Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Ці будзе пабудавана ў рэспубліцы другая АЭС? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Беларусь уваходзіць у топ-3 краін Еўропы з самай нізкай цаной на электрычнасць

© СО ЕЭСРазмеркавальная падстанцыя
Размеркавальная падстанцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Падпісацца
Па даных рэйтынгу, апублікаванага ў чэрвені 2025 года, самы нізкі кошт электраэнергіі ў Казахстане, Расіі і Беларусі.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Беларусь уваходзіць у тройку краін Еўропы з самай нізкай цаной на электрычнасць, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб выніках работы БелАЭС.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, 100% насельніцтва рэспублікі мае доступ да электраэнергіі. Ён таксама падкрэсліў, што ў рэйтынгу еўрапейскіх краін з самай нізкай цаной на электрычнасць Беларусь займае трэці радок.
"Па даных рэйтынгу, апублікаванага ў чэрвені 2025 года, самы нізкі кошт электраэнергіі ў Казахстане, Расіі і Беларусі", - цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Беларускі лідар таксама адзначыў, што за кошт выкарыстання электрычнасці для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, узвядзення электрадамоў павышаецца камфортнасць пражывання соцень тысяч людзей.
Так, у 2021-2025 гадах у краіне было пабудавана больш за 2 млн кв. м такога жылля. Акрамя таго, на электраацяпленне пераходзяць і жыхары прыватных дамоў. Напрыклад, за 2024 год было пададзена больш за 160 тыс такіх заявак.
Акрамя таго, у Беларусі развіваецца электратранспарт – і не толькі ў буйных гарадах.
Прэзідэнт нагадаў, што ў Шклове, Жодзіне і Наваполацку былі рэалізаваны пілотныя праекты па пераводзе грамадскага транспарту на электрычны.
"У цэлым на сённяшні дзень у краіне эксплуатуецца больш як 44 тыс электрамабіляў і налічваецца звыш 1 870 зарадных станцый", - паведаміў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 13.11.2025
БелАЭС
Мінск прапануе "Росатому" новыя ідэі па супрацоўніцтве
Стужка навiн
0