Відэа

Вадалазы, "Алмаз" і дроны: як шукаюць падлетка ў Бярэзінскім раёне – відэа

Падпісацца
Пошукі 14-гадовага Максіма Зяньковіча, які пайшоў з вёскі Карбоўскае ў суботу раніцай і прапаў, працягваюцца ўжо шостыя суткі. Глядзіце на відэа, якімі сіламі і спецсродкамі шукаюць падлетка.
Валанцёры, супрацоўнікі МУС, МНС, лясгасаў, працягваюць прачэсваць лес. Выкарыстоўваюць пры гэтым аператараў дронаў, што павялічвае шансы знайсці Максіма.
Задзейнічаны ў пошуку і групы квадракоптараў спецпадраздзялення МУС "Алмаз", яны працуюць на прасецы ў лесе. Аператары паднімаюць у паветра "птушачкі" і праз цеплавізійную камеру шукаюць цеплавы контур. Заўважыўшы кропку, якая свеціцца, падлятаюць бліжэй, набліжаюць камеру. Аказваецца, гэта лось. Удалечыні зноў віднеюцца "кропкі". Пакуль – гэта толькі жывёлы. Але кожны такі "светлячок" даводзіцца старанна вывучаць.
"Нават, калі думаеш, што свеціцца контур жывёлы, трэба правяраць. Бо гэта можа быць хлопчык, які згубіўся. Так квадрат за квадратам мы праглядаем. "Птушкі" аблягчаюць працу", - дзеліцца нюансамі адзін з аператараў.
Паралельна не спыняюцца пошукі ў лесе і наваколлях Карбоўскага. Людзі ланцужкамі прачэсваюць мясцовасць у надзеі знайсці падлетка.
Чытайце вялікі рэпартаж Sputnik. Надзея яшчэ ёсць: як шукаюць зніклага ў Бярэзінскім раёне падлетка >>>
Падобная пошукавая аперацыя адбывалася ў Беларусі ў верасні 2017 года, тады ў Свіслацкім раёне Белавежскай пушчы знік 10-гадовы Максім Мархалюк. У апошні раз сябры і вяскоўцы яго бачылі ў дзень знікнення – казалі, што хлопчык збіраўся ў лес па грыбы. На жаль, дзіця тады так і не ўдалося знайсці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0