https://bel.sputnik.by/20251117/lukashenka-energya-drugoy-belaruskay-aes-mozha-byts-zapatrabavana--ras-1101699877.html
Лукашэнка: энергія другой беларускай АЭС можа быць запатрабавана ў Расіі
Лукашэнка: энергія другой беларускай АЭС можа быць запатрабавана ў Расіі
Sputnik Беларусь
Мінск раней абмяркоўваў з расійскім "Росатомом" будаўніцтва яшчэ адной атамнай электрастанцыі ў Беларусі. 17.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-17T12:52+0300
2025-11-17T12:52+0300
2025-11-17T12:52+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
саюзная дзяржава
аэс
навіны
растоўская вобласць
беларусь
у беларусі
аляксандр лукашэнка
атамная энергетыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1e/1093212054_0:73:3381:1975_1920x0_80_0_0_5923ab8b55a359f1a65d32b7996f8be1.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Беларусь будзе весці дыялог з Масквой па пытаннях другой атамнай станцыі, яе электраэнергія можа быць запатрабавана ў Расіі, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Юрыем Слюсарам.Лукашэнка нагадаў, што раней Мінск абмяркоўваў з "Росатомом" будаўніцтва ў рэспубліцы другой АЭС, аднак спачатку было вырашана пабудаваць трэці блок на станцыі ў Астраўцы.Лукашэнка таксама адзначыў, што гэтае пытанне ён абмяркоўваў падчас тэлефонных перагавораў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным некалькі дзён таму – 15 лістапада."Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам абмяркоўвалі пазаўчора гэтае пытанне, дамовіліся, што працягнем абмеркаванне", - паведаміў кіраўнік рэспублікі, удакладніўшы, што Пуцін падтрымаў ідэю будаўніцтва трэцяга энергаблока БелАЭС.Таксама Лукашэнка заявіў аб "абсалютнай падтрымцы" гэтага рашэння кіраўніком "Росатома" Аляксеем Ліхачовым.Паводле яго слоў, асноўныя элементы Беларусь возьме ў Расіі, а "ўсё астатняе мы ўмеем рабіць"."Нас расіяне навучылі пры будаўніцтве гэтай першай станцыі", - дадаў беларускі лідар.Нагадаем, першая атамная станцыя Беларусі была пабудавана ў раёне горада Астравец Гродзенскай вобласці па тыпавым расійскім праекце "АЭС-2006".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251114/trets-blok-pabuduyuts-na-belaes-1101643788.html
растоўская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1e/1093212054_326:0:3057:2048_1920x0_80_0_0_7351e25d158770dc8f04e20165cddd21.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, саюзная дзяржава, аэс, навіны , растоўская вобласць, беларусь, у беларусі, аляксандр лукашэнка, атамная энергетыка, палітыка, эканоміка
белаэс у астраўцы, саюзная дзяржава, аэс, навіны , растоўская вобласць, беларусь, у беларусі, аляксандр лукашэнка, атамная энергетыка, палітыка, эканоміка
Лукашэнка: энергія другой беларускай АЭС можа быць запатрабавана ў Расіі
Мінск раней абмяркоўваў з расійскім "Росатомом" будаўніцтва яшчэ адной атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Беларусь будзе весці дыялог з Масквой па пытаннях другой атамнай станцыі, яе электраэнергія можа быць запатрабавана ў Расіі, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Юрыем Слюсарам.
"Калі мы пабудуем на паўднёвым усходзе Беларусі другую атамную станцыю... Чым чорт не жартуе? Можа, гэта трэба будзе і паўднёваму захаду Расіі. Усялякае можа быць", - сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка нагадаў, што раней Мінск абмяркоўваў з "Росатомом" будаўніцтва ў рэспубліцы другой АЭС, аднак спачатку было вырашана пабудаваць трэці блок на станцыі ў Астраўцы.
"Вырашылі, што трэці блок пабудуем і будзем весці дыялог па будаўніцтве другой атамнай станцыі – зноў жа на ўсходзе (Беларусі - Sputnik)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама адзначыў, што гэтае пытанне ён абмяркоўваў падчас тэлефонных перагавораў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным некалькі дзён таму – 15 лістапада.
"Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам абмяркоўвалі пазаўчора гэтае пытанне, дамовіліся, што працягнем абмеркаванне", - паведаміў кіраўнік рэспублікі, удакладніўшы, што Пуцін падтрымаў ідэю будаўніцтва трэцяга энергаблока БелАЭС.
Таксама Лукашэнка заявіў аб "абсалютнай падтрымцы" гэтага рашэння кіраўніком "Росатома" Аляксеем Ліхачовым.
"Вядома, яны ў гэтым зацікаўлены. Тым больш што мы гатовы самі працэнтаў на 85-90 пабудаваць гэтую станцыю. Ну, а інжынірынгі, рэактар – гэта расіяне", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, асноўныя элементы Беларусь возьме ў Расіі, а "ўсё астатняе мы ўмеем рабіць".
"Нас расіяне навучылі пры будаўніцтве гэтай першай станцыі", - дадаў беларускі лідар.
Нагадаем, першая атамная станцыя Беларусі была пабудавана ў раёне горада Астравец Гродзенскай вобласці па тыпавым расійскім праекце "АЭС-2006".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"