Знішчальнік пятага пакалення прадставіла Расія на авіясалоне ў Дубаі

© Photo : Telegram / РостехНа міжнароднай выставе Dubai Airshow 2025
На міжнароднай выставе Dubai Airshow 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2025
Падпісацца
Адна з найбуйнейшых сусветных выставак у абароннай і авіябудаўнічай галінах Dubai Airshow пачала сваю працу сёння.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Расійскі знішчальнік новага пятага пакалення СУ-57Э упершыню паказалі на міжнароднай выставе Dubai Airshow 2025.
Каля пяці тысяч метраў займае плошча расійскай экспазіцыі на выставе сёлета. Прадстаўлены каля 900 экспанатаў ад вядучых прадпрыемстваў авіябудаўнічай, касмічнай галін і абаронна-прамысловага комплексу РФ. 30 экспанатаў прадстаўлены ў натурным выглядзе перадае РІА Навіны.
Расійскую экспазіцыю наведаў і прэзідэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамад ібн Заід Аль Нахаян.
"Упершыню ў свеце прадстаўлены мадэрнізаваны вучэбна-баявы самалёт Як-130М, верталёт Ка-52 са шматмэтавай саманаводнай ракетай Х-МД і многае іншае", - гаворыцца ў паведамленні.
Міжнародны авіясалон Dubai Airshow 2025 стаў дэбютнай пляцоўкай і для расійскага знішчальніка пятага пакалення СУ-57Э.
Апарат з’яўляецца распрацоўкай расійскай кампаніі "Сухой". Удакладняецца, што знішчальнік валодае звышгукавой крэйсерскай хуткасцю палёту і прызначаны для знішчэння ўсіх відаў паветраных, наземных і надводных мэт. Апарат аснашчаны ўнутрыфюзеляжным узбраеннем, радыёпаглынальным пакрыццём, а таксама найноўшым комплексам бартавога абсталявання.
Удакладняецца, што знішчальнік будзе ўдзельнічаць і ў лётнай праграме авіясалона.

Dubai Airshow

Dubai Airshow – адна з найбуйнейшых міжнародных выставак аэракасмічнай і абароннай прамысловасці. Яна адкрылася сёння, 17 лістапада, у Дубаі (ААЭ). Авіясалон будзе працаваць да 21 лістапада 2025 года.
Расійскую дэлегацыю на міжнародным авіясалоне ў Дубаі ўзначальвае першы віцэ-прэм’ер Расіі Дзяніс Мантураў.
Удзел у выставе бярэ і беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Выпрабаванні крылатай ракеты з ядзерным рухавіком Буревестник - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2025
Пуцін расказаў, дзе могуць выкарыстоўваць тэхналогіі "Буревестника"
Стужка навiн
0