https://bel.sputnik.by/20251117/dva-punkty-propusku-na-belaruska-polskay-myazhy-adnavl-pratsu-1101692078.html
Два пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы аднавілі працу
Два пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы аднавілі працу
Sputnik Беларусь
Праз ПП "Бераставіца-Баброўнікі" могуць праязджаць аўтобусы, легкавыя аўто і фуры на еўрапейскіх нумарах, праз ПП "Брузгі-Кузня Беластоцкая" – толькі легкавыя... 17.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-17T09:17+0300
2025-11-17T09:17+0300
2025-11-17T09:33+0300
калючая загарода еўрасаюза
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
польшча
беларусь
у беларусі
навіны
у свеце
дмк рб
дпк беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/11/1101688546_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_89de8baee088565688392679a9bfbba9.jpg
ГРОДНА, 17 ліс – Sputnik, Іна Грышук. Два пункты пропуску – "Бераставіца-Баброўнікі" і "Брузгі-Кузня Беластоцкая", якія раней былі зачыненыя ў аднабаковым парадку па ініцыятыве польскага боку, аднавілі сваю працу на беларуска-польскай мяжы, перадае карэспандэнт Sputnik.Рух транспарту ў абодва бакі пачаўся ў 2 гадзіны ночы 17 лістапада.Першыя аўтамабілі і аўтобусы, якія накіроўваліся ў Польшчу, заехалі ў пункт пропуску пасля 1:30 ночы для праходжання пагранічнага і мытнага кантролю на беларускім баку. Потым накіраваліся на выезд з Беларусі. Гэта ў асноўным легкавыя аўто на беларускіх і еўрапейскіх нумарах і турыстычныя аўтобусы. З польскага боку пункта пропуску пасля 2:00 таксама стаў уязджаць транспарт.Ён удакладніў, што беларускі бок названыя міжнародныя аўтамабільныя пункты пропуску не закрываў і быў гатоў да аднаўлення іх працы.Легкавы і грузавы транспарт, а таксама аўтобусы, накіроўваюцца ў пункты пропуску пасля рэгістрацыі ў электроннай чарзе, зоны чакання якіх знаходзяцца побач з мяжой. Яны аднавілі працу ў нядзелю, 16 лістапада, у 20:00.Праз ПП "Бераставіца-Баброўнікі" могуць праязджаць аўтобусы, легкавыя аўто і фуры на еўрапейскіх нумарах, праз ПП "Брузгі-Кузніца Беластоцкая" – толькі легкавыя аўто.Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Рэспублікі Беларусь Віктар Зубік, мытныя органы поўнасцю гатовы да аднаўлення руху на беларуска-польскай мяжы. Мытныя змены ў зноў адкрытых пунктах пропуску ўкамплектаваны і ўзмоцнены супрацоўнікамі з іншых закрытых пунктаў пропуску, удасканалена і пашырана мытная інфраструктура. Напрыклад, пакуль быў зачынены польскі ПП "Баброўнікі" ў ПП "Бераставіца" правялі мадэрнізацыю – абсталявалі канальную сістэму для грузавікоў, пабудавалі асобны канал для аўтобусаў і залу афармлення для пасажыраў аўтобусаў і шмат іншага.Пункт пропуску "Кузня Беластоцкая" ("Брузгі" з беларускага боку) быў закрыты 9 лістапада 2021 года, пункт пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца") – 10 лютага 2023 года. У абодвух выпадках ініцыятарам выступаў польскі бок.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251116/sm-latvya-khocha-zavyarshyts-umatsavanne-mezh-z-belarussyu--rf-da-2028-goda-1101621407.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/11/1101688546_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_a7e730518144a49432a6b0e1ec298891.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, беларусь, у беларусі, навіны , у свеце, дмк рб, дпк беларусі, грамадства, турызм, эканоміка, палітыка
мяжа, мяжа беларусі і польшчы, польшча, беларусь, у беларусі, навіны , у свеце, дмк рб, дпк беларусі, грамадства, турызм, эканоміка, палітыка
Два пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы аднавілі працу
09:17 17.11.2025 (абноўлена: 09:33 17.11.2025) Праз ПП "Бераставіца-Баброўнікі" могуць праязджаць аўтобусы, легкавыя аўто і фуры на еўрапейскіх нумарах, праз ПП "Брузгі-Кузня Беластоцкая" – толькі легкавыя аўто.
ГРОДНА, 17 ліс – Sputnik, Іна Грышук. Два пункты пропуску – "Бераставіца-Баброўнікі" і "Брузгі-Кузня Беластоцкая", якія раней былі зачыненыя ў аднабаковым парадку па ініцыятыве польскага боку, аднавілі сваю працу на беларуска-польскай мяжы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Рух транспарту ў абодва бакі пачаўся ў 2 гадзіны ночы 17 лістапада.
Першыя аўтамабілі і аўтобусы, якія накіроўваліся ў Польшчу, заехалі ў пункт пропуску пасля 1:30 ночы для праходжання пагранічнага і мытнага кантролю на беларускім баку. Потым накіраваліся на выезд з Беларусі. Гэта ў асноўным легкавыя аўто на беларускіх і еўрапейскіх нумарах і турыстычныя аўтобусы. З польскага боку пункта пропуску пасля 2:00 таксама стаў уязджаць транспарт.
"Напярэдадні ў пунктах пропуску "Бераставіца-Баброўнікі" і "Брузгі-Кузня Беластоцкая", якія раней былі зачынены ў аднабаковым парадку, адбыліся сустрэчы з польскім бокам на ўзроўні начальнікаў аддзяленняў пагранкантролю і начальнікаў мытных пастоў. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся пытанні сумеснай працы па забеспячэнні пропуску праз мяжу асоб і транспартных сродкаў, аператыўнага абмену інфармацыяй і рытмічнага функцыянавання пунктаў пропуску, якія адкрываюцца", - адзначыў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
Ён удакладніў, што беларускі бок названыя міжнародныя аўтамабільныя пункты пропуску не закрываў і быў гатоў да аднаўлення іх працы.
Легкавы і грузавы транспарт, а таксама аўтобусы, накіроўваюцца ў пункты пропуску пасля рэгістрацыі ў электроннай чарзе, зоны чакання якіх знаходзяцца побач з мяжой. Яны аднавілі працу ў нядзелю, 16 лістапада, у 20:00.
Праз ПП "Бераставіца-Баброўнікі" могуць праязджаць аўтобусы, легкавыя аўто і фуры на еўрапейскіх нумарах, праз ПП "Брузгі-Кузніца Беластоцкая" – толькі легкавыя аўто.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Рэспублікі Беларусь Віктар Зубік, мытныя органы поўнасцю гатовы да аднаўлення руху на беларуска-польскай мяжы. Мытныя змены ў зноў адкрытых пунктах пропуску ўкамплектаваны і ўзмоцнены супрацоўнікамі з іншых закрытых пунктаў пропуску, удасканалена і пашырана мытная інфраструктура. Напрыклад, пакуль быў зачынены польскі ПП "Баброўнікі" ў ПП "Бераставіца" правялі мадэрнізацыю – абсталявалі канальную сістэму для грузавікоў, пабудавалі асобны канал для аўтобусаў і залу афармлення для пасажыраў аўтобусаў і шмат іншага.
Пункт пропуску "Кузня Беластоцкая" ("Брузгі" з беларускага боку) быў закрыты 9 лістапада 2021 года, пункт пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца") – 10 лютага 2023 года. У абодвух выпадках ініцыятарам выступаў польскі бок.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"