Боевая работа расчета САУ 2С7 Пион 45-й артбригады на Купянском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Армія РФ вызваліла населеныя пункты ў Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцях

© Sputnik / Станислав Красильников / Перайсці ў медыябанкБаявая праца самаходнай гарматы 2С7 "Пион" групоўкі "Захад"
Баявая праца самаходнай гарматы 2С7 Пион групоўкі Захад - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2025
Падпісацца
Расійскія вайскоўцы працягваюць знішчаць акружаную групоўку праціўніка ў Харкаўскай вобласці ў раёне Купянска.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Расійскія войскі вызвалілі населеныя пункты Цагельнае ў Харкаўскай вобласці і Нячаеўка ў Днепрапятроўскай вобласці, паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.
"Падраздзяленнямі групоўкі войск "Поўнач" вызвалены населены пункт Цагельнае Харкаўскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.
У сваю чаргу войскі "Цэнтра" адбілі за суткі шэсць атак праціўніка з раёна населенага пункта Грышына (ДНР). Так УСУ спрабавалі дэблакіраваць акружаных украінскіх баевікоў, але гэта не ўдалося. Акрамя гэтага, "Цэнтр" працягвае знішчаць падраздзяленні акружанага праціўніка ў Чырвонаармейску. Не спыняецца і наступленне ў Дзімітраве (ДНР).
Згаданую вышэй Нячаеўку вызвалілі падраздзяленні расійскай групоўкі войск "Усход". Групоўка войск "Захад" палепшыла становішча па пярэднім краі. Яе падраздзяленні працягваюць ліквідацыю акружаных фарміраванняў праціўніка ў раёне населенага пункта Купянск (Харкаўская вобласць).
Падраздзяленні расійскай групоўкі "Днепр" нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы некалькіх брыгад праціўніка ў населеных пунктаў Арэхаў і Прыморскае Запарожскай вобласці, а таксама Берыслаў і Казацкае Херсонскай вобласці.
"Паўднёвая" групоўка нанесла ўдары па розных падраздзяленнях праціўніка ў раёнах Северска, Славянска, Сцяпанаўкі, Канстанцінаўкі і Васюкоўкі (ДНР).
Акрамя таго, за суткі расійская СПА збіла тры кіраваныя авіябомбы і 206 беспілотнікаў УСУ самалётнага тыпу, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Забіваць грамадзян: прызнанне палоннага салдата УСУ з Чырвонаармейска – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Забіваць грамадзян: прызнанне палоннага салдата УСУ з Чырвонаармейска – відэа
Стужка навiн
0