярэнне – па-іншаму не скажаш – пройдзе, мы будзем адкрыты да кантактаў, да таго, каб паслухаць, як былыя партнёры збіраюцца весці справы з намі далей", - падкрэсліў Лаўроў.
На яго думку, цяперашні стан спраў не адпавядае інтарэсам народаў Расіі. Ён таксама дадаў, што канфрантацыя, да якой прывяла "бяздумная і бесперспектыўная палітыка еўрапейскіх эліт", не з’яўляецца выбарам Масквы.
"Потым будзем вырашаць, ці захаваюцца перспектывы для сумленнага ўзаемадзеяння", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дыпламатычнага ведамства.
Раней Лаўроў выказаў меркаванне, што заходнія краіны нават не гатовы весці дыялог на раўнапраўнай аснове і шукаць формы агульнакантынентальнага ўзаемадзеяння.
Паводле яго слоў, Захад хоча, каб структуры НАТА распаўсюджваліся практычна на ўвесь кантынент, і ўсё, што адбывалася ў Еўразіі, падпарадкоўвалася інтарэсам альянсу.
Як растлумачыў міністр, гэтыя інтарэсы заключаюцца ў стрымліванні Кітая, Расіі, КНДР і ў перспектыве любой краіны, якая выступае за правядзенне незалежнай і самастойнай палітыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"