https://bel.sputnik.by/20251118/lukashenka-pryznachy-kurataram-razvtstsya-palessya-sapradnaga-paleshuka-rusaga-1101733793.html
Лукашэнка прызначыў куратарам развіцця Палесся "сапраўднага палешука" Русага
Лукашэнка прызначыў куратарам развіцця Палесся "сапраўднага палешука" Русага
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праграма развіцця палескіх рэгіёнаў павінна быць дакладна пралічанай, выверанай і ў перспектыве прыносіць эканамічную аддачу. 18.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-18T12:54+0300
2025-11-18T12:54+0300
2025-11-18T12:54+0300
палессе
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
эканоміка
грамадства
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103226/78/1032267867_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_223bcb019c1cf3403ee53e9831e9b5e5.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Курыраваць работу па выкананні праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся будзе ўпаўнаважаны прадстаўнік прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці, кіраўнік сенацкай камісіі, "праўдзівы палешук" Міхаіл Русы. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця Палесся, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Праграма развіцця Палесся да 2030 года ахоплівае дзевяць раёнаў, на тэрыторыі якіх жыве 350 тыс чалавек.Паводле яго слоў, трэба памятаць, ці ёсць грошы для таго, каб ажыццявіць запланаваныя ў рамках праграмы развіцця Палесся.Прэзідэнт папрасіў дакладчыкаў, якія будуць выступаць па пытанні развіцця Палесся, адысці ад "залішняй савецкасці", каб не атрымалася так, што фінансы выдзелены, а вынікаў ніхто не заўважыў.Беларускі лідар звярнуў увагу, што ў праграме "ўсё павінна быць дакладна пралічана, выверана і галоўнае – у перспектыве прыносіць эканамічную аддачу". Гэты пасыл у першую чаргу датычыцца бюджэтнага фінансавання праграмы."Лішніх грошай у краіне няма. Мерапрыемствы праграмы павінны быць канкрэтнымі, укладвацца ў просты алгарытм – бачыць мэту, паставіць перад сабой пэўныя задачы і дзейнічаць на вынік", - адзначыў ён.Прэзідэнт паведаміў, што не хапае каля 400 млн рублёў, ці 6% агульнага аб’ёму сродкаў, выдзеленых на праграму.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251021/lukashenka-zvernetstsa-z-paslannem-da-naroda--parlamenta-na-uns-u-snezhn-1100956969.html
палессе
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103226/78/1032267867_83:0:2570:1865_1920x0_80_0_0_711960ee40567d65afcb282a4283059b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палессе, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, беларусь, у беларусі
палессе, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, беларусь, у беларусі
Лукашэнка прызначыў куратарам развіцця Палесся "сапраўднага палешука" Русага
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праграма развіцця палескіх рэгіёнаў павінна быць дакладна пралічанай, выверанай і ў перспектыве прыносіць эканамічную аддачу.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Курыраваць работу па выкананні праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся будзе ўпаўнаважаны прадстаўнік прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці, кіраўнік сенацкай камісіі, "праўдзівы палешук" Міхаіл Русы. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця Палесся, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Праграма развіцця Палесся да 2030 года ахоплівае дзевяць раёнаў, на тэрыторыі якіх жыве 350 тыс чалавек.
"(...) мы павінны ведаць і разумець, якія трэба правесці мерапрыемствы ў рамках праграмы (развіцця Палесся - Sputnik) і па-за ёй, каб палешукі заўважылі, ды і ўся Беларусь, што мы сур’ёзна займаемся Палессем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, трэба памятаць, ці ёсць грошы для таго, каб ажыццявіць запланаваныя ў рамках праграмы развіцця Палесся.
Прэзідэнт папрасіў дакладчыкаў, якія будуць выступаць па пытанні развіцця Палесся, адысці ад "залішняй савецкасці", каб не атрымалася так, што фінансы выдзелены, а вынікаў ніхто не заўважыў.
"(…) патрэбны канкрэтныя мерапрыемствы, прадпрыемствы, якія будуць садзейнічаць з’яўленню новых працоўных месцаў і развіццю Палесся на стагоддзі, назаўжды", - падкрэсліў Лукашэнка.
Беларускі лідар звярнуў увагу, што ў праграме "ўсё павінна быць дакладна пралічана, выверана і галоўнае – у перспектыве прыносіць эканамічную аддачу". Гэты пасыл у першую чаргу датычыцца бюджэтнага фінансавання праграмы.
"Лішніх грошай у краіне няма. Мерапрыемствы праграмы павінны быць канкрэтнымі, укладвацца ў просты алгарытм – бачыць мэту, паставіць перад сабой пэўныя задачы і дзейнічаць на вынік", - адзначыў ён.
Прэзідэнт паведаміў, што не хапае каля 400 млн рублёў, ці 6% агульнага аб’ёму сродкаў, выдзеленых на праграму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"